Расейскага праваабаронцу Андрэя Юрава беларускія ўлады абавязалі 17 сакавіка пакінуць тэрыторыю краіны цягам 24 гадзін. Два наступныя гады ўезд у краіну яму забаронены. Спадар Юраў зьвязаў гэта са сваёй праваабарончай дзейнасьцю ў Беларусі — ён узначальвае місію міжнароднага кантролю за сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі пасьля мінулых выбараў.
Абламейка: Андрэй, як вы думаеце, чаму з вамі адбылося сёньня тое, што адбылося?
Юраў: Я мяркую, што гэта непасрэдна зьвязана з працай міжнароднай назіральнай місіі, і з тым, што мы па-ранейшаму дастаткова актыўныя, і, напэўна, нашыя матэрыялы маюць дастаткова сур'ёзнае значэньне для розных міжнародных арганізацый розных краін, і гэта, відаць, дапякло нейкіх чыноўнікаў.
Абламейка: Давайце раскажам для нашых слухачоў больш падрабязна пра працу вашай місіі ў апошнія месяцы.
Юраў: Я б не сказаў, што нешта сур'ёзна кардынальна зьмянілася. Калі ў першыя месяцы мы вялі досыць шмат палявой работы – выяжджалі на вобшукі праваабарончых арганізацый, то зараз у гэтым сэнсе сытуацыя стабілізавалася, але зараз дадалася іншая праблема. Зараз ідуць судовыя працэсы, вельмі сур'ёзныя, дзе мы пакуль ня вельмі шмат зафіксавалі працэсуальных парушэньняў, але ёсьць вельмі сур'ёзныя пытаньні да шэрагу фармулёвак, абвінавачаньняў і г.д. Доказавая база, якую прадстаўляе беларуская ўлада, відавочна недастатковай, каб абвінавачваць людзей па гэтым артыкуле. Адно з нашых патрабаваньняў – бесстароньняе незалежнае міжнароднае расьсьледаваньне тых падзеяў, што былі 19 сьнежня прадмет таго, што гэта было. Мірны сход з асобнымі разавымі хуліганскімі дзеяньнямі нявысьветленых асобаў, ці гэта сапраўды былі так званыя масавыя беспарадкі і г.д. Патрэбная сур'ёзная ацэнка, каб людзей асуджаць на сур'ёзныя тэрміны.
Абламейка: Як бы вы ахарактарызавалі сёньняшнюю палітычную сытуацыю ў Беларусі і рэжым кіраваньня ў краіне?
Юраў: Я праваабаронцы падобных ацэнак мы імкнемся не рабіць, але зразумела, што шэраг праваабарончых рэчаў можа нам дазволіць ацаніць сытуацыю як дастаткова жорсткую і часткова аўтарытарную. З майго пункту гледжаньня тры фундамэнтальныя свабоды – свабода слова, свабода сходаў, свабода асацыяцый – нават на заканадаўчым узроўні знаходзяцца не на дастатковым узроўні.
Абламейка: На вашу думку, наколькі дзейснай можа быць праца праваабаронцаў і такіх місіяў, як ваша?
Юраў: Наша місія працуе як часта Камітэту міжнароднага кантролю за сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі. Гэта вялікая кааліцыя розных міжнародных і нацыянальных арганізацый, якія ставяць на мэце зьмену сытуацыі. Такая кааліцыя створана ўпершыню. Місія можа працаваць часова, а Камітэт не зьбіраецца згортвацца. Ён будзе працаваць увесь той час, пакуль мы будзем лічыць, што сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі не дастаткова добрая.
Абламейка: Як вы будзеце дзейнічаць далей? Застаняцеся ў складзе міжнароднай назіральнай місіі?
Юраў: Я і раней як кіраўнік місіі не працаваў пастаянна ў Беларусі. Гэта неабавязкова. Сучасныя сродкі камунікацый дазваляюць прысутнічаць ня ўвесь час і пры гэтым досыць эфэктыўна працаваць. Пакуль Камітэт не прымаў рашэньня, каб зьмяніць мяне на пасадзе кіраўніка місіі. І я думаю, што я застануся ў гэтым статусе. Місія ня згорне на гэтым сваю працу. Такім чынам не атрымаецца закрыць нашу працу. Магчыма, яна зробіцца яшчэ больш эфэктыўнай, больш яскравай. Бо зараз да яе прыцягнутая увага, якой не было нават 10 дзён таму.

Андрэй Юраў: У Беларусі адсутнічаюць фундамэнтальныя свабоды
Your browser doesn’t support HTML5