Януковіч звольніў пасла Ўкраіны ў Беларусі Рамана Бясьсьмертнага

Раман Бясьсьмертны

Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч вызваліў з пасады пасла Ўкраіны ў Беларусі Рамана Бясьсьмертнага. Адпаведны ўказ абнародаваны на сайце прэзыдэнта Ўкраіны вечарам 3 чэрвеня.

«Звольніць Бясьсьмертнага Рамана Пятровіча з пасады надзвычайнага і паўнамоцнага пасла Ўкраіны ў Рэспубліцы Беларусь», — гаворыцца ў указе. Прычыны звальненьня не падаюцца, паведамляе БелаПАН.

Бясьсьмертны быў прызначаны паслом у Беларусі папярэднім украінскім прэзыдэнтам Віктарам Юшчанкам.

Апошнім часам Раман Бясьсьмертны неаднакроць крытычна выказваўся наконт палітыкі афіцыйнага Менску.

Інтэрвію Рамана Бясьсьмертнага 2 чэрвеня
http://www.youtube.com/embed/MfuAfNtSk5o?rel=0