Старшыня «Вясны» абскардзіць папярэджаньне пракуратуры

Алесь Бяляцкі

Папярэджаньне Генэральнай пракуратуры старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна”, віцэ-прэзыдэнту Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека (FIDH) Алесю Бяляцкаму будзе абскарджанае ў судзе Цэнтральнага раёну Менску 3 чэрвеня.

Генэральная пракуратура палічыла, што дзеяньні А.Бяляцкага ад імя праваабарончай арганізацыі “Вясна”, якая не прайшла ва ўстаноўленым парадку дзяржаўнай рэгістрацыі, супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь і 16 лютага 2011 г. вынесла яму афіцыйнае папярэджаньне аб недапушчальнасьці парушэньня закону за подпісам намесьніка Генэральнага пракурора М.Кукліса.

Праваабаронца афіцыйна папярэджаны, што ў выпадку далейшай дзейнасьці будзе разгледжана пытаньне аб прыцягненьні яго да крымінальнай адказнасьці.

Шэраг міжнародных праваабарончых арганізацый запатрабавалі ад Генэральнай пракуратуры Беларусі адмены гэтага рашэньня.