Турэмны рэжым для вязьняў Плошчы

Многія ўдзельнікі працэсаў у справе 19-га сьнежня былі асуджаныя да зьняволеньня ў калёніі з узмоцненым рэжымам. Чым гэты рэжым адрозьніваецца ад агульнага? Сяргей Марцалеў атрымаў 2 гады з выпрабавальным тэрмінам, Ірына Халіп — 2 гады з адтэрміноўкай. Што азначаюць гэтыя ды іншыя віды пакараньня?

Крымінальна-выканаўчы кодэкс РБ


Артыкул 118. Папраўчыя калёніі агульнага рэжыму


1. Асуджаныя да пазбаўленьня волі, якія адбываюць пакараньне ў папраўчых калёніях агульнага рэжыму, маюць права:

1) штомесяц выдаткоўваць на набыцьцё прадуктаў харчаваньня і прадметаў першай неабходнасьці грашовыя сродкі, якія існуюць на іх асабістых рахунках, у памеры да шасьці базавых велічынь;
2) мець тры кароткатэрміновыя і тры працяглыя спатканьні на працягу году;
3) атрымліваць чатыры пасылкі або перадачы і дзьве бандэролі на працягу году.

2. Асуджаным да пазбаўленьня волі, пераведзеным на палепшаныя ўмовы ўтрыманьня, дазваляецца дадаткова:

1) штомесяц выдаткоўваць на набыцьцё прадуктаў харчаваньня і прадметаў першай неабходнасьці грашовыя сродкі, якія існуюць на іх асабістых рахунках, у памеры чатырох базавых велічынь;
2) мець два кароткатэрміновыя і два працяглыя спатканьні на працягу году;
3) атрымліваць дзьве пасылкі або перадачы і тры бандэролі на працягу году.

Бандарэнка Зьміцер (2 гады)
Дашкевіч Зьміцер (2 гады)
Даронін Дзьмітры (3,5 гады)
Казакоў Сяргей (3гады)
Лобан Уладзімер (3 гады)
Сакрэт Яўген (3 гады)
Федаркевіч Алег ( 3,5 гады)


Артыкул 119. Папраўчыя калёніі ўзмоцненага рэжыму


1. Асуджаныя да пазбаўленьня волі, якія адбываюць пакараньне ў папраўчых калёніях узмоцненага рэжыму, маюць права:

1) штомесяц выдаткоўваць на набыцьцё прадуктаў харчаваньня і прадметаў першай неабходнасьці грашовыя сродкі, існуючыя на іх асабістых рахунках, у памеры пяці базавых велічынь;
2) мець тры кароткатэрміновыя і два працяглыя спатканьні на працягу году;
3) атрымліваць тры пасылкі або перадачы і дзьве бандэролі на працягу году.

2. Асуджаным да пазбаўленьня волі, пераведзеным на палепшаныя ўмовы ўтрыманьня, дазваляецца дадаткова:

1) штомесяц выдаткоўваць на набыцьцё прадуктаў харчаваньня і прадметаў першай неабходнасьці грашовыя сродкі, існуючыя на іх асабістых рахунках, у памеры трох базавых велічынь;
2) мець два кароткатэрміновыя і два працяглыя спатканьні на працягу году;
3) атрымліваць дзьве пасылкі або перадачы і тры бандэролі на працягу году.

Атрошчанкаў Аляксандар (4 гады)
Васілевіч Ільля 3 (гады)
Вінаградаў Павел (4 гады)
Гнедчык Алег (3,5 гады)
Дрозд Дзьмітры (3 гады)
Кіркевіч Алесь (4 гады)
Ліхавід Мікіта (3,5 гады)
Лобаў Эдуард (4 гады)
Малчанаў Аляксандар (3 гады)
Мірзаянаў Фёдар (3 гады)
Новік Дзьмітры (3,5 гады)
Парфянкоў Васіль (4 гады)
Пратасеня Андрэй (3 гады)
Саньнікаў Андрэй (5 гадоў)
Хамічэнка Ўладзімер (3 гады)
Яроменак Уладзімер (3 гады)


Артыкул 120. Папраўчыя калёніі строгага рэжыму


1. Асуджаныя да пазбаўленьня волі, якія адбываюць пакараньне ў папраўчай калёніі ва ўмовах строгага рэжыму, маюць права:

1) штомесяц выдаткоўваць на набыцьцё прадуктаў харчаваньня і прадметаў першай неабходнасьці грашовыя сродкі, якія існуюць на іх асабістых рахунках, у памеры чатырох базавых велічынь;
2) мець два кароткатэрміновыя і два працяглыя спатканьні на працягу году;
3) атрымліваць дзьве пасылкі або перадачы і дзьве бандэролі на працягу году.

2. Асуджаным да пазбаўленьня волі з адбываньнем пакараньня ў папраўчай калёніі ва ўмовах строгага рэжыму, пераведзеным на палепшаныя ўмовы ўтрыманьня, дазваляецца дадаткова:

1) штомесяц выдаткоўваць на набыцьцё прадуктаў харчаваньня і прадметаў першай неабходнасьці грашовыя сродкі, якія існуюць на іх асабістых рахунках, у памеры дзьвюх базавых велічынь;
2) мець адно кароткатэрміновае і адно доўгае спатканьне на працягу году;
3) атрымліваць адну пасылку або перадачу і дзьве бандэролі на працягу году.

Мацукевіч Віталь (3 гады)


Крымінальны кодэкс РБ


Артыкул 77. Асуджэньне з адтэрміноўкай выкананьня пакараньня


1. Калі пры прызначэньні пакараньня ў выглядзе пазбаўленьня волі на тэрмін да пяці гадоў асобе, якая упершыню асуджаецца да пазбаўленьня волі, суд прыйдзе да перакананьня, што мэты крымінальнай адказнасьці могуць быць дасягнутыя без адбыцьця прызначанага пакараньня шляхам ўскладаньня на асуджанага пэўных абавязкаў і кантролю за яго паводзінамі, ён можа ўжыць адтэрміноўку выкананьня прызначанага пакараньня на тэрмін ад аднаго году да двух гадоў.

3. На працягу тэрміну адтэрміноўкі выкананьня пакараньня за асуджаным ажыцьцяўляецца прафіляктычнае назіраньне.

4. Пры адтэрміноўцы выкананьня пакараньня суд можа абавязаць асуджанага не зьмяняць месца жыхарства бяз згоды органу, які ажыцьцяўляе кантроль за паводзінамі асуджанага, не выяжджаць па асабістых справах на тэрмін больш аднаго месяца за межы раёну (гораду) жыхарства, пэрыядычна зьяўляцца ў гэты орган для рэгістрацыі, знаходзіцца пасьля наступленьня пэўнага часу па месцы жыхарства, не наведваць пэўныя месцы.

6. Калі асуджаны, у дачыненьні да якога выкананьне пакараньня адкладзенае, нягледзячы на афіцыйнае папярэджаньне, не выконвае ўскладзеныя на яго судом абавязкі альбо неаднаразова парушыў грамадзкі парадак, за што да яго двойчы былі ўжытыя меры адміністрацыйнага спагнаньня, то па прадстаўленьню органу, які ажыцьцяўляе кантроль за паводзінамі асуджанага, а таксама па хадайніцтву асобы, якой было даручана назіраньне за асуджаным, суд можа адмяніць адтэрміноўку выкананьня пакараньня і накіраваць асуджанага для адбыцьця пакараньня, прызначанага прысудам.

7. Па заканчэньні тэрміну адтэрміноўкі выкананьня пакараньня суд па прадстаўленьню органу, які ажыцьцяўляе кантроль за паводзінамі асуджанага, або па заяве асуджанага ў залежнасьці ад яго паводзін на працягу ўстаноўленага судом тэрміну адтэрміноўкі выкананьня пакараньня можа прыняць наступныя рашэньні:

1) вызваліць асуджанага ад прызначанага па прысудзе суду пакараньня, калі ў пэрыяд адтэрміноўкі асуджаны законапаслухмянымі паводзінамі даказаў сваё выпраўленьне. У гэтым выпадку асуджаны вызваляецца ад адбываньня дадатковых пакараньняў;
2) падоўжыць адтэрміноўку выкананьня пакараньня ня больш аднаго разу ў межах ад шасьці месяцаў да аднаго году або замяніць пазбаўленьне волі больш мяккiм пакараньнем, калі асуджаны ў пэрыяд адтэрміноўкі праявіў імкненьне да законапаслушэнства ў паводзінах, але ня ў поўнай меры даказаў сваё выпраўленьне;
3) накіраваць асуджанага для адбыцьця прызначанага па прысудзе суду пакараньня, калі асуджаны ў пэрыяд адтэрміноўкі не праявіў імкненьня да законапаслушэнства ў паводзінах.

Халіп Ірына (2 гады з адтэрміноўкай пакараньня на 2 гады)


Артыкул 78. Асуджэньне з умоўным неўжываньнем пакараньня


1. Калі пры прызначэньні пакараньня асобе, якая ўпершыню асуджаецца за зробленае злачынства да пазбаўленьня волі на тэрмін да пяці гадоў або да накіраваньня ў дысцыплінарную вайсковую частку, суд прыйдзе да перакананьня, што мэты крымінальнай адказнасьці могуць быць дасягнутыя без адбыцьця прызначанага пакараньня шляхам ажыцьцяўленьня кантролю за паводзінамі асуджанага, ён можа пастанавіць аб ўмоўным непрымяненьні прызначанага пакараньня з абавязковым указаньнем у прысудзе матываў прынятага рашэньня. У гэтым выпадку суд пастанаўляе не прыводзіць у выкананьне прызначанае пакараньне, калі на працягу вызначанага судом выпрабавальнага тэрміну асуджаны ня зробіць новага злачынства і будзе выконваць ускладзеныя на яго судом абавязкі.

2. Выпрабавальны тэрмін прызначаецца працягласьцю ад аднаго году да трох гадоў.

4. Пры ўмоўным неўжываньні пакараньня могуць быць прызначаныя дадатковыя пакараньні. Адбываньне дадатковага пакараньня, прызначанага на пэўны тэрмін, спыняецца з заканчэньнем выпрабаваўчага тэрміну.

5. На працягу выпрабаваўчага тэрміну за асуджаным ажыцьцяўляецца прафіляктычнае назіраньне.

7. Калі асуджаны з умоўным неўжываньнем пакараньня, нягледзячы на афіцыйнае папярэджаньне, не выконвае ўскладзеныя на яго абавязкі альбо неаднаразова парушыў грамадзкі парадак, за што да яго двойчы былі ўжытыя меры адміністрацыйнага спагнаньня, тады па прадстаўленьні органу, які ажыцьцяўляе кантроль за паводзінамі асуджанага, а таксама па хадайніцтву асобы, якой было даручана назіраньне за асуджаным, суд можа адмяніць умоўнае непрымяненьне пакараньня і накіраваць асуджанага для адбыцьця прызначанага пакараньня.

Марцэлеў Сяргей ( 2 гады з выпрабавальным тэрмінам на 2 гады)



Артыкул 55. Абмежаваньне волі

1. Абмежаваньне свабоды палягае ў накладаньні на асуджанага
абавязкаў, якія абмяжоўваюць яго свабоду, і знаходжаньні яго ў
умовах ажыцьцяўленьня за ім нагляду органамі і ўстановамі,
якiя займаюцца выкананьнем пакараньня.

2. Абмежаваньне волi даецца на тэрмiн ад шасьці
месяцаў да пяці гадоў.

3. Пакараньне ў выглядзе абмежаваньня волі прызначаецца з
накiраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. З улікам
асобы вінаватага, характару і ступені грамадзкай небясьпекі
зробленага злачынства, наяўнасьці ў яго сталага месца
жыхарства суд можа прызначыць пакараньне ў выглядзе абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

.....

6. Асуджаныя да абмежаваньня волi з накiраваньнем у
папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, асуджаныя да абмежаваньня
волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.... прыцягваюцца да працы ў абавязковым парадку органамі і ўстановамі, якiя займаюцца выкананьнем пакараньня.

Мядзьведзь Дзьмітры (3 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчыя ўстановы)
Севярынец Павал (3 гады абмежаваньня волі з накіраваньнем ва ўстанову адкрытага тыпу)


Дзе сядзяць вязьні Плошчы


http://maps.google.com/maps/ms?ie=UTF8&hl=en&msa=0&msid=207034288873138439713.00049fa0cd5cfca7713dc&ll=53.748711,28.015137&spn=5.106926,11.535645&z=6&output=embed
Глядзець вялікую мапу "Дзе сядяць вязьні Плошчы?"