"У сувязі з цкаваньнем палітычных апанэнтаў і палітычнымі судамі над імі, а таксама працягам абмежаваньняў у галіне свабоды слова і сходаў – сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі пагаршаецца і застаецца крыніцай моцнай занепакоенасьці". З такой заявай выступіла сёньня дакладчык па Беларусі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ) Сініка Хурскайнэн.
На пасяджэньні Палітычнага камітэту ПАРЭ Хурскайнэн зрабіла даклад аб найноўшых палітычна матываваных судах і рэпрэсіях супраць праваабаронцаў і недзяржаўных СМІ ў Беларусі. "Жорсткімі турэмнымі пакараньнямі, пагрозамі закрыць незалежныя газэты і цкаваньнем праваабаронцаў беларускія ўлады хранічна не датрымліваюць стандартаў рады Эўропы што да дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства закону", -- заявіла яна.
Паліткамітэт ПАРЭ рашуча асудзіў працяг перасьледу палітычных апанэнтаў уладаў РБ і заклікаў вызваліць усіх палітвязьняў. Падчас летняй сэсіі ПАРЭ (22-24 чэрвеня), камітэт правядзе абмен меркаваньнямі адносна сытуацыі ў Беларусі з прадстаўнікамі мясцовай грамадзянскай супольнасьці і дэмакратычнай апазыцыі, з наданьнем асаблівай увагі палітычна матываваным судам і парлямэнцкім выбарам 2012 году ў краіне.
Зважаючы на існую сытуацыю, у якой знаходзяцца незарэгістраваныя арганізацыі ў Беларусі, Паліткамітэт вырашыў зьвярнуцца да "Эўрапейскай камісіі па дэмакратыі праз законнасьць" (Вэнэцыянская камісія) са зваротам ацаніць артыкул 193-1 крымінальнага кодэксу Беларусі -- аб членстве ў незарэгістраванай арганізацыі -- на прадмет адпаведнасьці ўнівэрсальным стандартам што да правоў чалавека.