Бэрлюсконі прыедзе ў Беларусь

Бэрлюсконі і Лукашэнка ў Менску, 30 лістапада 2009 году

Прэм'ер-міністар Італіі Сыльвіё Бэрлюсконі наведае напрыканцы траўня Беларусь.

З такой заявай выступіў сёньня адвакат італьянскага прэм'ера Нікалё Гедыні.

У інтэрвію агенцтву ASNA Гедыні сказаў, што Бэрлюсконі ня здолее прысутнічаць 30 і 31 траўня на судовых працэсах супраць яго, бо на гэты тэрмін у яго заплянаваны візыт у Беларусь.

30 і 31 траўня суды ў Італіі разгледзяць два не зьвязаныя паміж сабой абвінавачаньні супраць Бэрлюсконі: у сэксуальных зносінах зь непаўналетняй прастытуткай і ва ўхіленьні ад падаткаў. На гэты момант супраць яго ў Італіі вядуцца чатыры судовыя працэсы.