Ці зьяўляецца сёньняшняя дэвальвацыя афіцыйнага курсу беларускага рубля неабходным і своечасовым крокам? Ці зьбіраецца Нацбанк і надалей фармаваць курс адміністратыўнымі мэтадамі? На гэтыя ды іншыя пытаньні адказвае эканаміст, намесьнік старшыні АГП Леў Марголін.
Цыганкоў: Ці дапаможа дэвальвацыя спыніць ажыятаж на валютным рынку? Ці своечасовы гэты крок?
Марголін: Тое, што гэта несвоечасова — гэта відавочна любому непрадузятаму назіральніку. Гэта трэба было зрабіць яшчэ месяц-два таму, і тады гэта абышлося б «меншай крывёю». Ці прывядзе гэта да посьпеху — будзе залежаць ад таго, ці гэта сыстэмны крок, ці гэта аднаразовае мерапрыемства.
Тым болей, што забаранілі апэрацыі на міжбанкаўскім рынку і банкам дазволілі купляць валюту толькі ў калідоры 2 працэнты. Гэта вельмі мала, на маю думку.
Цыганкоў: У камэнтарах да СМІ некаторыя банкіры ўжо выказалі неразуменьне тым, што Нацбанк зноў адміністратыўна прызначыў курс, а не дазволіў яму фармавацца на грунце попыту і прапановы. Ці пэрспэктыўны гэты шлях?
Марголін: Гэта ня самы лепшы шлях. Але я разумею, чаму яны так зрабілі. Бо апошнія дні ўзмацніўся курс беларускага рубля, і яны думаюць, што калі забароняць апэрацыі па іншых курсах, то якраз на гэтым узроўні вызначыцца і рынкавы курс беларускага рубля. Але гэта вельмі сумнеўна.
Цыганкоў: Вы сказалі, што посьпех рашэньня аб дэвальвацыі будзе залежаць ад таго, ці гэта сыстэмны крок. Якія крокі, як вы лічыце, зараз трэба зрабіць для стабілізацыі курсу?
Марголін: Большасьць аналітыкаў тут прытрымліваецца адной думкі. Трэба рэзка ўзмацніць грашовую палітыку, скараціць абарот наяўных і безнаяўных рублёў. Калі іх будзе недастаткова, то тыя, у каго ёсьць запасы валюты, будуць вымушаныя прадаваць яе за беларускія рублі. Ці хопіць сёньняшніх захадаў Нацбанку, пакажа рынак, і даволі хутка.

Ці хопіць сёньняшніх захадаў Нацбанку, пакажа рынак, і даволі хутка.