Чытаючы Лукаса
Днямі на нашым сайце быў апублікаваны пераклад артыкулу «У чым Захад памыляецца наконт Беларусі?» міжнароднага рэдактара Economist Эдварда Лукаса. Гэты тэкст спарадзіў зацікаўленую дыскусію на нашым сайце.
Мы запрапанавалі экспэртам з розных краін сьвету паўдзельнічаць у гэтай дыскусіі, выказаць свае меркаваньні як наконт артыкулу сп. Лукаса, гэтак і наконт праблемы, якую ён фармулюе.
Войцех Бародзіч-Смаліньскі, сябра праўленьня фундацыі «Цэнтар міжнародных адносінаў» (Польшча)
Тэкст спадара Лукаса вельмі цікавы, хаця я б не пагадзіўся з тым, што Эдвард Лукас прапануе нешта рэвалюцыйнае ў падыходзе да Беларусі ці дакладней – да афіцыйнага Менску. Лукас падводзіць вынікі палітыкі Захаду адносна Беларусі на працягу апошніх 20 гадоў. Гэта праўда, што падыход ЭЗ быў непрыстасаваны да рэчаіснасьці. Тое, што прапануе сп. Лукас – гэта рэчы, якія сталі магчымымі толькі пасьля Эгіпту, Тунісу і Лібіі. Замарожаньне рахункаў да падзеяў у Паўночнай Афрыцы наўрад ці было магчымым, таму што ўсе казалі пра банкаўскую таямніцу і што нельга гэтак рабіць без суду. Цяпер рэчаіснасьць зьмянілася, аказалася, што гэта можна рабіць без суду і гэта не выклікае сумневаў.
Але кампаніі, пра якія кажа сп. Лукас, чые рахункі маглі б быць замарожаныя, у большасьці створаныя на базе эўрапейскага заканадаўства. І калі ня будзе запыту з боку пацярпелых дзяржаваў ці пацярпелых асобаў, тады можа стацца, што ня будзе легітымных падставаў арыштаваць гэтыя рахункі.
Мне падаецца, што Захад наагул не разумее Беларусі. Аднак артыкул Лукаса – паказьнік таго, што сытуацыя мяняецца.