Зварот Арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча адносна сацыяльна-палітычнай сытуацыі ў Беларусі апублікаваны на сайце Сatholic.by.
"У апошнія часы складаная сацыяльна-палітычная сытуацыя ў Беларусі яшчэ больш пагоршылася ў сувязі з наступіўшай інфляцыяй, што выклікала вялікую занепакоенасьць людзей і вядзе да рознага роду спэкуляцыяў і выкарыстаньня чужой бяды дзеля нажывы. Акрамя таго, праявы нецярпімасьці і шматлікія ўзаемныя абвінавачваньні нэгатыўна ўплываюць на агульную атмасфэру ў краіне. Напэўна, ёсць шмат прычын таго, што здарылася. І на гэтае пытаньне трэба шукаць адказу, каб выйсьці з крызісу і ў будучыні не паўтараць падобных памылак".
"Занепакоены існуючай сытуацыяй, зьвяртаюся да дзяржаўных уладаў, сьвету палітыкі, эканомікі, навукі, культуры, грамадзкіх арганізацыяў, усіх людзей добрай волі, каб пры вырашэньні нялёгкіх сучасных праблем кіраваліся ўзаемнай любоўю і пашанай як грамадзяне адной краіны, якая павінна быць нашым супольным домам, прымалі пад увагу маральныя нормы і прынцыпы сацыяльнага вучэньня Касьцёла, каб у нашай Бацькаўшчыне мы сапраўды маглі будаваць цывілізацыю жыцьця, справядлівасьці і любові".