Заклік ужыць адносна Беларусі кропкавыя санкцыі утрымліваецца ў чарговай рэзалюцыі Эўрапарлямэнту, прынятай на гэтым тыдні. Самі па сабе рэзалюцыі Эўрапарлямэнту ня маюць абавязковай сілы, ад іх да рашэньняў Эўразьвязу – вялікая дыстанцыя, якая магчыма ніколі і ня будзе пройдзеная. Праўда, пра тое, што Эўразьвяз вымушаны ўжываць строгія санкцыі адносна Беларусі, гаварыла на гэтым тыдні і кіраўнічка зьнешняй палітыкі аб'яднанай Эўропы Кэтрын Эштан.
Такія заявы і рэзалюцыі – адлюстраваньне настрояў у эўрапейскіх уладныхкабінэтах. Натуральная паўза ў гэтых размовах, якая была зьвязаная з тэрактам у менскім мэтро, скончылася. І гэта зразумела. Заклікі да беларускіх уладаў вызваліць палітвязьняў, спыніць ціск на грамадзянскую супольнасьць, не даюць вялікага эфэкту. Між тым, увёўшы візавыя санкцыі, Эўразьвяз заангажаваўся ў супрацьстаяньне, ён цяпер ня можа застацца ўбаку, ён можа ці выйграць ці прайграць.
Пазыцыю Эўропы ўзмацняе і расейскае рашэньне, прынятае на гэтым тыдні, наконт крэдыту Беларусі. Паводле расейскага міністра фінансаў Аляксея Кудрына гэты крэдыт будзе ў тры разы менш, чым спадзяваўся афіцыйны Менск.
Дарэчы, на мінулым тыдні гэта прадказваў міністар замежных справаў Швэцыі Карл Більдт, які казаў, што Масква Беларусі грошай ня дасьць. Паводле Більдта Менск урэшце будзе вымушаны зьвярнуцца па грошы да Эўропы, якая ўжо ня будзе купляцца на абяцанкі.
Першая частка прагнозу кіраўніка швэдзкага МЗС спраўдзілася.
Але варта сказаць, што цяперашняе супрацьстаяньне афіцыйнага Менску зЭўразьвязам – гэта не ў апошнюю чаргу вайна нэрваў. Гэтым тлумачыцца і грознае, хаця і ананімнае паведамленьне, апублікаванае Інтэрфаксам, што ў адказ на эканамічныя санкцыі Беларусь увядзе забарону на выезд для 200 апазыцыянэраў і запатрабуе ад'езду з краіны некаторых эўрапейскіх паслоў.
Беларускі бок дэманструе непахіснасьць у спадзяваньне, што яе не давядзецца дэманстраваць на практыцы. Такая ж пазыцыя дэманструецца і адносна валютных праблемаў. На наступны дзень пасьля заявы Кудрына Аляксандар Лукашэнка паабяцаў, што праз месяц-другі беларусы забудуць пра цяперашнія валютныя цяжкасьці, і адкінуў магчымасьць правядзеньня рэформаў, пра якія зараз літаральна адной мовай гавораць і МВФ, і Масква.
На што спадзяецца беларуская ўлада? Гледзячы па ўсім, на маўчаньнебеларускага грамадзтва, на тое, што незадаволенасьць народу не перарасьце ў адкрыты пратэст, на пасіўнасьць грамадзтва і яго страх перад рэпрэсіямі, якія дэманструюцца судамі над апазыцыянэрамі. Пакуль народ трывае і маўчыць, улада перанясе любыя эканамічныя цяжкасьці.
Будучыня пакажа, наколькі разьлік уладаў у гэтым дакладны.
Такія заявы і рэзалюцыі – адлюстраваньне настрояў у эўрапейскіх уладных
Эўразьвяз заангажаваўся ў супрацьстаяньне, ён цяпер ня можа застацца ўбаку, ён можа ці выйграць ці прайграць.
Your browser doesn’t support HTML5
Пазыцыю Эўропы ўзмацняе і расейскае рашэньне, прынятае на гэтым тыдні, наконт крэдыту Беларусі. Паводле расейскага міністра фінансаў Аляксея Кудрына гэты крэдыт будзе ў тры разы менш, чым спадзяваўся афіцыйны Менск.
Дарэчы, на мінулым тыдні гэта прадказваў міністар замежных справаў Швэцыі Карл Більдт, які казаў, што Масква Беларусі грошай ня дасьць. Паводле Більдта Менск урэшце будзе вымушаны зьвярнуцца па грошы да Эўропы, якая ўжо ня будзе купляцца на абяцанкі.
Першая частка прагнозу кіраўніка швэдзкага МЗС спраўдзілася.
Але варта сказаць, што цяперашняе супрацьстаяньне афіцыйнага Менску з
Супрацьстаяньне афіцыйнага Менску з Эўразьвязам – гэта не ў апошнюю чаргу вайна нэрваў.
Беларускі бок дэманструе непахіснасьць у спадзяваньне, што яе не давядзецца дэманстраваць на практыцы. Такая ж пазыцыя дэманструецца і адносна валютных праблемаў. На наступны дзень пасьля заявы Кудрына Аляксандар Лукашэнка паабяцаў, што праз месяц-другі беларусы забудуць пра цяперашнія валютныя цяжкасьці, і адкінуў магчымасьць правядзеньня рэформаў, пра якія зараз літаральна адной мовай гавораць і МВФ, і Масква.
На што спадзяецца беларуская ўлада? Гледзячы па ўсім, на маўчаньне
Беларуская ўлада спадзяеццана пасіўнасьць грамадзтва і яго страх перад рэпрэсіямі.
Будучыня пакажа, наколькі разьлік уладаў у гэтым дакладны.