22 сакавіка перад пачаткам працэсу над маладафронтаўцамі Зьмітром Дашкевічам і Эдуардам Лобавым сябры аргкамітэту па сьвяткаваньні Дня Волі правялі прэсавую канфэрэнцыю ля будынку суду Маскоўскага раёну Менску. У ёй узялі ўдзел лідэр Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, Дзяніс Садоўскі (БХД), Андрэй Дзьмітрыеў (кампанія "Гавары праўду"), Алесь Макаеў (рух салідарнасьці "Разам"), Мікола Дземідзенка ("Малады фронт"), а таксама Максім Вінярскі ("Эўрапейская Беларусь").
Арганізатары патлумачылі, чаму яны праводзяць прэсавую канфэрэнцыю менавіта каля будынку суду. Па-першае, тут судзяць маладафронтаўцаў. А па-другое, заяўнікі прынесьлі ў Маскоўскі райсуд скаргу на Менгарвыканкам, які, на іх погляд, парушыў закон, адхіліўшы заяўлены маршрут акцыі — ад плошчы Якуба Коласа да сквэру імя Янку Купалы — і прапанаваўшы плошчу Бангалор. Паводле Аляксея Янукевіча, асноўнае патрабаваньне Дня Волі — вызваленьне ўсіх палітвязьняў.
"Сёньня тут пачнецца палітычны працэс. І мы чарговы раз заяўляем аб тым, што тыя, каго сёньня будуць судзіць, не вінаватыя ні ў чым, апроч таго, што маюць сваю думку, адрозную ад думкі цяперашніх уладаў".
21 сакавіка прайшло пасяджэньне аргкамітэту. У ім бралі ўдзел прадстаўнікі Партыі БНФ, БХД, руху салідарнасьці "Разам", кампаніі "Гавары праўду" і іншых структураў, якія не падпісвалі заяўку. Было вырашана памяняць фармат адзначэньня 25 сакавіка, паведаміў спадар Янукевіч:
"На плошчы Бангалор у гэты дзень немагчыма праводзіць мерапрыемства. Разам з тым, як паказвае практыка апошніх пяці гадоў, забароненыя мерапрыемствы на плошчы Якуба Коласа таксама ніколі не ўдавалася правесьці, ні мітынг, ні шэсьце. Апошні раз удзельнікі былі расьсечаныя і расьсеяныя яшчэ нават на падыходах да плошчы. Таму было прынятае рашэньне памяняць фармат і адзначыць гэты дзень у выглядзе ўскладаньня кветак да помніка Янку Купалу".
Паводле Міколы Дземідзенкі, меркаваньне "Маладога фронту" крыху адрозьніваецца, і рашэньне аб адмене акцыі было "не зусім супольнае":
"Так, мы лічым, што ў гэты дзень ісьці на Бангалор непрымальна, але адмяняць акцыю яшчэ больш непрымальна. Таму мы, як і раней, заклікаем усіх прыйсьці 25 сакавіка на плошчу Якуба Коласа. Мы заклікаем людзей, якія не баяцца, хочуць выйсьці і выказаць сваю салідарнасьць з палітвязьнямі, выказаць сваю салідарнасьць і нязгоду з гэтай уладай, выйсьці а 18 гадзіне на плошчу Якуба Коласа 25 сакавіка".
Да гэтага рашэньня "Маладога фронту" далучылася "Эўрапейская Беларусь". Ад яе імя выказаўся Максім Вінярскі:
"У гэты дзень хоць і вялікае сьвята, але ёсьць больш супраць чаго пратэставаць, чым чаго сьвяткаваць. Ускладаньне кветак — гэта добра. Але кветкі да помніка можна ўскласьці ў любы дзень. Зараз, калі нашы лідэры сядзяць па турмах, калі пачынаюцца працэсы над тымі, хто, можа, не пасьпеў, але таксама быў бы з намі на Плошчы, нельга дазваляць сабе хавацца, стаяць убаку, трэба пратэставаць. Я думаю, што частка ўдзельнікаў аргкамітэту спрабуе загасіць пратэставы настрой у грамадзтве і, магчыма, нешта вытаргаваць у гэтай улады".
Паводле Андрэя Дзьмітрыева, любы падзел сёньня — на карысьць уладам. Ён сказаў, што кожны сябра кампаніі "Гавары праўду" будзе прымаць асабістае рашэньне.
"Асабіста я таксама прыйду на плошчу Якуба Коласа. Але потым мы падтрымаем ускладаньне кветак і прамовы каля помніка Янку Купалу. Бо сёньня прадэманстраваць салідарнасьць — гэта значна больш, чым прадэманстраваць, што нас можна пабіць дубінкамі".
Аляксей Янукевіч дадаў, што для арганізатараў важна, каб пратэставая хваля павялічвалася.
"Чым менш людзей будзе затрымана і пабіта на мерапрыемстве, тым больш гэта будзе спрыяць таму, што пратэставая хваля будзе расьці. Калі прыйдзе шмат людзей, гэта будзе выдатная дэманстрацыя салідарнасьці і таго, што людзі насамрэч хочуць, каб палітвязьні былі вызваленыя і каб нацыянальныя інтарэсы былі абароненыя. У любым выпадку ніякіх сілавых дзеяньняў, нават калі будзе шмат людзей, не плянуем ні ў якім разе".