Заявы кіраўніцтва Беларусі пра шматмільярдныя крэдыты, якіх трэба чакаць неўзабаве, выклікалі адваротны эфэкт. Сёньня на міжбанкаўскай біржы за даляр даюць ужо 8500 рублёў, а асобныя кампаніі праводзяць зьдзелкі па звышкурсе — 10 000 рублёў. Сьледам падцягваецца і наяўны сэктар: валютчыкі набываюць даляр больш як па 6500 рублёў. Тым часам Нацыянальны банк трымае афіцыйны курс на адзнацы 3145, рэкамэндуючы камэрцыйным банкам не парушаць верхнюю мяжу ў 4500 рублёў.
Доктар эканамічных навук Барыс Жаліба крытыкуе фінансавыя ўлады краіны за нежаданьне разьвязаць вузел праблемаў, якія з кожным днём робяцца ўсё менш вырашальнымі. На яго перакананьне, пакуль Нацбанк не перастане ўмешвацца ў працэс свабоднага курсаўтварэньня, бездань паміж чорным, але рэальным сэгмэнтам валютнага рынку і легальным, але недзеяздольным, будзе толькі пашырацца:
«Ня веру ні ў якую хуткую нармалізацыю, бо па такім курсе нічога ня будзе. Як вядома, курс чорнага рынку наяўнай валюты перакрочыў за 6000, бо ён прывязаны да курсу на міжбанкаўскім рынку, які ўзяў новы рэкорд — больш як 8000 рублёў за даляр. Так што пры цяперашняй спробе нешта выправіць праз дазволены Нацбанкам курс у 4500 нічога ня зьменіцца — ні ў абменьніках, ні агулам на рынку».
Карэспандэнт: «Ці можна чакаць падзеньня курсу рубля ў банках?».
«Нацбанк даў рэкамэндацыю адносна верхняй мяжы, але я думаю, што ў такой сытуацыі цэнтрабанку трэба ўвогуле адмовіцца ад усялякіх верхніх межаў, ад спробы кіраваць працэсамі. Каб урэшце курс на наяўным рынку быў свабодны. І тады ён сам усталюецца ў патрэбных межах. Але пакуль цяжка гаварыць, якую палітыку павядзе Нацбанк: будзе адсякаць хвост па частках — зноў скажа, каб было, прыкладам, не вышэй за 4800 — ці ўсё ж цалкам. На маё перакананьне, трэба адпусьціць курс у свабоднае плаваньне, а рынак сам зробіць сваю справу. Курс павінен быць раўнаважны».
У сувязі з апошнімі дамоўленасьцямі аб пакрокавым крэдытаваньні беларускай эканомікі з антыкрызіснага цэнтру ЭўрАзЭС цягам 2011—2013 гадоў вышэйшае кіраўніцтва супакойвае грамадзкасьць, што справы неўзабаве наладзяцца. Праўда, за апошнія месяцы падобных абяцаньняў было нямала, таму кожная новая ўспрымаецца з усё большай насьцярогай. Да таго ж, як лічыць эканаміст Віктар Цярэшчанка, крэдыты — гэта ня той шлях, які выведзе Беларусь з багны. Але і кардынальныя рэформы, якія для любой краіны — галоўны ключ да прагрэсу, ад сярэдзіны 1990-х так і не праведзеныя:
«Мадэлюем элемэнтарную сытуацыю: Віктар — ваш сусед, ён пазычае ў вас грошы. Адна справа, што я павінен доўг вярнуць, іншае — мушу вярнуць з працэнтамі. Тое ж і датычна пазыкаў, якія Беларусь набрала і зьбіраецца браць яшчэ. Дык вось, пра гэта на дзяржаўным узроўні нехта гаворыць? Што дзіўна, да цяперашняга часу тая ж „Советская Белоруссия“, мякка кажучы, нямоцна падкаваныя журналісты — хтосьці ж іх кансультуе — стараюцца выслужыцца, цьвердзяць як заклінаньне: дайце крэдыты, як паветра патрэбныя крэдыты. Літаральна ад сьнежня, я яшчэ зьвярнуў увагу, проста рыхтуюць грамадзкую думку да неабходнасьці крэдытаў. Як можна навязваць пазыцыю, якая заганяе ў нявольніцтва? Гэта абуральна. Але галоўнае, што мы практычна ідзем да кропкі невяртаньня. Вось пра што гаворка».
Аналітыкі сыходзяцца на думцы, што фінансавая падтрымка, абяцаная Масквой, зусім не дабрачынная, а абумоўленая карысьлівымі інтарэсамі. Як лічыць эканаміст Аляксандар Сасноў, кіраўніцтва Расеі выдатна разумее, што цяпер самы спрыяльны час, каб нарэшце нагнуць «незгінальнага» Лукашэнку:
«Я думаю, Расея атрымае ўсё, што захоча, бо інакш ніякіх грошай ня дасьць. Таму можна зрабіць выснову, што Лукашэнка пагадзіўся на нейкія патрабаваньні, на якія раней упарта не пагаджаўся. Аднак іншага яму ня дадзена. Больш за паўтара дзясятка гадоў ён беспраблемна жыў, прысмактаўшыся да расейскай рэнты зь нетраў. Але гэтак і дурань можа. А вось адбудаваць эканоміку ён так і ня змог. Ня здолеў і ня здолее, бо разуменьня няма, прафэсіяналізму няма. Нават ідэалёгія ў яго тупая, якая не дазваляе ўдасканальвацца. І нельга сказаць, што, маўляў, расьпісаўся ў поўным няўменьні. У тым і справа, што ён поўны няўмека, а расьпісвацца пад гэтым ня хоча».
Тым часам беларускі рубель ставіць новыя антырэкорды. Сёньня на пазабіржавым рынку курс наблізіўся да 9000 рублёў за даляр. Па такім курсе банкі гатовыя набываць валюту на рынку, не выстаўляючы каціроўку продажу. Аднак прадстаўнікі банкаў кажуць, што рэальныя зьдзелкі заключаюцца і па 10 000 рублёў, бо нават па такіх коштах валюты не хапае. На чорным наяўным рынку даляры можна прадаць за 6500–6800 рублёў. Пры гэтым у абменных пунктах, дзе нічога набыць па-ранейшаму нерэальна, дзеля птушачкі выстаўлены курс у межах 4500 рублёў за даляр.