Міністар замежных справаў Вялікабрытаніі Уільям Хэйг асудзіў прысуды былым кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі і заклікаў беларускія ўлады вызваліць іх.
«Я рашуча асуджаю пакараньні экс-кандыдатам у прэзыдэнты, Міколу Статкевічу і Дзьмітрыю Вусу, вынесеныя 26 траўня. Якія б ні былі афіцыйныя прычыны іх асуджэньня, відавочна, што ў сапраўднасьці іх «злачынствам» зьяўляецца толькі спроба рэалізаваць сваё права на пратэст супраць парушэньняў на выбарах 19 сьнежня,» -- сказаў Хэйг у заяве, распаўсюджанай амбасадай Вялікабрытаніі ў Менску.
«Беларускія ўлады павінны зразумець, што ня можа быць нармалізацыі адносін зь міжнароднай супольнасьцю без пашаны самых асноўных правоў чалавека і свабодаў,» -- дадаў брытанскі міністар.
Хэйг заклікаў Менск вызваліць усіх палітычных вязьняў і зьняць зь іх судзімасьць, спыніць перасьлед палітычных апанэнтаў, правесьці аб’ектыўнае расьсьледаваньне абвінавачаньняў у фактах катаваньняў арыштаваных і адмяніць рашэньне аб спыненьні дзейнасьці місіі АБСЭ ў Менску.