"Беларуськалій" на продаж

Беларусь абмяркоўвае магчымы продаж ААТ "Беларуськалій" як з кітайскай кампаніяй, так і з расійскім прадпрымальнікам, акцыянэрам "Уралкалія" Сулейманам Керымавым.

Як паведамляе дзелавое выданьне The Wall Street Journal, Керымаў правёў у апошнія тыдні сустрэчу з беларускімі афіцыйнымі асобамі для абмеркаваньня магчымай куплі кантрольнага пакета акцый кампаніі, аднак пазыцыі бакоў наконт кошту пакуль разыходзяцца.


"Беларуськалій" ацэньваецца да $ 20 млрд. Аляксандр Лукашэнка раней заяўляў, што лічыць магчымай продаж да 25% акцый "Беларуськалія". Першы намесьнік прэм'ер-міністра Беларусі Ўладзімір Сямашка казаў, што Менск гатовы прадаць мінарытарную долю ў "Беларуськаліі" за $ 6-7 млрд.

"Беларуськалій" зьяўляецца адным з трох найбуйнейшых пастаўшчыкоў калійных угнаеньняў на сусьветным рынку. Доля прадпрыемства ў сусьветнай вытворчасьці калійных угнаеньняў складае каля 15%, у сусьветным экспарце калію – звыш 16%.

Цікавасьць да прыватызацыі прадпрыемства летась выказалі Індыя і Кітай.