Пра гэта паведамілі Інтэрфаксу ў беларускім прадстаўніцтве МВФ.1 чэрвеня ў Менску пачынае працаваць чарговая місія МВФ.
"Урад і Нацыянальны банк Беларусі 31 мая накіравалі ў Міжнародны валютны фонд зварот аб прадастаўленьні рэспубліцы стабілізацыйнага крэдыту",– гаворыцца ў паведамленьні для прэсы, якое распаўсюдзіў урад Беларусі.
"Кансультацыі адносна адпаведнай праграмы дзеяньняў ураду і Нацыянальнага банка Беларусі будуць праведзены ў межах місіі Міжнароднага валютнага фонду, праца якой пачынаецца ў Беларусі 1 чэрвеня 2011 года ", – гаворыцца ў паведамленьні.
"Будуць разгледжаны пытаньні цяперашняй эканамічнай сытуацыі ў рэспубліцы, абмеркаваныя захады, якія прымаюцца ўрадам і Нацыянальным банкам ,каб стабілізаваць сытуацыю на ўнутраным валютным рынку, а таксама вызначана магчымасьць падтрымкі Міжнародным валютным фондам макраэканамічнай палітыкі, якая праводзіцца ў краіне".
У 2009—2010 гадах Беларусь атрымала пяць траншаў крэдыту МВФ па праграме stand-by. Агульная сума сродкаў, выдзеленых фондам у рамках стабілізацыйнай праграмы, склала каля 3,46 млрд. даляраў.
Беларусь уваходзіць у МВФ з 1992 году. За гэты час яна атрымала два траншы крэдыту па праграме сыстэмных рэформаў: у жніўні 1993 году (98 млн. даляраў) і ў лютым 1995 году (101,7 млн. даляраў), а таксама адзін транш крэдыту stand-by у верасьні 1995 году (101,7 млн. даляраў). Пазьней фонд спыніў выдзяленьне Беларусі крэдытаў з прычыны неадпаведнасьці эканамічнай палітыкі ўраду рэкамэндацыям МВФ.