Аўтазаправачныя станцыі канцэрну «Белнафтахім» не атрымлівалі загаду на зьніжэньне цэнаў на паліва.
Як паведамілі на АЗС «Беларусьнафта» ў Менску, на 18:00 адпаведнага пісьмовага распараджэньня ім не паступала. Апэратар аўтазапраўкі таксама выказала меркаваньне, што і пазьней такога загаду ня будзе, а цэны застануцца цяперашнімі.
Апошняе падвышэньне цэнаў на паліва адбылося ў нуль гадзінаў 7 чэрвеня. Загад на падвышэньне цэнаў сетка АЗС канцэрну «Беларусьнафта» атрымала каля 20:00 6 чэрвеня.