Чэскую сталіцу наведалі чацьвёра беларускіх грамадзкіх дзеячоў і палітыкаў: адзін з кіраўнікоў кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў, намесьніца старшыні «Маладога Фронту» Наста Палажанка, жонка палітвязьня Аляксандра Атрошчанкава Дар'я Корсак і праваабаронца Алена Танкачова. Пра гэта паведаміла чэскае інфармацыйнае агенцтва ЧТК.
Паводле агенцтва, дэлегацыю суправаджаў былы кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Алесь Міхалевіч, які нядаўна атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі.
Сябры дэлегацыі заявілі ў Празе, што рэжым самадзяржаўнага прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ўзмацняе рэпрэсіі, каб аслабіць і запалохваць апазыцыю ў краіне.
Алена Танкачова паведаміла, што арыштаваных праціўнікаў беларускага рэжыму катуюць псыхалягічна і фізычна. Праваабаронца нагадала, што ў Беларусі зараз 43 палітычныя вязьні і яшчэ 13 чалавек чакаюць судоў па палітычных абвінавачаньнях.
Дар'я Корсак распавяла, што можа наведаць мужа ў турме толькі 5 разоў на год.
Паводле ацэнкі Андрэя Дзьмітрыева Беларусь зараз дэзарыентаваная і адчувае сябе «ў цемры».
Андрэй Дзьмітрыеў быў асуджаны ў справе 19 сьнежня на 2 гады пазбаўленьня волі ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам 2 гады, Наста Палажанка была асуджаная на 1 год пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай пакараньня на 1 год.