Аўтары многіх допісаў, якія мы атрымліваем у гэтыя дні, устрывожаныя і заклапочаныя тымі відавочнымі зьменамі, што адбыліся ў грамадзкім жыцьці Беларусі за некалькі месяцаў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў. Палітычная адліга зьмянілася палітычнымі ж маразамі; эканамічная стабільнасьць — высокай інфляцыяй і жорсткім валютным крызісам. Турмы запоўненыя палітвязьнямі, апошнія незалежныя газэты апынуліся перад рэальнай пагрозай закрыцьця. А напалоханыя маштабным ростам цэнаў беларусы тыднямі стаяць у чэргах у банках, каб абмяняць свае рублі хоць на якую-небудзь стабільную валюту. Чаканьне гэтае з часам прыносіць усё меней плёну, бо ні дзяржава, ні прадпрыемствы, ні банкі мяняць даляры ды эўра па яўна заніжаным афіцыйным курсе не зьбіраюцца.
Куды рухаецца Беларусь? Хто павінен несьці адказнасьць за той эканамічны і палітычны стан, у якім апынулася дзяржава? І ці гатовыя самі беларусы да дэмакратычных зьменаў? Вось як адказвае на гэтыя пытаньні наш слухач Марк Саньнікаў з Добруша, зь ліста якога пачну сёньняшнюю размову. Ён піша:
Уяўленьне пра тое, што дэмакратычныя зьмены ў Беларусь павінен прынесьці нехта звонку, з-за мяжы, — даволі распаўсюджанае ў беларускім грамадзтве. Але дэмакратыя — гэта не прамысловае прадпрыемства і ня імпартная тэхналёгія. Яе немагчыма завезьці звонку ў гатовым выглядзе і змантажаваць з загадзя вырабленых блёкаў. Зьмены ва ўласным жыцьці, у дзяржаўным уладкаваньні сваёй краіны павінны ажыцьцявіць самі беларусы. Вырашальная роля ў гэтым — толькі ў іх. Зьявіцца ў галовах большасьці беларускага грамадзтва цьвёрдае перакананьне, што жыць так далей нельга, што настаў час прыкласьці асабістыя намаганьні дзеля таго, каб зрабіць сьвет вакол сябе іншым, — тады і адбудуцца зьмены. Прытым незалежна ад таго, будзе нехта звонку дапамагаць гэтым працэсам ці не.
А дзяліць абяцаныя на падтрымку дэмакратыі мільёны па рэгіёнах, нібы на сяўбу ці на жніво, — занятак марны, спадар Саньнікаў. Па-першае, разьмяркоўваецца такая дапамога зусім не па адміністратыўна-тэрытарыяльных адзінках. А па-другое, і маштабы, і час выдаткоўваньня абяцаных сродкаў дагэтуль застаюцца няпэўнымі.
Мы працягваем атрымліваць водгукі і меркаваньні на тэму наступстваў выбуху 11 красавіка ў менскім мэтро, які стаў прычынай шматлікіх сьмерцяў і калецтваў. Даведаўшыся, што ўлада ўжо праз два дні абвясьціла пра раскрыцьцё злачынства, наш слухач Мікалай Бусел зь вёскі Дуброва Сьветлагорскага раёну ў сваім лісьце на «Свабоду» напісаў:
У тым, што Аляксандар Лукашэнка аддае пільную ўвагу гэтай справе, нічога дзіўнага, спадар Мікалай, няма: трагедыя выклікала такі розгалас у грамадзтве, што кіраўнік краіны павінен быў узяць расьсьледаваньне пад асабісты кантроль. Іншая справа, ці варта было, апярэджваючы сьледзтва і суд, ужо праз двое сутак заяўляць, што сапраўдных злачынцаў злавілі і справа раскрытая? Ня дзіва, што такая пасьпешлівасьць выклікала шмат у каго недавер, сумневы і падазронасьць. Асабліва пасьля таго, як улада пачала жорстка перасьледаваць тых, хто адважыўся на старонках незалежных мэдыяў выказаць уласныя вэрсіі гэтага тэракту, адрозныя ад афіцыйнай трактоўкі.
Пра тое, чаму стаў магчымым выбух, ці належную ўвагу аддаюць улады праблеме бясьпекі, разважае ў сваім лісьце на «Свабоду» наш даўні аўтар Ігар Пасноў зь Віцебску. Ён піша:
Ня толькі чыноўнікі, а і многія звычайныя грамадзяне ў Беларусі да праблемаў бясьпекі яшчэ нядаўна ставіліся легкадумна і паблажліва. Лічылі: паколькі ў Беларусі няма міжэтнічных ды рэлігійных канфліктаў, дык адкуль возьмуцца тэрарысты? Выбух 11 красавіка многіх прымусіў перагледзець гэтае стаўленьне.
Амаль штодня назіраю, як людзі ля ўваходу ў менскае мэтро паслухмяна спыняюцца ля міліцыянтаў, каб паказаць зьмесьціва сваіх сумак. Ня бачыў выпадку, каб нехта бурчаў ды сварыўся з гэтай нагоды. Як і з прычыны зьнікненьня лавак на большасьці станцыяў менскага мэтро. Хоць сталым людзям ды інвалідам абыходзіцца бяз гэтых лавак зусім ня проста (асабліва ўвечары, калі чакаць цягніка даводзіцца даволі доўга).
На заканчэньне — ліст-водгук, ліст-пажаданьне ад нашай даўняй сяброўкі і адданай слухачкі Ліны Масалковай зь Менску. Разважаючы над уласным шматгадовым досьведам слуханьня «Свабоды», спадарыня Ліна піша:
Дзякуй вам, спадарыня Ліна, за гэтыя цёплыя пранікнёныя словы. «Свабода» працягвае свае выдавецкія праекты. Найбольш адметныя перадачы выходзяць у выглядзе кніг у сэрыі «Бібліятэка Свабоды», а таксама запісваюцца на дыскі. Як і на працягу многіх папярэдніх гадоў, і кнігі, і дыскі мы будзем высылаць у якасьці невялікіх падарункаў сваім даўнім сябрам, аўтарам найбольш цікавых допісаў.
Дзякуй усім, хто знайшоў час для ліста на «Свабоду». Пішыце нам, адрас ранейшы: Менск-5, паштовая скрынка 111.
Аўтару можна пісаць на адрас zdankov_rs@tut.by.

«Вельмі дзіўна ў цяперашніх умовах чуць, што жывем мы, аказваецца, у «шчасьлівай», «стабільнай» і «бясьпечнай» краіне. А праблемы — толькі з тае прычыны, што вакол нас — непрыстойныя, зайздросьлівыя суседзі. У Расеі, напрыклад — «адмарозкі». Ва Ўкраіне — «вашывая» ўлада. Ну, а на Захадзе і ўвогуле — «казлы». І толькі мы ў цэнтры Эўропы — самыя разумныя, самыя прыстойныя, самыя заможныя…
У мяне часам пытаюцца: вось ты практычна адзіны ў нашым раёне, хто адкрыта гаворыць пра дэмакратыю. Але што ў нас дзеля той дэмакратыі робіцца? Гэта пры тым, што звонку на падтрымку дэмакратычных пераўтварэньняў абяцана ў 2011 годзе каля 120 мільёнаў даляраў. Іншымі словамі, на Добрускі раён у адпаведнасьці з колькасьцю насельніцтва павінна прыпасьці недзе 504 000 даляраў. Але ў сапраўднасьці, хутчэй за ўсё, не прыпадзе нічога. Таму ў нашым раёне ў гэтай справе нічога ня робіцца і, хутчэй за ўсё, нічога ня будзе рабіцца ў блізкай будучыні.
Тады мне задаюць яшчэ адно пытаньне: "А што асабіста ты робіш дзеля гэтага?«,— піша ў сваім лісьце на «Свабоду» Марк Саньнікаў з Добруша. — І тут мой адказ таксама адназначны: «Нічога». Я ўжо стаміўся тлумачыць людзям, што ў мяне ёсьць адпаведныя пляны і нават некалькі праектаў, але на іх у тых, хто абяцае віртуальную дапамогу, далёка не заўсёды хапае сродкаў і жаданьня.
А ўвогуле, што і казаць, — добра мы жывем. Чакаем эвалюцыйных зьменаў на лепшае на тле хуткай дэградацыі. Калі такія тэмпы захаваюцца, то дэмакратызацыю ў пэрспэктыве ня будзе для каго праводзіць. У нашай краіне любыя значныя палітычныя кампаніі традыцыйна заканчваюцца турэмнымі тэрмінамі для нязгодных. А ўсе астатнія дэмакратычныя актывісты жывуць як жабракі. І хто за такімі пойдзе?
А народ у нас, сапраўды, разумны і цярплівы. Ну ў якой яшчэ краіне можа ўзьнікнуць падобная традыцыя — запаўняць турмы ўчорашнімі кандыдатамі на галоўную пасаду ў дзяржаве? А людзі маўчаць, як мышы пад венікам. За межамі краіны ўжо нават сорамна прызнавацца, што ты — беларус. Хацелася б быць правадніком дэмакратыі ў агульным ланцугу, але нешта не працуе ў гэтай схеме. І, відаць, няхутка яшчэ загарыцца лямпачка дэмакратыі ў царстве страху і ценяў».
У мяне часам пытаюцца: вось ты практычна адзіны ў нашым раёне, хто адкрыта гаворыць пра дэмакратыю. Але што ў нас дзеля той дэмакратыі робіцца? Гэта пры тым, што звонку на падтрымку дэмакратычных пераўтварэньняў абяцана ў 2011 годзе каля 120 мільёнаў даляраў. Іншымі словамі, на Добрускі раён у адпаведнасьці з колькасьцю насельніцтва павінна прыпасьці недзе 504 000 даляраў. Але ў сапраўднасьці, хутчэй за ўсё, не прыпадзе нічога. Таму ў нашым раёне ў гэтай справе нічога ня робіцца і, хутчэй за ўсё, нічога ня будзе рабіцца ў блізкай будучыні.
Тады мне задаюць яшчэ адно пытаньне: "А што асабіста ты робіш дзеля гэтага?«,— піша ў сваім лісьце на «Свабоду» Марк Саньнікаў з Добруша. — І тут мой адказ таксама адназначны: «Нічога». Я ўжо стаміўся тлумачыць людзям, што ў мяне ёсьць адпаведныя пляны і нават некалькі праектаў, але на іх у тых, хто абяцае віртуальную дапамогу, далёка не заўсёды хапае сродкаў і жаданьня.
А ўвогуле, што і казаць, — добра мы жывем. Чакаем эвалюцыйных зьменаў на лепшае на тле хуткай дэградацыі. Калі такія тэмпы захаваюцца, то дэмакратызацыю ў пэрспэктыве ня будзе для каго праводзіць. У нашай краіне любыя значныя палітычныя кампаніі традыцыйна заканчваюцца турэмнымі тэрмінамі для нязгодных. А ўсе астатнія дэмакратычныя актывісты жывуць як жабракі. І хто за такімі пойдзе?
А народ у нас, сапраўды, разумны і цярплівы. Ну ў якой яшчэ краіне можа ўзьнікнуць падобная традыцыя — запаўняць турмы ўчорашнімі кандыдатамі на галоўную пасаду ў дзяржаве? А людзі маўчаць, як мышы пад венікам. За межамі краіны ўжо нават сорамна прызнавацца, што ты — беларус. Хацелася б быць правадніком дэмакратыі ў агульным ланцугу, але нешта не працуе ў гэтай схеме. І, відаць, няхутка яшчэ загарыцца лямпачка дэмакратыі ў царстве страху і ценяў».
Уяўленьне пра тое, што дэмакратычныя зьмены ў Беларусь павінен прынесьці нехта звонку, з-за мяжы, — даволі распаўсюджанае ў беларускім грамадзтве. Але дэмакратыя — гэта не прамысловае прадпрыемства і ня імпартная тэхналёгія. Яе немагчыма завезьці звонку ў гатовым выглядзе і змантажаваць з загадзя вырабленых блёкаў. Зьмены ва ўласным жыцьці, у дзяржаўным уладкаваньні сваёй краіны павінны ажыцьцявіць самі беларусы. Вырашальная роля ў гэтым — толькі ў іх. Зьявіцца ў галовах большасьці беларускага грамадзтва цьвёрдае перакананьне, што жыць так далей нельга, што настаў час прыкласьці асабістыя намаганьні дзеля таго, каб зрабіць сьвет вакол сябе іншым, — тады і адбудуцца зьмены. Прытым незалежна ад таго, будзе нехта звонку дапамагаць гэтым працэсам ці не.
А дзяліць абяцаныя на падтрымку дэмакратыі мільёны па рэгіёнах, нібы на сяўбу ці на жніво, — занятак марны, спадар Саньнікаў. Па-першае, разьмяркоўваецца такая дапамога зусім не па адміністратыўна-тэрытарыяльных адзінках. А па-другое, і маштабы, і час выдаткоўваньня абяцаных сродкаў дагэтуль застаюцца няпэўнымі.
Мы працягваем атрымліваць водгукі і меркаваньні на тэму наступстваў выбуху 11 красавіка ў менскім мэтро, які стаў прычынай шматлікіх сьмерцяў і калецтваў. Даведаўшыся, што ўлада ўжо праз два дні абвясьціла пра раскрыцьцё злачынства, наш слухач Мікалай Бусел зь вёскі Дуброва Сьветлагорскага раёну ў сваім лісьце на «Свабоду» напісаў:
«Калі назіраеш ліхаманкавую актыўнасьць Лукашэнкі вакол тэракту, складаецца ўражаньне, што менавіта ён у гэтай справе — галоўны сьледчы, пракурор і судзьдзя. Такое небесстароньняе супэрактыўнае ўмяшаньне ў дзеяньні быццам бы незалежнай галіны ўлады выклікае пытаньне: чаму гэта так настойліва Лукашэнка займаецца справай, у якой ня мае асаблівага досьведу? Наколькі законнае такое ўмяшаньне? Ці ўваходзіць гэта ў ягоную кампэтэнцыю? (Ня дзейнічае нават такі моцны традыцыйны раздражняльнік, як веснавая сяўба, пачатак бітвы за ўраджай, — здавалася б, ягоная ўлюбёная тэма.)
Вінавацячы грамадзянаў, што выказваюць уласную думку наконт здарэньня, ва „ўмяшаньні ў сьледзтва“, і Лукашэнка, і прадстаўнікі ўлады самі нагаварылі розных небыліцаў. Як такое могуць казаць адказныя чыноўнікі?! Ці не зацікаўленыя яны ў пэўнай скіраванасьці сьледзтва?
Вось цяпер трыюмфальна абвясьцілі, што арыштаваныя прызналіся ва ўсіх выбухах. Мы, вядома, яшчэ з 30-х гадоў ведаем, што прызнаньне — царыца доказаў. Але цікава было б ведаць, ці не была пры гэтым ужытая „тэхналёгія“ справы Кірава, паводле якой забясьпечвалі „паскораны разгляд спраў ворагаў народа“. „Органы“ ж тыя самыя.
Нешта я моцна сумняюся ва ўсім гэтым. (Да слова, і ня я адзін.)
Пакуль ня будзе доказаў — сумневы гэтыя застануцца.
Подпіс: Мікалай Бусел, народны слухач. Вёска Дуброва Сьветлагорскага раёну».
Вінавацячы грамадзянаў, што выказваюць уласную думку наконт здарэньня, ва „ўмяшаньні ў сьледзтва“, і Лукашэнка, і прадстаўнікі ўлады самі нагаварылі розных небыліцаў. Як такое могуць казаць адказныя чыноўнікі?! Ці не зацікаўленыя яны ў пэўнай скіраванасьці сьледзтва?
Вось цяпер трыюмфальна абвясьцілі, што арыштаваныя прызналіся ва ўсіх выбухах. Мы, вядома, яшчэ з 30-х гадоў ведаем, што прызнаньне — царыца доказаў. Але цікава было б ведаць, ці не была пры гэтым ужытая „тэхналёгія“ справы Кірава, паводле якой забясьпечвалі „паскораны разгляд спраў ворагаў народа“. „Органы“ ж тыя самыя.
Нешта я моцна сумняюся ва ўсім гэтым. (Да слова, і ня я адзін.)
Пакуль ня будзе доказаў — сумневы гэтыя застануцца.
Подпіс: Мікалай Бусел, народны слухач. Вёска Дуброва Сьветлагорскага раёну».
У тым, што Аляксандар Лукашэнка аддае пільную ўвагу гэтай справе, нічога дзіўнага, спадар Мікалай, няма: трагедыя выклікала такі розгалас у грамадзтве, што кіраўнік краіны павінен быў узяць расьсьледаваньне пад асабісты кантроль. Іншая справа, ці варта было, апярэджваючы сьледзтва і суд, ужо праз двое сутак заяўляць, што сапраўдных злачынцаў злавілі і справа раскрытая? Ня дзіва, што такая пасьпешлівасьць выклікала шмат у каго недавер, сумневы і падазронасьць. Асабліва пасьля таго, як улада пачала жорстка перасьледаваць тых, хто адважыўся на старонках незалежных мэдыяў выказаць уласныя вэрсіі гэтага тэракту, адрозныя ад афіцыйнай трактоўкі.
Пра тое, чаму стаў магчымым выбух, ці належную ўвагу аддаюць улады праблеме бясьпекі, разважае ў сваім лісьце на «Свабоду» наш даўні аўтар Ігар Пасноў зь Віцебску. Ён піша:
«Цалкам пагаджаюся з прэзыдэнтам, што ў трагічных падзеях 11 красавіка частка віны кладзецца на ўладу, чыноўнікаў, многія зь якіх абыякава ставяцца да выкананьня сваіх службовых абавязкаў.
Я, напрыклад, даўно зьвярнуў увагу на патэнцыйную небясьпеку, якая тоіцца ў арганізацыі шматлюдных дыскатэк, канцэртаў на плошчы Перамогі ў нашым Віцебску. З гэтай нагоды ёсьць нават экспэртныя высновы МНС, у якіх указана, што ў падземных пераходах няма належных разьмежавальных парапэтаў, а плітка на падлозе сьлізкая. Вельмі нават можа адбыцца цісканіна, падобная да той, што прывяла да шматлікіх ахвяраў 12 год таму на Нямізе ў Менску. Абыякавасьць да пытаньняў бясьпекі проста ўражвае. Што ім чалавечае жыцьцё? Галоўнае — уласныя амбіцыі, прага ўлады.
Я з гэтай нагоды зьвярнуўся ў Генэральную пракуратуру — каб там адпаведным чынам адрэагавалі на бязьдзеяньне віцебскай улады».
Я, напрыклад, даўно зьвярнуў увагу на патэнцыйную небясьпеку, якая тоіцца ў арганізацыі шматлюдных дыскатэк, канцэртаў на плошчы Перамогі ў нашым Віцебску. З гэтай нагоды ёсьць нават экспэртныя высновы МНС, у якіх указана, што ў падземных пераходах няма належных разьмежавальных парапэтаў, а плітка на падлозе сьлізкая. Вельмі нават можа адбыцца цісканіна, падобная да той, што прывяла да шматлікіх ахвяраў 12 год таму на Нямізе ў Менску. Абыякавасьць да пытаньняў бясьпекі проста ўражвае. Што ім чалавечае жыцьцё? Галоўнае — уласныя амбіцыі, прага ўлады.
Я з гэтай нагоды зьвярнуўся ў Генэральную пракуратуру — каб там адпаведным чынам адрэагавалі на бязьдзеяньне віцебскай улады».
Ня толькі чыноўнікі, а і многія звычайныя грамадзяне ў Беларусі да праблемаў бясьпекі яшчэ нядаўна ставіліся легкадумна і паблажліва. Лічылі: паколькі ў Беларусі няма міжэтнічных ды рэлігійных канфліктаў, дык адкуль возьмуцца тэрарысты? Выбух 11 красавіка многіх прымусіў перагледзець гэтае стаўленьне.
Амаль штодня назіраю, як людзі ля ўваходу ў менскае мэтро паслухмяна спыняюцца ля міліцыянтаў, каб паказаць зьмесьціва сваіх сумак. Ня бачыў выпадку, каб нехта бурчаў ды сварыўся з гэтай нагоды. Як і з прычыны зьнікненьня лавак на большасьці станцыяў менскага мэтро. Хоць сталым людзям ды інвалідам абыходзіцца бяз гэтых лавак зусім ня проста (асабліва ўвечары, калі чакаць цягніка даводзіцца даволі доўга).
На заканчэньне — ліст-водгук, ліст-пажаданьне ад нашай даўняй сяброўкі і адданай слухачкі Ліны Масалковай зь Менску. Разважаючы над уласным шматгадовым досьведам слуханьня «Свабоды», спадарыня Ліна піша:
«З вамі мы мацнейшыя, сьмялейшыя, разумнейшыя. І здаравейшыя! Хай не пакінуць вас мужнасьць, дабрыня, любоў і павага слухачоў! І дзякуй вялікі за вашу дабрачыннасьць, за тое, што любоў і пашана паміж намі (з аднаго боку — слухачамі-чытачамі, а з другога — свабодаўцамі) — узаемная. Многія кнігі і дыскі, якія выдала за апошняе дзесяцігодзьдзе „Свабода“, пашчасьціла атрымаць ці здабыць іншым спосабам. А тое, што яшчэ выйдзе, вельмі хацелася б мець. Мару пра дыск „Саўка ды Грышка“, пра кнігі „100 адрасоў Свабоды“ і „Птушкі пералётныя“. А „Бардаў Свабоды“ ўжо маю.
Без „Свабоды“ — існаваньне, а не жыцьцё!»