Дваццаць сем дзяржаў Эўрапейскага зьвязу дамовіліся ўнесьці 13 новых імёнаў у сьпіс беларускіх афіцыйных асобаў, у дачыненьні да якіх дзейнічаюць санкцыі.
У гэтую групу ўваходзяць, «у першую чаргу, судзьдзі і пракуроры», паведамляе AFP са спасылкай на дыпляматычную крыніцу ў Брусэлі.
Санкцыі ў дачыненьні да беларускіх афіцыйных асоб прадугледжваюць замарожваньне рахункаў і забарону на ўезд у ЭЗ.
20 траўня кіраўнікі МЗС краінаў-удзельніцаў Вэймарскага трохкутніка — Польшчы, Францыі і Нямеччыны — абмеркавалі сытуацыю ў Беларусі ў польскім горадзе Быдгашчы.
Удзельнікі сустрэчы заявілі, што ўздымуць пытаньне пра сытуацыю ў Беларусі на бліжэйшай сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін Эўразьвязу, якая заплянаваная на 23 траўня.
Таксама кіраўнік польскага МЗС Радаслаў Сікорскі заявіў, што яго краіна можа ўвесьці санкцыі супраць беларускіх фірмаў, якія фінансуюць кіраўніцтва Беларусі, перадае БелаПАН.