23 сакавіка адновяцца суды над удзельнікамі падзеяў на плошчы Незалежнасьці. Мікіту Ліхавіда судзяць у Партызанскім судзе Менску, лідэра "Маладога фронту" Зьмітра Дашкевіча і ягонага паплечніка Эдуарда Лобава ў Маскоўскім судзе. У абодвух працэсах абвешчаныя перапынкі.
Суды за Плошчу
Суд над Дашкевічам і Лобавым.
19.25 Абвешчаны перапынак да 10-й раніцы 23 сакавіка.
18.40 Пачынаецца допыт сьведкаў. Першы — Мілінец Юры, 1968 году нараджэньня, камандзір узводу спэцназу МУС.
Мілінец кажа, што 18 сьнежня ён патруляваў у Маскоўскім раёне. Дзяжурны па РУУС перадаў ягонаму нараду пра бойку. Прыехалі на месца на машыне і затрымалі ўсіх. «Я ўбачыў на сьнезе сьляды крыві і побач убачыў мэталічны прадмет, падобны да манціроўкі». Мілец кажа, што ў Савіцкага была разьбітая галава і цякла кроў, яму выклікалі «хуткую».
«Твар у Савіцкага быў заліты крывёю. Цяжка было зразумець, хто вінаваты, з-за чаго адбылася бойка. З-за чаго канфлікт здарыўся, нам не было ясна».
Кажа, што прыехалі на месца здарэньня праз 5 хвілінаў пасьля выкліку на службовым Фольксвагене-транспарцёры.
Адвакат пытаецца: Чаму пасьля інцыдэнту затрыманага Савіцкага з РУУС у шпіталь везьлі без аховы? Міліцыянт Мілінец ня можа адказаць на гэтае пытаньне.
Адвакат Мар’яна Сямешка знайшла супярэчаньні ў паказаньнях Мілінца на папярэднім сьледзьве і на судзе. Судзьдзя зачытвае ранейшыя паказаньні.
Сьведка кажа, што ўжо на месцы здарэньня яны выявілі ініцыятараў бойкі і пацярпелых. Мілінец паведаміў, што ўжо празь пяць хвілінаў пасьля сыгналу пра бойку на месца здарэньня прыбылі два патрулі — пешы і на машыне.
Суд над Ліхавідам.
18.41 У працэсе аб’яўлены перапынак да 10-й гадзіны 23 сакавіка. Судзьдзя задаволіла просьбы міліцыянтаў, каб ім заўтра не прысутнічаць на працэсе.
18.39 Допыт Аляксея Сакача, які таксама быў на працэсах над удзельнікамі Плошчы. Ён кажа, што ў яго вырывалі шчыт.
18.24 Допыт Івана Комара, які таксама быў на працэсах над удзельнікамі Плошчы. Кажа, што атрымаў удар па галаве і калене. Ён ня ведае, ці папярэджвалі, каб людзі разыходзіліся, што будзе фізычнае ўзьдзеяньне.
18.12 Адвакатка прасіла перапынку ў працэсе, але судзьдзя адмовіла і сказала, што ў суду ненармаваны працоўны дзень.
18.06 Дапытваюць Юр’я Давідовіча, які таксама ўжо быў на працэсах над удзельнікамі Плошчы.
17.51 У судзе дапытваюць супрацоўніка міліцыі Аляксандра Волкава, які таксама быў на працэсе над Арцёмам Брэўсам і Іванам Гапонавым. Ён кажа, што яго спрабавалі зьбіць з ног, білі па шчыце, ударылі яго па калене.
17.27 Наступны сьведка — міліцыянт Ігар Бажок, які таксама быў на працэсе над Арцёмам Брэўсам і Іванам Гапонавым. Бажок кажа, што на плошчы бачыў шмат народу, людзі крычалі «Сыходзь!», пагражалі, наносілі ўдары, хісталі шчыты. Ніякіх прадметаў у руках людзей ён не бачыў. Яго ўдарылі чымсьці, але хуценька і са сьпіны. У яго пасьля падзеяў каля Дома ўраду балелі сьпіна і галава.
17.23 Суд над Дашкевічам і Лобавым. Пачынаецца допыт пацярпелага Канстанціна Савіцкага. Савіцкі таксама нідзе не працуе і ня вучыцца, родам з Самары.
Савіцкі расказвае, што 18 снежня ён выпадкова сустрэўся са сваім знаёмым, калі ішоў да тралейбуснага прыпынку. Яны вырашылі паехаць у кавярню ў цэнтар. Падышлі да трох хлопцаў і захацелі спытаць, як прайсьці на прыпынак. «Тыя не адказалі, а я папрасіў цыгарэту, на што Дашкевіч безпрычнынна нанёс удар Малышаву... Я адштурхнуў яго ўбок двума рукамі. Там жа стаяў Лобаў, які спрабаваў мяне ўдарыць — я ўхіліўся. Потым ён мне нацягнуў шапку на вочы і моцна ўдарыў — аж іскры з вачэй пасыпаліся».
«Хутка прыехала міліцыя, нас усіх паклалі на зямлю, апранулі кайданкі і зацягнулі ў машыну. Калі прыехалі ў РУУС мне стала горш, і я папрасіў выклікаць хутку. Мяне адвезьлі ў 9-ты шпіталь. Там мяне агледзелі і сказалі, што стан нармальны ніякіх наступсваў няма. Мне заляпілі рану, і я вярнуўся на таксі ў міліцыю да сябра».
«Вы ведаеце, што таварышы Дашкевіча ўчынілі на маім месцы жыхарсва? Паплечнікамі Дашкевіча былі вывешаныя ўлёткі з заклікам плюнуць у твар грамадзяніну Савікцаму і прысороміць яго за лжэсьведчаьнні», — кажа Савіцкі. Назваць нумар дома, дзе ён знаходзіўся ў сяброў, Савіцкі адмовіўся.
На пытаньне аднаго з адвакатаў Савіцкі адказаў, што 18-га чысла ня меў пры сабе мабільнага тэлефона — забыўся.
Савіцкі кажа, што ад пачатку інцыдэнту да прыезду міліцыі прайшло хвіліны 2-3. Савіцкі, які 1979 года нараджэньня, кажа, што ўвогуле нідзе не працаваў і ня мае працоўнай кніжкі. Пытаньне адваката, за які кошт ён жыве, судзьдзя зьняла.
Савіцкі кажа, што таксама, як і Малышаў, з цэнтру Менску дабіраўся да месца інцыдэнту на папутцы — за 25 тысяч.
Дашкевіч паўтарыў Савіцкаму параду, якую ён даў Малышаву: «Рыхтуй торбу да турмы за лжывыя сьведчаньні».
Абарона папрасіла зачытаць паказаньні Малышава і Савіцкага на папярэднім сьледзтве.
Мар’яна Сямешка: «Пратаколы іх допыту ідэнтычныя, ажно да сынтаксычных памылак». Судзьдзя Шылько скорагаворкай зачытвае паказаньні на папярэднім сьледзтве.
Адвакат Сямешка знайшла супярэчнасьці ў паказаннях Савіцкага на папярэднім сьледзтве і на судзе. Савіцкі патлумачыў блытаніну сваім станам пасьля бойкі.
Адвакаты знаходзяць неадпаведнасьці ў паказаннях пацярпелых на судзе і на папярэднім сьледзтве. Малышаў таксама як і Савіцкі заявіў суду, што нідзе ніколі не працаваў, ня мае працоўнай кніжкі, мабільнага тэлефона. «Я адмаўляю дасягненьні прагрэсу», — зьдзекліва адказаў ён на пытантне адваката.
Допыт пацярпеклых завершаны.
Суд над Ліхавідам.
17.14 Наступны пацярпелы, супрацоўнік міліцыі Дзьмітрый Скараход, таксама быў на працэсе над Арцёмам Брэўсам і Іванам Гапонавым. Ён кажа, што яго выцягнулі з ланцуга, ён паваліўся. Яго ўдарылі два ці тры разы па галаве і ў яго была гематома на плячы і драпіны на твары. Супрацоўнік міліцыі лячыўся 5 дзён у шпіталі.
16.58 Пачалі дапытваць міліцыянта Дзяніса Булавацкага, які таксама быў на працэсе над Арцёмам Брэўсам і Іванам Гапонавым. Ён кажа тое ж самае: а палове на дзяевятую паведамілі, што грамяць Дом ураду, у іх кідалі палкі, зрывалі шлемы, тры разы яго ўдарылі па галаве.
16.44 Суд над Дашкевічам і Лобавым. Пачынаецца допыт пацярпелых. Малышаў дае паказанні з суседняга пакою. Алег Малышаў часова не працуе і ня вучыцца. Жыве ў Менскім раёне.
Малышаў расказвае, што 18 сьнежня каля 16 гадзінаў разам з Канстанцінам Савіцкім сустрэлі на вуліцы Дашкевіча і спыталі, дзе знаходзіцца прыпынак, каб праехаць у цэнтар гораду. Савіцкі папрасіў цыгэрэту, на што нечакана яму ўдарыліі ў тулава. А самому Малышаву — у галаву. Лобаў напаў на Савіцкага і спрабаваў нанесьці ўдар у галаву.
Потым прыехала міліцыя, АМАП, і ўсіх затрымалі. У Савіцкага йшла кроў: «Была разьбітая галава. Я папрасіў міліцыю выклікаць „хуткую“. “Потым я бачыў, як у Дашкевіча і Лобава супрацаўнікі міліцыі пазнаходзілі нейкія палітычныя праклямацыі…». Кажа, што быў на месцы інцыдэнту толькі са сваім таварышам Савіцкім.
Малышаў кажа, што ён быў апрануты ў шапку, цёмную куртку і джынсы. Савіцкі быў апрануты гэтаксама. Малышаў кажа, шо на таксі ехаў датуль, дакуль хапіла грошай. (На гэта ў залі засьмяяліся).
Малышаў кажа, што не дамаўляліся на сустрэчу з Савіцкім, тут, дзе яго высадзіў таксіст. Ён нечакана сустрэўся ў сябрам.
Дашкевіч спытаўся ў Малышава: «Каго баіцеся ў гэтай залі, што хаваецеся?»
Дашкевіч спытаўся ў Малышава, ці гатовы ён да крымінальнай адказнасьці за дачу лжывых паказанняў. Малышаў адказаў, што папярэджаны судом. Дашкевіч параіў Малышаву рыхтаваць рэчы для турмы.
Малышаў: «Я баюся ціску родных блізкіх і прыхільнікаў гэтай незразумелай арганізацыі».
У ходзе дыялёгу Дашкевіча аказалася, што Малышаў ехаў да месца інцыдэнту не на таксі, а на «прыватніку», які давёз яго да месца інцыдэнту за 7 тысяч, і там жа Малышаў выпадкова сустрэў сябра.
Суд над Ліхавідам.
16.36 Дапытваюць Ігара Маісеева. Ён кажа, што ў яго кінулі камень, таксама кідалі лёд, асьляплялі нейкім сьвятлом.
16.27 Прыйшоў пацярпелы Ігар Зінкевіч з пашпартам. Пачалі яго дапытваць. Ён кажа, што пацярпеў ад вогнетушыльніка, «страціў арыентацыю». Гэта выклікала сьмех сярод іншых пацярпелых.
http://www.youtube.com/embed/6RlLcWTDWHc
16.07 Суд над Дашкевічам і Лобавым. Пачынаецца допыт Эдуарда Лобава.
Дзяржаўны абвінаваўца Мазорка пытаецца ў яго, ці выкарыстоўваў Лобаў «фомку»?
Лобаў расказвае, што ў той вечар яны заўважылі, што за імі сочаць. «Пацярпелыя» спыталі, як прайсьці да нейкага дома, і папрасілі закурыць. Потым яны пабілі Лазарава і Дашкевіча, а Савіцкі ўдарыў мяне”, — кажа Лобаў. Тады я дастаў з мэтай псыхалягічнага ўзьдзеяння фомку, але яе потым выбілі ў мяне з рук.
«Савіцкі нанёс мне ўдар, расьсёк губу. Я яму ўдараў у адказ не наносіў. Дастаў з торбы фомку і прыгразіў, што буду абараняцца, калі ён ня спыніцца. Ёх схапіў мяне за руку, вырваў фомку, і я апынуўся на зямлі. Ніякіх удараў фомкай я не зрабіў».
«Калі я ляжаў на зямлі, Савіцкі нанёс мне некалькі ўдараў па галаве і парцягваў мяне ўтрымліваць на зямлі, аж пакуль прыехала міліцыя».
«Я расцэньваю гэтую сытуацыю як правакацыю з боку ўраду. Гэта быў напад на нас. Мае дзеяньні насілі абарончы характар».
Алег Малышаў cпытаў у Лобава: “Ці не пактуеце вы на маніякальны сындром?” Адзін са сваякоў Лобава з залі сказаў, што ў элітныя дэсантныя войскі такіх не бяруць. Судзьдзя Шылько зрабіла заўвагу сваяку.
Канстанцін Савіцкі цікавіцца ў Лобава, каму належала фомка і навошта ён нёс яе з сабой. Лобаў адмовіўся адказваць.
Суддзя Шылько: Ці была неабходнасьць даставаць фомку?
Лобаў: Так, каб спыніць гэты інцыдэнт. Каб аказаць псыхалягічнае ўзьдзеянне на нападніка. Я ніякіх удараў фомкай не наносіў.
Суд над Ліхавідам.
16.05 Кашталанаў сказаў, што яго ўдарылі па нагах. Падпалаў ён ня бачыў, але бачыў у дэманстрантаў палкі і мэталічныя пруты.
У справе таксама няма зьвестак, што Кашталанаў прайшоў экспэртызу, хоць сам «пацярпелы» кажа, што праходзіў.
15.55 Кашталанаў ацаніў актыўную групу ўдзельнікаў акцыі на плошчы Незалежнасьці ў 35-40 чалавек, усяго — некалькі тысяч.
15.45. Пацярпелы Кашталанаў прызнаў, што нікога не папярэджвалі, калі пачалі адцясьняць людзей ад ганку Дома ўраду, бо тыя «ламалі маёмасьць».
15.45 Суд над Дашкевічам і Лобавым. Дашкевіч кажа, што яго павалілі на зямлю і адзін з «пацярпелых» заламаў яму руку.
Дашкевіч кажа, што Лобаву разьбілі лоб і шчаку ў часе затрыманьня.
У часе сутычкі Дашкевіч атрымаў невялікія пашкоджанні, якія былі нанесеныя і Малышавым: «Яны ўдвух працавалі ў чатыры рукі».
Дашкевіч назваў прычыны парвакацыі: «Мы займаемся палітычнай дзейнасьцю і напярэдадні важнай палітычнай кампаніі нашых сяброў заўсёды прэвэнтыўна затрымліваюць».
Дашкевіч кажа, што перад выбарамі ён зьмяніў месца жыхарсва, каб яго не затрымалі.
«Побач зь месцам інцыдэнту было ня меней за тры машыны без нумароў», — кажа Дашкевіч.
«Як толькі яны напалі, праз хвіліну прыехала машына без нумароў, а потым прыехаў спэцназ міліцыі».
«Ад пацярпелых, якія падышлі, пыхала перагарам», — кажа Дашкевіч.
Лобаў прасіў «пацярпелых» спыніць незаконныя дзеяньні. Дашкевіч кажа, што папрасіў мужчыну, які праходзіў каля іх, выклікаць міліцыю.
Лобаву пашкодзілі нагу. І калі прыехаў спэцназ, ён ляжаў на спіне і ня мог падняцца.
Увесь інцыдэнт ад цягнуўся каля 5 хвілінаў.
Савіцкі ці Малышаў перад нападам казалі камусьці па тэлефоне: «Вось мы на месцы. Што зь імі рабіць?», — сьцьвярджае Дашкевіч.
У міліцыі безь ніякіх размоў вызначылі, хто пацярпелы, хто вінаваты.
У пацярпелых няма ніякіх пытанняў да Дашкевіча.
15.42 Суд над Дашкевічам і Лобавым. Дашкевіч уступіў у спрэчку з абвінаваўцам. «Ёсьць яшчэ пытанні?» — запытаў ён. Абвинаваўца Мазорка палічыў, што абваінвачаны гэтым перайшоў рамкі дазволенага.
15.32 Суд над Дашкевічам і Лобавым. Дашкевіч у ходзе папярэдняга следзтва паказанняў не даваў. У судзе ён паказаў, што 18 сьнежня з сябрамі знаходзўся ў двары дому па вул Янкі Брыля 24, дзе на іх напала каля 5 чалавек. «Гэтак званыя Малышаў і Савіцкі адзьдзяліліся ад гэтай групы і падыйшлі да нас. Яны сталі насупарць мяне. Адзін папасіў запаліць, другі пацікаваўся нумарм дому. Потым яны на нас накінуліся з крыкамі „Міліцыя, нас зьбіваюць!“ Праз пару хвілінаў пасьля гэтага пад’ехаў аўтобус спэцназу міліцыі. І яны хуценька „разабраліся“, хто пацярпелы і хто вінаваты».
«Пацярпелыя за намі сачылі», — кажа Дашкевіч. «Таму ў нас было прадчуваньне што будзе правакацыя».
«Падзеі разьвіваліся вельмі імкліва. Групу людзей мы заўважылі за мэтраў 50».
«Аўтобус са спэцназам прыехаў за 3-5 хвілінаў. Пасьля павалілі на зямлю», — кажа Дашкевіч.
Малышаў у часе інцыдэнту казаў: «Зараз пад’едуць», сьцвярджае Дашкевіч.
Дашкевіч кажа, што міліцыю ніхто не выклікаў. Яна сама ведала, што дадзены час у дадзеным месцы будзе нешта адбывацца.
15.29 Суд над Дашкевічам і Лобавым. Суд пачынае допыт абвінавачаных. Першы — Дашкевіч.
15.27 Дашкевіч і Лобаў не прызналі віну цалкам.
15.25 Суд над Дашкевічам і Лобавым. Абвінаваўца кажа, што Дашкевіч нанёс Малышаву ня меней аднаго ўдара і Савіцкаму — не меней аднаго ўдара, што выклікала часовае расстройства здароўя. Лобаў таксама нібыта нанёс пацярпелым ня меней. чым па аднаму ўдару ў тулава.
15.20 Суд над Ліхавідам. Кашталанаў сказаў, што калі ізалявалі актыўных, то прапаноўвалі ім выйсьці з Плошчы, але яны, маўляў, не паслухаліся. Тады пачалася «зачыстка». На мінулым працэсе, над Брэўсам і Гапонавым, дарэчы, Кашталанаў не гаварыў пра прапанову разысьціся
15.20 Суд над Дашкевічам і Лобавым. Падсудных вярнулі залю. Працэс адноўлены. Судзьдзя зачытвае рашэньне па хадайнітцтве Дашкевіча дапытваць пацярпелых у адкрытым працэсе, адмовіўшыя ад ахоўных захадаў. Пацярпелыя слухаюць праз прыадчыненыя дзьверы. Судзьдзя адхіліла хадайніцтва.
15.00 Суд над Ліхавідам. Допыт Караваева скончыўся. Наступным мусіў быць пацярпелы Зінкевіч. Але ён аказаўся без пашпарту. Пачалі допыт трэцяга пацярпелага — Кашталанава Аляксандра, ён намесьнік камандзіра палка міліцыі спэцыяльнага прызначэньня. Кашталанаў ужо сьведчыў у справе Брэўса і Гапонава. Амаль трэць прысутных на судзе «пацярпелых» тым часам сьпяць.
14.55 Суд над Ліхавідам. Пацярпелы Караваеў сказаў, што ня памятае, калі яго дапытвалі падчас сьледства. Адвакат адзначае, што ягоныя тут адрозьніваюцца ад паказаньняў, якія ён даў падчас сьледства. Караваеў, як высьветлілася, падчас сьледства не зьявіўся на экспэртызу, а на судовым працэсе кажа, што быў. Караваеў кажа, што Ліхавіда на плошчы ня бачыў, і ня бачыў як пацярпелі «пацярпелыя». Пра свае разыходжаньні ў паказаньнях сказаў, што забыўся.
14.54 Суд над Дашкевічам і Лобавым. Па хадайніцтву Дашкевіча скасаваць ахоўныя захады да пацярпелых і дапытваць іх адкрыта судзьдзя Шылько пайшла прымаць рашэньне ў дарадчы пакой. Зноў перапынак у працэсе.
14.51 Суд над Дашкевічам і Лобавым. Дашкевіч папрасіў суд скончыць працэс за адзін дзень. "Рашэньне і так прадвызначана ўладамі". Судзьдзя Шылько адхіліла хадайніцтва пра завяршэньне працэсу ў адзін дзень.
14.50 Суд над Дашкевічам і Лобавым. Адвакаты таксама просяць скасаваць меры бясьпекі для пацярпелых, і дапытваць іх у зале з мэтай аб’ектыўнага расьсьледаваньня справы. Дзяржаўны абвінаваўца Мазорка — супраць.
14.50 Суд над Дашкевічам і Лобавым. Дашкевіч назваў прозвішчы пацярпелых «Малышаў» «Савіцкі» псэўданімамі. Ён просіць суд дапытваць іх у адкрытым працэсе, бо ня верыць, што гэта рэальныя людзі. Дашкевіч ня верыць у сапраўднасьць іх пашпартоў, якія былі прад’яўленыя суду.
14.45 Суд над Дашкевічам і Лобавым.Судзьдзя Шылько зачытвае рашэньне — адхіліць адвод судзьдзі, які патрабавалі Дашкевіч і Лобаў.
14.40 Суд над Дашкевічам і Лобавым. Працэс аднавіўся. Падсудных вярнулі ў залю.
Праваабаронца Гары Паганяйла ў камэнтары "Свабодзе" адзначыў, што чарговая крымінальная справа пра падзеі 19 сьнежня праходзіць без пацьверджаньня факту нібыта масавых беспарадкаў. Паганяйла лічыць, што адвакат вельмі ўдала вядзе абарону, вельмі падрабязна апытвае пацярпелага, і дзякуючы гэтаму высьвятляецца, што ўсё было зусім ня так, як прадстаўляе абвінавачваньне. Як сьведчыў пацярпелы міліцыянт, ніякага гвалтоўных дзеяньняў мітынгоўцы не ажыцьцяўлялі, стаялі, размаўлялі.
14.30 Суд над Ліхавідам. Маці Мікіты Алена Ліхавід кажа, што вельмі дзіўна, што пацярпелы толкам ня памятае, што дакладна адбывалася, хто аддаваў загады на плошчы.
14.25 Суд над Дашкевічам і Лобавым. Перапынак у працэсе. Падсудных вывелі з залі суду.
14.22 Лобаў таксама заявіў адвод судзьдзі. Судзьдзя Шылько сыйшла ў дарадчы пакой.
14.21 Дашкевіч заявіў адвод суду, паколькі ня верыць у справядлівасьць беларускага суду ва ўмовах існуючага рэжыму. «Гэта цырк!» — сказаў Дашкевіч. «Асабіста да судзьдзі ў мяне няма прэтэнзіяў, але антыканстытуцыйны рэжым ставіць судзьдзю перад выбарам і прымушае зьдзяйсьняць злачынны загад», — патлумачыў Дашкевіч.
На працэсе Дашкевіч размаўляе па-беларуску. Лобаў — па-расейску.
14.20 Суд над Дашкевічам і Лобавым. Двое пацярпелых сядзяць у пакоі за спіной судзьдзі, адразу за сьцягам. Яны аддалі свае пашпаррты судзьдзі, каб тая вызначыла іхныя асобы. Пацярпеля слухаюць, як ідзе працэс, праз прыадчыненыя.
14.17 Перад уваходам у будынак Маскоўскага суду маладафронтаўцы трымалі расьцяжку «Рукі прэч ад Маладога фронту». Міліцыя разагнала пікет. Як меней тры ўдзельнікі затрыманыя: Іван і Ільля Шылы і Рыгор Астапеня.
Фота Эўрарадыё
14.15 Суд над Дашкевічам і Лобавым. У залі суду не прысутнічаюць пацярпелыя — Малышаў і Савіцкі. Яны будуць дапытаныя ў залі суда па-за зонай бачнасьці. Гэта зроблена для заваханьня бясьпекі пацярпелых. Такім чынам, убачыць, каго ж нібыта пабілі маладафронтаўцы ня ўдасца.
14.10 Судовае пасяджэньне ў справе Дашкевіча і Лобава распачалося.
Дзяржаўны абвінаваўца -- Мазорка.
14.05 Суд над Дашкевічам і Лобавым. Ахову залі забясьпечвае кіраўнік міліцыі Яўсееў, якога ўзганародзілі за разгон Плошчы, і які зьбіваў журналістаў.
14.00 Суд над Дашкевічам і Лобавым. Запусьцілі ў судовую залю. У залю патрапілі толькі родныя, журналісты і міжнародныя назіральнікі. Тут бацька Дашкевіча Вячаслаў і маці Лобава Марына. У судовай залі таксама прысутнічае прадстаўнік амбасады ЗША.
13.40 Караваеў сказаў, што перад зачысткай на плошчу прыехалі вайскоўцы брыгады 3214. Аб’яўлены перапынак да 14.30
13.30 Пацярпелы Караваеў кажа, што маніфэстанты крычалі «Далоў прэзыдэнта», але нікуды не прарываліся. Махалі сьцягамі, але не супраціўляліся міліцыі. Па камандзе яны пачалі суправаджаць удзельнікаў акцыі ў аўтазакі.
13.20 Караваеў сказаў, што з натоўпу яму пагражалі, паказвалі жэст — рукой па горле.
13.05 Адвакат паспрабавала высьветліць, якімі інструкцыямі кіраваўся сьведка Караваеў. Судзьдзя спачатку адмовіла ў гэтым, але пасьля дадатковых тлумачэньняў дазволіла. Аднак спэцназавец адмаўляецца адказваць, ад каго атрымліваў загады. Толькі пасьля заўвагі судзьдзі ён успомніў — кіраўнік палка міліцыі спэцыяльнага прызначэньня Лукомскі Аляксандар Валянцінавіч. Спэцназаўцаў упартасьць свайго калегі разьвесяліла, і яны пачалі гучна сьмяяцца — у залі усчаўся вэрхал. Судзьдзя зрабіла заўвагу усім 29 пацярпелым, піша Наша Ніва.
13.00 Мікіта Ліхавід пацьвердзіў, што быў актывістам руху «За Свабоду», але на плошчу прыйшоў сам.
Пачаўся допыт пацярпелых. Дапытваецца пацярпелы Пётар Караваеў. Ён заявіў, што калі быў у ачапленьні на плошчы, то атрымаў ад дэманстрантаў па галаве.
12.50 Мікіта Ліхавід кажа, што бачыў выкарыстаньне спэцсродкаў супраць дэманстрантаў. Папярэджаньняў пра гэта ад міліцыянтаў не гучала.
12.40 Ліхавід ня згодны, што натоўп бясчынстваваў. Бо, калі ішлі па праспэкце, нічога не пабілі, не брыдкасловілі. Крычалі «Жыве Беларусь!» і «Сыходзь!».
12.25 Ліхавід распавёў, як ён дапамог аднаму параненаму. Потым вярнуўся ў цэнтар падзеяў. Выйсьці было немагчыма, бо міліцыянты атачылі. Адну дзяўчыну, паводле Ліхавіда, міліцыянты ледзь не забілі. Ён ёй дапамагаў, у гэты час яго білі па нагах. Потым яго заштурхалі ў аўтамабіль, там міліцыянты паводзілі сябе карэктна. Ліхавід ня чуў заклікаў ад міліцыі разысьціся.
12.14 Амаль усе пацярпелыя міліцыянты дрэмлюць на другой і трэцяй лаўках
12.10 Ліхавід тлумачыць, што калі ўбачыў міліцыянтаў за шчытамі, ён сышоў з ганку. Але раптам яго ўдарылі ў сьпіну. Гэта выскачылі спэцназаўцы, якія перакрылі ўваход.
12.00 Ліхавід распавёў, як прыйшоў на Плошчу Незалежнасьці, падышоў да ўваходу ў Дом ураду. Шкло там ужо адсутнічала. Ён паддаўся настрою і пачаў біць нагамі і рукамі ў драўляныя шчыты.
11.50 Пакуль дапытваюць Ліхавіда, некаторыя пацярпелыя міліцыянты пачалі спаць.
11.40 Мікіта Ліхавід падчас допыту кажа, што пра мітынг даведаўся са СМІ. Прыйшоў на мітынг з-за дзяўчыны. Яе прозьвішча ён не называе, каб у яе не было непрыемнасьцяў.
11.35 Хадайніцтвы адваката не задаволены. Пачынаецца допыт Ліхавіда.
11.05 Судзьдзя Натальля Пыкіна пайшла ў дарадчы пакой, каб вынесьці рашэньне па хадайніцтвах адвакату. Адвакат Дар’я Ліпкіна просіць спыніць вытворчасьць па справе, бо факт масавых непарадкаў лічыць недаказаным. Адвакат зьвярнула ўвагу, што паводле адміністратыўнага пратаколу Ліхавід быў затрыманы ў 22.30. А падзеі каля Дому ўраду, як вядома, адбыліся пазьней.
Адвакат таксама прапанавала зьмяніць Ліхавіду меру стрыманьня, вызваліць яго з-пад варты. Бо ў яго хвароба вачэй, ён малады чалавек, і няма падставаў меркаваць, што ён уцячэ. Пракурор выказаў нязгоду з гэтымі аргумэнтамі.
11.00 Адвакат Дар'я Ліпкіна заяўляе хадайніцтва аб зьмене меры стрыманьня для Мікіты Ліхавіда.
10.55 Адвакат Ліпкіна хадайнічае аб спыненьні справы. Бо не даказаны факт масавых непарадкаў, што нібыта мелі месца 19 сьнежня.
10.50 Дзяржаўны абвінаваўца зачытвае абвінавачваньне, у якім пералічвае дзеяньні Ліхавіда. Сьцьвярджае, што Ліхавід біў нагамі і рукамі агароджы, ламаў дзьверы ў Дом ураду. Ліхавід прызнае сваю віну часткова, што біў у драўляныя шчыты.
10.40 Хадайніцтва адваката Ліпкінай не задаволенае. Такім чынам, да 15 «пацярпелых» міліцыянтаў афіцыйна дадаліся яшчэ 14.
10.10 У судовую залі не ўдалося патрапіць здымачнай групе Беларускага тэлебачаньня. Яны зьявіліся, калі ўсе месцы ўжо былі занятыя. Таксама не хапіла месца ў залі Юрыю Губарэвічу, Юрыя Чавусаву ды іншым.
10.05 Суд пачаўся. Адвакат Дар’я Ліпкіна заявіла хадайніцтва. Яна выступіла супраць прыцягненьня ў якасьці пацярпелых 29 міліцыянтаў. Адвакат сьцьвярджае, што для гэтага няма дастатковых падстаў. Прадстаўнік абвінавачваньня выступіў супраць. Судзьдзя Натальля Пыкіна пайшла ў зачыненае памяшканьне вынесьці рашэньне па гэтым хадайніцтве.
09.55 У Партызанскім раённым судзе Менску пачынаецца працэс над Мікітам Ліхавідам. У залю суду запускаюць людзей. У судовай залі 6 лавак, 4 зь іх занята пацярпелымі міліцыянтамі. Журналісты іх ужо пазнаюць у твар, бо гэта тыя ж самыя міліцыянты, якія выступалі пацярпелымі ў папярэдніх судовых працэсах у справах 19 сьнежня. Іх каля 30 чалавек. Адпаведна для астатніх засталося толькі 2 лаўкі. Журналістаў, якія праводзілі фота-і відэа здымкі, ужо выдалілі. Мікіта Ліхавід сядзіць у клетцы. Прысутнічаюць праваабаронцы Людміла Гразнова, Гары Паганяйла, прадстаўнік амбасады Швэцыі.
Суд над Мікітам Ліхавідам пачнецца а 10 гадзіне. Працэс будзе весьці судзьдзя Натальля Пыкіна. Абараняць абвінавачанага будзе адвакат Дар’я Ліпкіна.
Ліхавіду высунулі абвінавачаньне ва ўдзеле ў масавых непарадках. Паводле зьвестак, у сьледзтва ёсьць відэа з удзелам Мікіты Ліхавіда ў падзеях каля ўваходу ў Дом ураду.
Кіраўнікоў «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава пачнуць судзіць ў Маскоўскім судзе а 14-ай гадзіне Актывістаў арыштавалі за дзень да выбараў паводле абвінавачаньня ў злосным хуліганстве. Нібыта яны зьбілі двух мінакоў у Менску на вуліцы Янкі Брыля.
Абараняць Зьмітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава будуць адвакаты Мар’яна Сямешка і Алена Аўсяньнікава, а судзіць будзе судзьдзя Алена Шылько.
Суды за Плошчу
Партрэт на фоне кратаў. Прэм’ера рубрыкі
Суд над Дашкевічам і Лобавым.
19.25 Абвешчаны перапынак да 10-й раніцы 23 сакавіка.
18.40 Пачынаецца допыт сьведкаў. Першы — Мілінец Юры, 1968 году нараджэньня, камандзір узводу спэцназу МУС.
Мілінец кажа, што 18 сьнежня ён патруляваў у Маскоўскім раёне. Дзяжурны па РУУС перадаў ягонаму нараду пра бойку. Прыехалі на месца на машыне і затрымалі ўсіх. «Я ўбачыў на сьнезе сьляды крыві і побач убачыў мэталічны прадмет, падобны да манціроўкі». Мілец кажа, што ў Савіцкага была разьбітая галава і цякла кроў, яму выклікалі «хуткую».
«Твар у Савіцкага быў заліты крывёю. Цяжка было зразумець, хто вінаваты, з-за чаго адбылася бойка. З-за чаго канфлікт здарыўся, нам не было ясна».
Кажа, што прыехалі на месца здарэньня праз 5 хвілінаў пасьля выкліку на службовым Фольксвагене-транспарцёры.
Адвакат пытаецца: Чаму пасьля інцыдэнту затрыманага Савіцкага з РУУС у шпіталь везьлі без аховы? Міліцыянт Мілінец ня можа адказаць на гэтае пытаньне.
Адвакат Мар’яна Сямешка знайшла супярэчаньні ў паказаньнях Мілінца на папярэднім сьледзьве і на судзе. Судзьдзя зачытвае ранейшыя паказаньні.
Сьведка кажа, што ўжо на месцы здарэньня яны выявілі ініцыятараў бойкі і пацярпелых. Мілінец паведаміў, што ўжо празь пяць хвілінаў пасьля сыгналу пра бойку на месца здарэньня прыбылі два патрулі — пешы і на машыне.
Суд над Ліхавідам.
18.41 У працэсе аб’яўлены перапынак да 10-й гадзіны 23 сакавіка. Судзьдзя задаволіла просьбы міліцыянтаў, каб ім заўтра не прысутнічаць на працэсе.
Your browser doesn’t support HTML5
18.39 Допыт Аляксея Сакача, які таксама быў на працэсах над удзельнікамі Плошчы. Ён кажа, што ў яго вырывалі шчыт.
18.24 Допыт Івана Комара, які таксама быў на працэсах над удзельнікамі Плошчы. Кажа, што атрымаў удар па галаве і калене. Ён ня ведае, ці папярэджвалі, каб людзі разыходзіліся, што будзе фізычнае ўзьдзеяньне.
18.12 Адвакатка прасіла перапынку ў працэсе, але судзьдзя адмовіла і сказала, што ў суду ненармаваны працоўны дзень.
18.06 Дапытваюць Юр’я Давідовіча, які таксама ўжо быў на працэсах над удзельнікамі Плошчы.
17.51 У судзе дапытваюць супрацоўніка міліцыі Аляксандра Волкава, які таксама быў на працэсе над Арцёмам Брэўсам і Іванам Гапонавым. Ён кажа, што яго спрабавалі зьбіць з ног, білі па шчыце, ударылі яго па калене.
17.27 Наступны сьведка — міліцыянт Ігар Бажок, які таксама быў на працэсе над Арцёмам Брэўсам і Іванам Гапонавым. Бажок кажа, што на плошчы бачыў шмат народу, людзі крычалі «Сыходзь!», пагражалі, наносілі ўдары, хісталі шчыты. Ніякіх прадметаў у руках людзей ён не бачыў. Яго ўдарылі чымсьці, але хуценька і са сьпіны. У яго пасьля падзеяў каля Дома ўраду балелі сьпіна і галава.
Потым ён мне нацягнуў шапку на вочы і моцна ўдарыў — аж іскры з вачэй пасыпаліся
Савіцкі расказвае, што 18 снежня ён выпадкова сустрэўся са сваім знаёмым, калі ішоў да тралейбуснага прыпынку. Яны вырашылі паехаць у кавярню ў цэнтар. Падышлі да трох хлопцаў і захацелі спытаць, як прайсьці на прыпынак. «Тыя не адказалі, а я папрасіў цыгарэту, на што Дашкевіч безпрычнынна нанёс удар Малышаву... Я адштурхнуў яго ўбок двума рукамі. Там жа стаяў Лобаў, які спрабаваў мяне ўдарыць — я ўхіліўся. Потым ён мне нацягнуў шапку на вочы і моцна ўдарыў — аж іскры з вачэй пасыпаліся».
«Хутка прыехала міліцыя, нас усіх паклалі на зямлю, апранулі кайданкі і зацягнулі ў машыну. Калі прыехалі ў РУУС мне стала горш, і я папрасіў выклікаць хутку. Мяне адвезьлі ў 9-ты шпіталь. Там мяне агледзелі і сказалі, што стан нармальны ніякіх наступсваў няма. Мне заляпілі рану, і я вярнуўся на таксі ў міліцыю да сябра».
«Вы ведаеце, што таварышы Дашкевіча ўчынілі на маім месцы жыхарсва? Паплечнікамі Дашкевіча былі вывешаныя ўлёткі з заклікам плюнуць у твар грамадзяніну Савікцаму і прысороміць яго за лжэсьведчаьнні», — кажа Савіцкі. Назваць нумар дома, дзе ён знаходзіўся ў сяброў, Савіцкі адмовіўся.
На пытаньне аднаго з адвакатаў Савіцкі адказаў, што 18-га чысла ня меў пры сабе мабільнага тэлефона — забыўся.
Савіцкі кажа, што ад пачатку інцыдэнту да прыезду міліцыі прайшло хвіліны 2-3. Савіцкі, які 1979 года нараджэньня, кажа, што ўвогуле нідзе не працаваў і ня мае працоўнай кніжкі. Пытаньне адваката, за які кошт ён жыве, судзьдзя зьняла.
Савіцкі кажа, што таксама, як і Малышаў, з цэнтру Менску дабіраўся да месца інцыдэнту на папутцы — за 25 тысяч.
Рыхтуй торбу да турмы за лжывыя сьведчаньні
Дашкевіч паўтарыў Савіцкаму параду, якую ён даў Малышаву: «Рыхтуй торбу да турмы за лжывыя сьведчаньні».
Абарона папрасіла зачытаць паказаньні Малышава і Савіцкага на папярэднім сьледзтве.
Мар’яна Сямешка: «Пратаколы іх допыту ідэнтычныя, ажно да сынтаксычных памылак». Судзьдзя Шылько скорагаворкай зачытвае паказаньні на папярэднім сьледзтве.
Адвакат Сямешка знайшла супярэчнасьці ў паказаннях Савіцкага на папярэднім сьледзтве і на судзе. Савіцкі патлумачыў блытаніну сваім станам пасьля бойкі.
Адвакаты знаходзяць неадпаведнасьці ў паказаннях пацярпелых на судзе і на папярэднім сьледзтве. Малышаў таксама як і Савіцкі заявіў суду, што нідзе ніколі не працаваў, ня мае працоўнай кніжкі, мабільнага тэлефона. «Я адмаўляю дасягненьні прагрэсу», — зьдзекліва адказаў ён на пытантне адваката.
Допыт пацярпеклых завершаны.
Суд над Ліхавідам.
17.14 Наступны пацярпелы, супрацоўнік міліцыі Дзьмітрый Скараход, таксама быў на працэсе над Арцёмам Брэўсам і Іванам Гапонавым. Ён кажа, што яго выцягнулі з ланцуга, ён паваліўся. Яго ўдарылі два ці тры разы па галаве і ў яго была гематома на плячы і драпіны на твары. Супрацоўнік міліцыі лячыўся 5 дзён у шпіталі.
16.58 Пачалі дапытваць міліцыянта Дзяніса Булавацкага, які таксама быў на працэсе над Арцёмам Брэўсам і Іванам Гапонавым. Ён кажа тое ж самае: а палове на дзяевятую паведамілі, што грамяць Дом ураду, у іх кідалі палкі, зрывалі шлемы, тры разы яго ўдарылі па галаве.
16.44 Суд над Дашкевічам і Лобавым. Пачынаецца допыт пацярпелых. Малышаў дае паказанні з суседняга пакою. Алег Малышаў часова не працуе і ня вучыцца. Жыве ў Менскім раёне.
Малышаў расказвае, што 18 сьнежня каля 16 гадзінаў разам з Канстанцінам Савіцкім сустрэлі на вуліцы Дашкевіча і спыталі, дзе знаходзіцца прыпынак, каб праехаць у цэнтар гораду. Савіцкі папрасіў цыгэрэту, на што нечакана яму ўдарыліі ў тулава. А самому Малышаву — у галаву. Лобаў напаў на Савіцкага і спрабаваў нанесьці ўдар у галаву.
Потым прыехала міліцыя, АМАП, і ўсіх затрымалі. У Савіцкага йшла кроў: «Была разьбітая галава. Я папрасіў міліцыю выклікаць „хуткую“. “Потым я бачыў, як у Дашкевіча і Лобава супрацаўнікі міліцыі пазнаходзілі нейкія палітычныя праклямацыі…». Кажа, што быў на месцы інцыдэнту толькі са сваім таварышам Савіцкім.
Малышаў кажа, што да месца інцыдэнту дабіраўся на таксі — ехаў з праспэкта Дзяржынскага. У яго была прызначаная сустрэча з Савіцкім. Падышлі да Дашкевіча на мэтар і спыталіся пра найбліжэйшы прыпынак. «Я сабраўся адыходзіць, а мой сябра спытаў, ці ёсьць закурыць, і адразу пачалася агрэсія з боку Дашкевіча». Кажа, што ня ведае, хто выклікаў міліцыю.
Малышаў кажа, што ён быў апрануты ў шапку, цёмную куртку і джынсы. Савіцкі быў апрануты гэтаксама. Малышаў кажа, шо на таксі ехаў датуль, дакуль хапіла грошай. (На гэта ў залі засьмяяліся).
Малышаў кажа, што не дамаўляліся на сустрэчу з Савіцкім, тут, дзе яго высадзіў таксіст. Ён нечакана сустрэўся ў сябрам.
Я баюся ціску родных блізкіх і прыхільнікаў гэтай незразумелай арганізацыі
Дашкевіч спытаўся ў Малышава: «Каго баіцеся ў гэтай залі, што хаваецеся?»
Дашкевіч спытаўся ў Малышава, ці гатовы ён да крымінальнай адказнасьці за дачу лжывых паказанняў. Малышаў адказаў, што папярэджаны судом. Дашкевіч параіў Малышаву рыхтаваць рэчы для турмы.
Малышаў: «Я баюся ціску родных блізкіх і прыхільнікаў гэтай незразумелай арганізацыі».
У ходзе дыялёгу Дашкевіча аказалася, што Малышаў ехаў да месца інцыдэнту не на таксі, а на «прыватніку», які давёз яго да месца інцыдэнту за 7 тысяч, і там жа Малышаў выпадкова сустрэў сябра.
Суд над Ліхавідам.
16.36 Дапытваюць Ігара Маісеева. Ён кажа, што ў яго кінулі камень, таксама кідалі лёд, асьляплялі нейкім сьвятлом.
16.27 Прыйшоў пацярпелы Ігар Зінкевіч з пашпартам. Пачалі яго дапытваць. Ён кажа, што пацярпеў ад вогнетушыльніка, «страціў арыентацыю». Гэта выклікала сьмех сярод іншых пацярпелых.
http://www.youtube.com/embed/6RlLcWTDWHc
16.07 Суд над Дашкевічам і Лобавым. Пачынаецца допыт Эдуарда Лобава.
Дзяржаўны абвінаваўца Мазорка пытаецца ў яго, ці выкарыстоўваў Лобаў «фомку»?
Лобаў расказвае, што ў той вечар яны заўважылі, што за імі сочаць. «Пацярпелыя» спыталі, як прайсьці да нейкага дома, і папрасілі закурыць. Потым яны пабілі Лазарава і Дашкевіча, а Савіцкі ўдарыў мяне”, — кажа Лобаў. Тады я дастаў з мэтай псыхалягічнага ўзьдзеяння фомку, але яе потым выбілі ў мяне з рук.
Я расцэньваю гэтую сытуацыю як правакацыю з боку ўраду. Гэта быў напад на нас. Мае дзеяньні насілі абарончы характар
«Савіцкі нанёс мне ўдар, расьсёк губу. Я яму ўдараў у адказ не наносіў. Дастаў з торбы фомку і прыгразіў, што буду абараняцца, калі ён ня спыніцца. Ёх схапіў мяне за руку, вырваў фомку, і я апынуўся на зямлі. Ніякіх удараў фомкай я не зрабіў».
«Калі я ляжаў на зямлі, Савіцкі нанёс мне некалькі ўдараў па галаве і парцягваў мяне ўтрымліваць на зямлі, аж пакуль прыехала міліцыя».
«Я расцэньваю гэтую сытуацыю як правакацыю з боку ўраду. Гэта быў напад на нас. Мае дзеяньні насілі абарончы характар».
Алег Малышаў cпытаў у Лобава: “Ці не пактуеце вы на маніякальны сындром?” Адзін са сваякоў Лобава з залі сказаў, што ў элітныя дэсантныя войскі такіх не бяруць. Судзьдзя Шылько зрабіла заўвагу сваяку.
Канстанцін Савіцкі цікавіцца ў Лобава, каму належала фомка і навошта ён нёс яе з сабой. Лобаў адмовіўся адказваць.
Суддзя Шылько: Ці была неабходнасьць даставаць фомку?
Лобаў: Так, каб спыніць гэты інцыдэнт. Каб аказаць псыхалягічнае ўзьдзеянне на нападніка. Я ніякіх удараў фомкай не наносіў.
Суд над Ліхавідам.
16.05 Кашталанаў сказаў, што яго ўдарылі па нагах. Падпалаў ён ня бачыў, але бачыў у дэманстрантаў палкі і мэталічныя пруты.
У справе таксама няма зьвестак, што Кашталанаў прайшоў экспэртызу, хоць сам «пацярпелы» кажа, што праходзіў.
15.55 Кашталанаў ацаніў актыўную групу ўдзельнікаў акцыі на плошчы Незалежнасьці ў 35-40 чалавек, усяго — некалькі тысяч.
15.45. Пацярпелы Кашталанаў прызнаў, што нікога не папярэджвалі, калі пачалі адцясьняць людзей ад ганку Дома ўраду, бо тыя «ламалі маёмасьць».
15.45 Суд над Дашкевічам і Лобавым. Дашкевіч кажа, што яго павалілі на зямлю і адзін з «пацярпелых» заламаў яму руку.
Дашкевіч кажа, што Лобаву разьбілі лоб і шчаку ў часе затрыманьня.
Як толькі яны напалі, праз хвіліну прыехала машына без нумароў, а потым прыехаў спэцназ міліцыі. Ад пацярпелых, якія падышлі, пыхала перагарам
У часе сутычкі Дашкевіч атрымаў невялікія пашкоджанні, якія былі нанесеныя і Малышавым: «Яны ўдвух працавалі ў чатыры рукі».
Дашкевіч назваў прычыны парвакацыі: «Мы займаемся палітычнай дзейнасьцю і напярэдадні важнай палітычнай кампаніі нашых сяброў заўсёды прэвэнтыўна затрымліваюць».
Дашкевіч кажа, што перад выбарамі ён зьмяніў месца жыхарсва, каб яго не затрымалі.
«Побач зь месцам інцыдэнту было ня меней за тры машыны без нумароў», — кажа Дашкевіч.
«Як толькі яны напалі, праз хвіліну прыехала машына без нумароў, а потым прыехаў спэцназ міліцыі».
«Ад пацярпелых, якія падышлі, пыхала перагарам», — кажа Дашкевіч.
Лобаў прасіў «пацярпелых» спыніць незаконныя дзеяньні. Дашкевіч кажа, што папрасіў мужчыну, які праходзіў каля іх, выклікаць міліцыю.
Лобаву пашкодзілі нагу. І калі прыехаў спэцназ, ён ляжаў на спіне і ня мог падняцца.
Увесь інцыдэнт ад цягнуўся каля 5 хвілінаў.
Савіцкі ці Малышаў перад нападам казалі камусьці па тэлефоне: «Вось мы на месцы. Што зь імі рабіць?», — сьцьвярджае Дашкевіч.
У міліцыі безь ніякіх размоў вызначылі, хто пацярпелы, хто вінаваты.
У пацярпелых няма ніякіх пытанняў да Дашкевіча.
15.42 Суд над Дашкевічам і Лобавым. Дашкевіч уступіў у спрэчку з абвінаваўцам. «Ёсьць яшчэ пытанні?» — запытаў ён. Абвинаваўца Мазорка палічыў, што абваінвачаны гэтым перайшоў рамкі дазволенага.
15.32 Суд над Дашкевічам і Лобавым. Дашкевіч у ходзе папярэдняга следзтва паказанняў не даваў. У судзе ён паказаў, што 18 сьнежня з сябрамі знаходзўся ў двары дому па вул Янкі Брыля 24, дзе на іх напала каля 5 чалавек. «Гэтак званыя Малышаў і Савіцкі адзьдзяліліся ад гэтай групы і падыйшлі да нас. Яны сталі насупарць мяне. Адзін папасіў запаліць, другі пацікаваўся нумарм дому. Потым яны на нас накінуліся з крыкамі „Міліцыя, нас зьбіваюць!“ Праз пару хвілінаў пасьля гэтага пад’ехаў аўтобус спэцназу міліцыі. І яны хуценька „разабраліся“, хто пацярпелы і хто вінаваты».
«Пацярпелыя за намі сачылі», — кажа Дашкевіч. «Таму ў нас было прадчуваньне што будзе правакацыя».
«Падзеі разьвіваліся вельмі імкліва. Групу людзей мы заўважылі за мэтраў 50».
«Аўтобус са спэцназам прыехаў за 3-5 хвілінаў. Пасьля павалілі на зямлю», — кажа Дашкевіч.
Малышаў у часе інцыдэнту казаў: «Зараз пад’едуць», сьцвярджае Дашкевіч.
Дашкевіч кажа, што міліцыю ніхто не выклікаў. Яна сама ведала, што дадзены час у дадзеным месцы будзе нешта адбывацца.
15.29 Суд над Дашкевічам і Лобавым. Суд пачынае допыт абвінавачаных. Першы — Дашкевіч.
15.27 Дашкевіч і Лобаў не прызналі віну цалкам.
15.25 Суд над Дашкевічам і Лобавым. Абвінаваўца кажа, што Дашкевіч нанёс Малышаву ня меней аднаго ўдара і Савіцкаму — не меней аднаго ўдара, што выклікала часовае расстройства здароўя. Лобаў таксама нібыта нанёс пацярпелым ня меней. чым па аднаму ўдару ў тулава.
15.20 Суд над Ліхавідам. Кашталанаў сказаў, што калі ізалявалі актыўных, то прапаноўвалі ім выйсьці з Плошчы, але яны, маўляў, не паслухаліся. Тады пачалася «зачыстка». На мінулым працэсе, над Брэўсам і Гапонавым, дарэчы, Кашталанаў не гаварыў пра прапанову разысьціся
15.20 Суд над Дашкевічам і Лобавым. Падсудных вярнулі залю. Працэс адноўлены. Судзьдзя зачытвае рашэньне па хадайнітцтве Дашкевіча дапытваць пацярпелых у адкрытым працэсе, адмовіўшыя ад ахоўных захадаў. Пацярпелыя слухаюць праз прыадчыненыя дзьверы. Судзьдзя адхіліла хадайніцтва.
Пацярпелы Караваеў сказаў, што ня памятае, калі яго дапытвалі падчас сьледства
15.00 Суд над Ліхавідам. Допыт Караваева скончыўся. Наступным мусіў быць пацярпелы Зінкевіч. Але ён аказаўся без пашпарту. Пачалі допыт трэцяга пацярпелага — Кашталанава Аляксандра, ён намесьнік камандзіра палка міліцыі спэцыяльнага прызначэньня. Кашталанаў ужо сьведчыў у справе Брэўса і Гапонава. Амаль трэць прысутных на судзе «пацярпелых» тым часам сьпяць.
14.55 Суд над Ліхавідам. Пацярпелы Караваеў сказаў, што ня памятае, калі яго дапытвалі падчас сьледства. Адвакат адзначае, што ягоныя тут адрозьніваюцца ад паказаньняў, якія ён даў падчас сьледства. Караваеў, як высьветлілася, падчас сьледства не зьявіўся на экспэртызу, а на судовым працэсе кажа, што быў. Караваеў кажа, што Ліхавіда на плошчы ня бачыў, і ня бачыў як пацярпелі «пацярпелыя». Пра свае разыходжаньні ў паказаньнях сказаў, што забыўся.
14.54 Суд над Дашкевічам і Лобавым. Па хадайніцтву Дашкевіча скасаваць ахоўныя захады да пацярпелых і дапытваць іх адкрыта судзьдзя Шылько пайшла прымаць рашэньне ў дарадчы пакой. Зноў перапынак у працэсе.
Рашэньне і так прадвызначана ўладамі
14.51 Суд над Дашкевічам і Лобавым. Дашкевіч папрасіў суд скончыць працэс за адзін дзень. "Рашэньне і так прадвызначана ўладамі". Судзьдзя Шылько адхіліла хадайніцтва пра завяршэньне працэсу ў адзін дзень.
14.50 Суд над Дашкевічам і Лобавым. Адвакаты таксама просяць скасаваць меры бясьпекі для пацярпелых, і дапытваць іх у зале з мэтай аб’ектыўнага расьсьледаваньня справы. Дзяржаўны абвінаваўца Мазорка — супраць.
14.50 Суд над Дашкевічам і Лобавым. Дашкевіч назваў прозвішчы пацярпелых «Малышаў» «Савіцкі» псэўданімамі. Ён просіць суд дапытваць іх у адкрытым працэсе, бо ня верыць, што гэта рэальныя людзі. Дашкевіч ня верыць у сапраўднасьць іх пашпартоў, якія былі прад’яўленыя суду.
14.45 Суд над Дашкевічам і Лобавым.Судзьдзя Шылько зачытвае рашэньне — адхіліць адвод судзьдзі, які патрабавалі Дашкевіч і Лобаў.
14.40 Суд над Дашкевічам і Лобавым. Працэс аднавіўся. Падсудных вярнулі ў залю.
Праваабаронца Гары Паганяйла ў камэнтары "Свабодзе" адзначыў, што чарговая крымінальная справа пра падзеі 19 сьнежня праходзіць без пацьверджаньня факту нібыта масавых беспарадкаў. Паганяйла лічыць, што адвакат вельмі ўдала вядзе абарону, вельмі падрабязна апытвае пацярпелага, і дзякуючы гэтаму высьвятляецца, што ўсё было зусім ня так, як прадстаўляе абвінавачваньне. Як сьведчыў пацярпелы міліцыянт, ніякага гвалтоўных дзеяньняў мітынгоўцы не ажыцьцяўлялі, стаялі, размаўлялі.
14.30 Суд над Ліхавідам. Маці Мікіты Алена Ліхавід кажа, што вельмі дзіўна, што пацярпелы толкам ня памятае, што дакладна адбывалася, хто аддаваў загады на плошчы.
14.25 Суд над Дашкевічам і Лобавым. Перапынак у працэсе. Падсудных вывелі з залі суду.
14.22 Лобаў таксама заявіў адвод судзьдзі. Судзьдзя Шылько сыйшла ў дарадчы пакой.
14.21 Дашкевіч заявіў адвод суду, паколькі ня верыць у справядлівасьць беларускага суду ва ўмовах існуючага рэжыму. «Гэта цырк!» — сказаў Дашкевіч. «Асабіста да судзьдзі ў мяне няма прэтэнзіяў, але антыканстытуцыйны рэжым ставіць судзьдзю перад выбарам і прымушае зьдзяйсьняць злачынны загад», — патлумачыў Дашкевіч.
На працэсе Дашкевіч размаўляе па-беларуску. Лобаў — па-расейску.
Your browser doesn’t support HTML5
14.20 Суд над Дашкевічам і Лобавым. Двое пацярпелых сядзяць у пакоі за спіной судзьдзі, адразу за сьцягам. Яны аддалі свае пашпаррты судзьдзі, каб тая вызначыла іхныя асобы. Пацярпеля слухаюць, як ідзе працэс, праз прыадчыненыя.
14.17 Перад уваходам у будынак Маскоўскага суду маладафронтаўцы трымалі расьцяжку «Рукі прэч ад Маладога фронту». Міліцыя разагнала пікет. Як меней тры ўдзельнікі затрыманыя: Іван і Ільля Шылы і Рыгор Астапеня.
Фота Эўрарадыё
14.15 Суд над Дашкевічам і Лобавым. У залі суду не прысутнічаюць пацярпелыя — Малышаў і Савіцкі. Яны будуць дапытаныя ў залі суда па-за зонай бачнасьці. Гэта зроблена для заваханьня бясьпекі пацярпелых. Такім чынам, убачыць, каго ж нібыта пабілі маладафронтаўцы ня ўдасца.
14.10 Судовае пасяджэньне ў справе Дашкевіча і Лобава распачалося.
Дзяржаўны абвінаваўца -- Мазорка.
14.05 Суд над Дашкевічам і Лобавым. Ахову залі забясьпечвае кіраўнік міліцыі Яўсееў, якога ўзганародзілі за разгон Плошчы, і які зьбіваў журналістаў.
14.00 Суд над Дашкевічам і Лобавым. Запусьцілі ў судовую залю. У залю патрапілі толькі родныя, журналісты і міжнародныя назіральнікі. Тут бацька Дашкевіча Вячаслаў і маці Лобава Марына. У судовай залі таксама прысутнічае прадстаўнік амбасады ЗША.
13.40 Караваеў сказаў, што перад зачысткай на плошчу прыехалі вайскоўцы брыгады 3214. Аб’яўлены перапынак да 14.30
13.30 Пацярпелы Караваеў кажа, што маніфэстанты крычалі «Далоў прэзыдэнта», але нікуды не прарываліся. Махалі сьцягамі, але не супраціўляліся міліцыі. Па камандзе яны пачалі суправаджаць удзельнікаў акцыі ў аўтазакі.
13.20 Караваеў сказаў, што з натоўпу яму пагражалі, паказвалі жэст — рукой па горле.
13.05 Адвакат паспрабавала высьветліць, якімі інструкцыямі кіраваўся сьведка Караваеў. Судзьдзя спачатку адмовіла ў гэтым, але пасьля дадатковых тлумачэньняў дазволіла. Аднак спэцназавец адмаўляецца адказваць, ад каго атрымліваў загады. Толькі пасьля заўвагі судзьдзі ён успомніў — кіраўнік палка міліцыі спэцыяльнага прызначэньня Лукомскі Аляксандар Валянцінавіч. Спэцназаўцаў упартасьць свайго калегі разьвесяліла, і яны пачалі гучна сьмяяцца — у залі усчаўся вэрхал. Судзьдзя зрабіла заўвагу усім 29 пацярпелым, піша Наша Ніва.
13.00 Мікіта Ліхавід пацьвердзіў, што быў актывістам руху «За Свабоду», але на плошчу прыйшоў сам.
Пачаўся допыт пацярпелых. Дапытваецца пацярпелы Пётар Караваеў. Ён заявіў, што калі быў у ачапленьні на плошчы, то атрымаў ад дэманстрантаў па галаве.
Адну дзяўчыну, паводле Ліхавіда, міліцыянты ледзь не забілі. Ён ёй дапамагаў, у гэты час яго білі па нагах
12.50 Мікіта Ліхавід кажа, што бачыў выкарыстаньне спэцсродкаў супраць дэманстрантаў. Папярэджаньняў пра гэта ад міліцыянтаў не гучала.
12.40 Ліхавід ня згодны, што натоўп бясчынстваваў. Бо, калі ішлі па праспэкце, нічога не пабілі, не брыдкасловілі. Крычалі «Жыве Беларусь!» і «Сыходзь!».
12.25 Ліхавід распавёў, як ён дапамог аднаму параненаму. Потым вярнуўся ў цэнтар падзеяў. Выйсьці было немагчыма, бо міліцыянты атачылі. Адну дзяўчыну, паводле Ліхавіда, міліцыянты ледзь не забілі. Ён ёй дапамагаў, у гэты час яго білі па нагах. Потым яго заштурхалі ў аўтамабіль, там міліцыянты паводзілі сябе карэктна. Ліхавід ня чуў заклікаў ад міліцыі разысьціся.
12.14 Амаль усе пацярпелыя міліцыянты дрэмлюць на другой і трэцяй лаўках
12.10 Ліхавід тлумачыць, што калі ўбачыў міліцыянтаў за шчытамі, ён сышоў з ганку. Але раптам яго ўдарылі ў сьпіну. Гэта выскачылі спэцназаўцы, якія перакрылі ўваход.
12.00 Ліхавід распавёў, як прыйшоў на Плошчу Незалежнасьці, падышоў да ўваходу ў Дом ураду. Шкло там ужо адсутнічала. Ён паддаўся настрою і пачаў біць нагамі і рукамі ў драўляныя шчыты.
Прыйшоў на мітынг з-за дзяўчыны. Яе прозьвішча ён не называе, каб у яе не было непрыемнасьцяў
11.50 Пакуль дапытваюць Ліхавіда, некаторыя пацярпелыя міліцыянты пачалі спаць.
11.40 Мікіта Ліхавід падчас допыту кажа, што пра мітынг даведаўся са СМІ. Прыйшоў на мітынг з-за дзяўчыны. Яе прозьвішча ён не называе, каб у яе не было непрыемнасьцяў.
11.35 Хадайніцтвы адваката не задаволены. Пачынаецца допыт Ліхавіда.
11.05 Судзьдзя Натальля Пыкіна пайшла ў дарадчы пакой, каб вынесьці рашэньне па хадайніцтвах адвакату. Адвакат Дар’я Ліпкіна просіць спыніць вытворчасьць па справе, бо факт масавых непарадкаў лічыць недаказаным. Адвакат зьвярнула ўвагу, што паводле адміністратыўнага пратаколу Ліхавід быў затрыманы ў 22.30. А падзеі каля Дому ўраду, як вядома, адбыліся пазьней.
Адвакат таксама прапанавала зьмяніць Ліхавіду меру стрыманьня, вызваліць яго з-пад варты. Бо ў яго хвароба вачэй, ён малады чалавек, і няма падставаў меркаваць, што ён уцячэ. Пракурор выказаў нязгоду з гэтымі аргумэнтамі.
11.00 Адвакат Дар'я Ліпкіна заяўляе хадайніцтва аб зьмене меры стрыманьня для Мікіты Ліхавіда.
10.55 Адвакат Ліпкіна хадайнічае аб спыненьні справы. Бо не даказаны факт масавых непарадкаў, што нібыта мелі месца 19 сьнежня.
10.50 Дзяржаўны абвінаваўца зачытвае абвінавачваньне, у якім пералічвае дзеяньні Ліхавіда. Сьцьвярджае, што Ліхавід біў нагамі і рукамі агароджы, ламаў дзьверы ў Дом ураду. Ліхавід прызнае сваю віну часткова, што біў у драўляныя шчыты.
10.40 Хадайніцтва адваката Ліпкінай не задаволенае. Такім чынам, да 15 «пацярпелых» міліцыянтаў афіцыйна дадаліся яшчэ 14.
10.10 У судовую залі не ўдалося патрапіць здымачнай групе Беларускага тэлебачаньня. Яны зьявіліся, калі ўсе месцы ўжо былі занятыя. Таксама не хапіла месца ў залі Юрыю Губарэвічу, Юрыя Чавусаву ды іншым.
Your browser doesn’t support HTML5
10.05 Суд пачаўся. Адвакат Дар’я Ліпкіна заявіла хадайніцтва. Яна выступіла супраць прыцягненьня ў якасьці пацярпелых 29 міліцыянтаў. Адвакат сьцьвярджае, што для гэтага няма дастатковых падстаў. Прадстаўнік абвінавачваньня выступіў супраць. Судзьдзя Натальля Пыкіна пайшла ў зачыненае памяшканьне вынесьці рашэньне па гэтым хадайніцтве.
Гэта тыя ж самыя міліцыянты, якія выступалі пацярпелымі ў папярэдніх судовых працэсах у справах 19 сьнежня
09.55 У Партызанскім раённым судзе Менску пачынаецца працэс над Мікітам Ліхавідам. У залю суду запускаюць людзей. У судовай залі 6 лавак, 4 зь іх занята пацярпелымі міліцыянтамі. Журналісты іх ужо пазнаюць у твар, бо гэта тыя ж самыя міліцыянты, якія выступалі пацярпелымі ў папярэдніх судовых працэсах у справах 19 сьнежня. Іх каля 30 чалавек. Адпаведна для астатніх засталося толькі 2 лаўкі. Журналістаў, якія праводзілі фота-і відэа здымкі, ужо выдалілі. Мікіта Ліхавід сядзіць у клетцы. Прысутнічаюць праваабаронцы Людміла Гразнова, Гары Паганяйла, прадстаўнік амбасады Швэцыі.
Суд над Мікітам Ліхавідам пачнецца а 10 гадзіне. Працэс будзе весьці судзьдзя Натальля Пыкіна. Абараняць абвінавачанага будзе адвакат Дар’я Ліпкіна.
Ліхавіду высунулі абвінавачаньне ва ўдзеле ў масавых непарадках. Паводле зьвестак, у сьледзтва ёсьць відэа з удзелам Мікіты Ліхавіда ў падзеях каля ўваходу ў Дом ураду.
Кіраўнікоў «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава пачнуць судзіць ў Маскоўскім судзе а 14-ай гадзіне Актывістаў арыштавалі за дзень да выбараў паводле абвінавачаньня ў злосным хуліганстве. Нібыта яны зьбілі двух мінакоў у Менску на вуліцы Янкі Брыля.
Абараняць Зьмітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава будуць адвакаты Мар’яна Сямешка і Алена Аўсяньнікава, а судзіць будзе судзьдзя Алена Шылько.
Мікіта Ліхавід
Мікіта Ліхавід
Нарадзіўся 27 траўня 1990 г. у Менску. Пасьля заканчэньня сярэдняй школы № 177 паступіў на юрыдычны факультэт недзяржаўнага Менскага інстытуту кіраваньня. Навучаўся завочна. Пасьля падзей 19 сьнежня, па словах кіраўніцтва факультэту, выключаны ня быў, але аўтаматычна трапіў у акадэмічны адпачынак (не пасьпеўшы здаць адзін залік з-за арышту), аднаўленьне зь якога ў бліжэйшыя 1—2 гады наўрад ці магчымае. Хоць у той жа час хлопцу прыйшло афіцыйнае запрашэньне на сэсію.
Актывіст руху "За свабоду". Затрыманы 19 сьнежня на плошчы Незалежнасьці, асуджаны на 15-суткавы арышт. 23 студзеня пастанова аб арышце скасаваная. Мікіта зрабіўся абвінавачаным па справе аб падзеях на плошчы Незалежнасьці.

Эдуард Лобаў
Эдуард Лобаў
Нарадзіўся ў Менску ў 1988 г. З 8-га кляса марыў зьвязаць сваё жыцьцё з войскам. Служыў тэрміновую службу ў спэцназе. Тамсама, у войску, пазнаёміўся з маладафронтаўцам з Гомелю, дзякуючы якому далучыўся да "Маладога фронту". Быў абраны кіраўніком менскай гарадзкой арганізацыі МФ. Надалей цікавіцца ваеннай справай і марыць пра адраджэньне беларускага войска.
Затрыманы 18 сьнежня разам зь лідэрам МФ Зьмітром Дашкевічам, абвінавачаны ў хуліганстве. У Жодзінскім СІЗА за адмову сьведчыць супраць маладафронтаўцаў Эдуарда пагражалі перавесьці ў камэру, дзе зь ім жорстка расправяцца.

Зьміцер Дашкевіч
Зьміцер Дашкевіч
Нарадзіўся 20 ліпеня 1981 г. у вёсцы Кушняры Івацэвіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Да пяці гадоў жыў у Расеі на Далёкім Усходзе. Потым сям’я перабралася ў Старыя Дарогі. Там скончыў школу № 2. Вучыўся ў Гарадзенскім сельскагаспадарчым інстытуце. У 2001 годзе прыйшоў у "Малады фронт". Увосень 2001 г. быў адным з абаронцаў Курапатаў. Пазьней паступіў у Віленскі пэдагагічны ўнівэрсытэт на факультэт славістыкі. Быў абраны кіраўніком Менскай гарадзкой арганізацыі "Маладога фронту". Актыўны ўдзельнік і арганізатар масавых акцыяў і мерапрыемстваў. За сваю палітычную дзейнасьць неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасьці. У 2004 г. абраны старшынём "Маладога фронту".