У рэабілітацыйным цэнтры "Аксакаўшчына" памёр Андрэй Ільін.
Андрэй Ільін, 1974 году нараджэньня, працаваў лекарам у Лякарні хуткай дапамогі.
Раней паведамлялася, што ў шпіталях Менску на стацыянарным лекаваньні знаходзяцца 28 пацярпелых ад выбуху на станцыі мэтро "Кастрычніцкая". Стан 7 зь іх мэдыкі ацэньвалі як сярэдне-цяжкі, 21 — лёгкай ступені цяжкасьці.
Ад выбуху ў менскім мэтро, які здарыўся 11 красавіка, загінулі 15 чалавек, каля 200 былі параненыя.
Абвінавачаньне па факце тэрарызму выстаўленае двум грамадзянам Беларусі. Раней намесьнік генпракурора Андрэй Швед таксама паведаміў журналістам, што ў межах гэтай крымінальнай справы яшчэ аднаго падсьледнага вінавацяць у незаконным абароце выбуховых рэчываў, перадае Інтэрфакс.