Чаму прысуды ўдзельнікам Плошчы адрозьніваюцца паміж сабой: адных кідаюць у турму, а іншым даюць умоўнае зьняволеньне? Чаму, напрыклад, абвяшчэньне прысудаў Міколу Статкевічу і Дзьмітрыю Вусу перанесенае? Ці мае тут месца нейкая разгубленасьць уладаў — або, наадварот, гэта нейкі манэўр?
Сябра арганізацыйнага камітэту ў справе стварэньня партыі «Беларускі рух» Віктар Івашкевіч мяркуе, што такі разнабой у прысудах — «гэта нейкія спэкуляцыі ўлады».
«Можа, яны такім чынам думаюць пачаць нейкі гандаль з Захадам. Ці ўнесьці разброд у апазыцыю, каб адны другіх пачалі падазраваць ці абвінавачваць у нечым. Але, па сутнасьці, гэта нічога не мяняе, бо ўсе патрабуюць вызваленьня ўсіх палітвязьняў, зьняцьця зь іх усялякіх судзімасьцяў. І гэтыя спэкуляцыі ў палітычным, эканамічным і іншых плянах нічога не памяняюць. Таму з боку ўладаў гэта ўсё даволі бяссэнсава.
Я ня схільны пляскаць у ладкі, што тут ужо сымптом лібэралізацыі, што зараз да нечага пойдуць, — гэта ідуць спэкуляцыі. Заўсёды ўлада спэкулявала на ўзаемадачыненьнях, на супярэчнасьцях Захаду з Усходам, палітыкаў на Захадзе і на Ўсходзе паміж сабой. На супярэчнасьцях лідэраў апазыцыі. Падзяляй і ўладар. Гэта ня слабасьць, а прынцып дзеяньня любой дыктатуры».
Старшыня праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі адзначае, што лёгіку прысудаў досыць цяжка зразумець, бо сам мэханізм закрыты. Але, адназначна, па ўсіх затрыманых, асуджаных і абвінавачаных прымаліся палітычныя рашэньні. Што стаіць за пераносам прысудаў Міколу Статкевічу і Дзьмітрыю Вусу?
«Безумоўна, гэта не хвароба судзьдзі. Тут відавочна, што яны чакаюць 23 траўня, саміту міністраў замежных спраў Эўразьвязу, якія будуць вырашаць пытаньне наконт новых санкцый, пашырэньня санкцый дачынна беларускіх чыноўнікаў, адносна эканомікі. І гэтая паўза — элемэнт торгу. Беларускія ўлады хочуць вытаргаваць, прынамсі спыніць гэтыя санкцыі за кошт меркаваных палітычных закладнікаў. Гэта тое, пра што мы казалі, што затрыманыя актывісты, палітычныя лідэры будуць выкарыстоўвацца беларускімі ўладамі ў якасьці гандлёвага матэрыялу. Нешта падобнае мы зараз і бачым».
Спадар Бяляцкі адзначае, што асуджаныя ўмоўна таксама моцна абмежаваныя ў сваіх правах. Яны ня змогуць выяжджаць за мяжу і будуць знаходзіцца пад міліцэйскім кантролем.
«Тое ж самае тычыцца іх палітычнай дзейнасьці. Наўрад ці яны змогуць актыўна браць удзел у арганізацыі масавых акцый і браць удзел у іх, бо любое парушэньне можа прывесьці да пераводу гэтых умоўных тэрмінаў і тэрмінаў з адтэрміноўкай у рэальныя».
Паводле палітоляга Алеся Лагвінца, сытуацыя для ўладаў няпэўная, і, магчыма, цяперашнія прысуды — гэта частка ўладнага пляну.
«Гэта пытаньне палітычнай мэтазгоднасьці, а не юрыдычных асаблівасьцяў, большай ці меншай віны. Мы ведаем, што віны за гэтымі людзьмі ў арганізацыі так званых масавых забурэньняў няма. Але кожнае рашэньне, якое можа быць ці было, — гэта вынік палітычнай калькуляцыі, разьліку беларускіх уладаў. У залежнасьці ад палітычнага моманту яны павялічваюць ці зьмяншаюць тэрміны альбо ўкідаюць інфармацыю ў публічную прастору».
У чым можа быць палітычная мэтазгоднасьць?
«Першае — паказаць, што нібыта дзейнічае незалежная судовая сыстэма. Другое — унесьці разлад у шэрагі апазыцыі. Трэцяе — вытрымаць паўзу і ўвесь час ствараць адчуваньне, што ўлады могуць выправіцца. Хоць наконт гэтага могуць быць вялікія сумневы».