Гарадзенец Алесь Кіркевіч, намесьнік старшыні Маладога Фронту, асуджаны на чатыры гады калёніі ўзмоцненага рэжыму Кастрычніцкім судом Менску. У Горадні жыве ягоная маці — спадарыня Ларыса, якая яго выгадавала адна. Жонка Надзея вучыцца ў Люблінскім унівэрсытэце. Яна таксама была асуджаная на 10 сутак за ўдзел у Плошчы.
У спадарыні Ларысы вельмі ціха ў кватэры. З вокан відаць лютэранская кірха, пакрытая паржавелай бляхай, побач музэй Максіма Багдановіча, а наводдаль — шпілі фарнага касьцёла і цыбулькі праваслаўнага сабора.
Спадарыня Ларыса — пэнсіянэрка. Раней выкладала грамадзкія дысцыпліны ў тэхналягічным тэхнікуме. Звольнілі яе, як яна лічыць, з-за дзейнасьці сына. Праўда, і цяпер вольнай хвіліны няма.
— Найбольш займаюся Алесем, ягонымі справамі. У мяне ёсьць пляменьніца, у якой пяцёра дзяцей — гэта пяцёра маіх унукаў, я імі займаюся, на лецішчы працую, раблю нейкія свае справы, жыву тым, што мяне цікавіць. Але найбольш часу зараз ідзе на Алесевы справы.
Я імкнуся больш пагаварыць са спадарыняй пра яе жыцьцё, але ўвесь час размова пераводзіцца пра Алеся. Яна распавядае, як ён фізычна загартоўваўся і аднойчы ледзь не адмарозіў на бальконе ногі, як рыхтаваўся да псыхалягічных выпрабаваньняў.
— Наколькі я магу меркаваць па яго лістах і па гэтай адзінай сустрэчы зь ім — ён ня зломлены, ён дастаткова добра трымаецца. Але калі яму давядзецца адседзець увесь гэты тэрмін — за гэтыя гады шмат што можа зьмяніцца.
Спадарыня Ларыса нарадзілася ў Горадні, скончыла гістарычны факультэт Гарадзенскага пэдінстытуту і ўсё жыцьцё прысьвяціла выкладаньню. Я цікаўлюся ў яе — чаму сын так рана пачаў займацца грамадзка-палітычнай дзейнасьцю?
— Мой дзед быў расстраляны ў 37-м годзе, родны дзядзька расстраляны ў 38 годзе. Мама была дачкой „ворага народа“, і калі навучалася ў інстытуце, яе вербавалі ў КДБ, маўляў, выпраўляй памылкі. Бацьку не прымалі ў партыю, таму што быў сынам сьвятара. Алесь пра ўсё гэта добра ведаў і вельмі рана да гэтага прыйшоў. Ён нават некалі мне сказаў, што „Народную волю“ памятае ў нашай кватэры з самага дзяцінства.
Пасьля другога курсу гістарычнага факультэту, дзе Алесь атрымліваў павышаную стыпэндыю, ён пакінуў унівэрсытэт, патлумачыўшы маці, што толькі траціць там свой час, а трэба займацца іншым.
— Спадарыня Ларыса, а Алесь дапамагаў вам нешта па хаце, прыбрацца ці іншае?
— Алесь ня вельмі любіў займацца гаспадаркай і лічыў, што трэба гэтаму аддаваць як мага меней часу, бо гэта перашкаджае жыцьцю. Але паколькі ён у мяне адзіны сын, то я імкнулася яго пацешыць і выпечкай, якую ён любіў, і іншым».
Пытаюся ў спадарыні — як ставяцца да яе суседзі, знаёмыя? Аказваецца, больш тых людзей, якія дапамагаюць — і маральна, і матэрыяльна, і ўсім яна ўдзячная за гэта. Не забываюцца на яе сябры Алеся, якія таксама часта наведваюць.
— Спадарыня Ларыса, цяпер пасьля судоў вы не шкадуеце, што ваш сын усім гэтым займаўся?
— Не, я не шкадую… Мне здаецца, што і ён не шкадуе… Таму што нельга сваімі прынцыпамі паступацца…
— У вас у кватэры такая выдатная беларуская бібліятэка, і Алесь піша прозу і вершы па-беларуску. А чаму вы не размаўляеце на роднай мове?
— Я цяпер часта лаўлю сябе на думцы, што многія словы мне лягчэй сказаць па-беларуску, але ў мяне няма такой звычкі. Алесь стаў цалкам гаварыць па-беларуску, калі выйшаў пасьля 10 сутак з Акрэсьціна. Ён сказаў, што будзе размаўляць толькі па-беларуску. І лісты піша па-беларуску, і вершы… Я яму адказваю па-расейску, але буду імкнуцца гэта рабіць па-беларуску…

Найбольш займаюся Алесем, ягонымі справамі.
— Найбольш займаюся Алесем, ягонымі справамі. У мяне ёсьць пляменьніца, у якой пяцёра дзяцей — гэта пяцёра маіх унукаў, я імі займаюся, на лецішчы працую, раблю нейкія свае справы, жыву тым, што мяне цікавіць. Але найбольш часу зараз ідзе на Алесевы справы.
Цяпер за кампутарам Алеся Кіркевіча працуе ягоная маці. Кажа, што без кампутара ўжо ня можа абысьціся
Я імкнуся больш пагаварыць са спадарыняй пра яе жыцьцё, але ўвесь час размова пераводзіцца пра Алеся. Яна распавядае, як ён фізычна загартоўваўся і аднойчы ледзь не адмарозіў на бальконе ногі, як рыхтаваўся да псыхалягічных выпрабаваньняў.
— Наколькі я магу меркаваць па яго лістах і па гэтай адзінай сустрэчы зь ім — ён ня зломлены, ён дастаткова добра трымаецца. Але калі яму давядзецца адседзець увесь гэты тэрмін — за гэтыя гады шмат што можа зьмяніцца.
Спадарыня Ларыса нарадзілася ў Горадні, скончыла гістарычны факультэт Гарадзенскага пэдінстытуту і ўсё жыцьцё прысьвяціла выкладаньню. Я цікаўлюся ў яе — чаму сын так рана пачаў займацца грамадзка-палітычнай дзейнасьцю?
Мой дзед быў расстраляны ў 37-м годзе, родны дзядзька расстраляны ў 38 годзе.