Затрымалі аўтара суполкі «Ўкантакце», што заклікала на «Марш мільёнаў»

3 чэрвеня прыкладна а 18:00 супрацоўнікі КДБ уварваліся ў кватэру Сержука Паўлюкевіча, які зьяўляецца кіраўніком суполкі «Мы За Вялікую Беларусь» у сацыяльнай сетцы «Ўкантакце».

Яны, авалодаўшы кампутарам адміністратара, зьнішчылі суполку, а таксама сустрэчу «Будзе 1.000.000 — Лу сыдзе!..».

Самога Сержука Паўлюкевіча затрымалі. Дзе ён цяпер, невядома: зьвязацца зь ім не атрыліваецца, не даюць якіхсьці каментароў і ў КДБ, паведамляе прэсавая служба БХД.