Доналд Рамсфэлд, амэрыканскі палітык і міністар абароны ў адміністрацыі прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша-малодшага ў 2001-2006 гг., у эксклюзіўным інтэрвію нашаму радыё падзяліўся меркаваньнямі пра некаторыя аспэкты амэрыканскай замежнай палітыкі ў часе, калі ён кіраваў Пэнтагонам.
Прапануем вам фрагмэнты гэтага інтэрвію, якое ўзяў наш вашынгтонскі карэспандэнт Джэймс Кірчык.
РС: У пачатку інтэрвэнцыі Злучаных Штатаў у Аўганістане Вашынгтон быў вымушаны супрацоўнічаць з рознымі палявымі камандзірамі. Вы апісваеце іх у сваёй кніжцы ["Known and Unknown" – РС] як даволі непрыемных тыпаў. Ці ня думаеце, што ўключэньне гэтых палявых камандзіраў у кіраўнічыя структуры пасьля вайны было памылкай?
Рамсфэлд: Не, ня думаю. Ну, перш за ўсё, я не апісваю гэтых людзей як непрыемных тыпаў. Яны былі тым, кім былі. Яны былі людзьмі, якія ваявалі ў краіне бяз доступу да мора, якая цярпела ад засухі, якая блізка дзесяцігодзьдзе цярпела ад савецкай акупацыі, і ў якой грамадзянская вайна вялася гадамі. Некаторыя называлі іх палявымі камандзірамі, некаторыя – племяннымі важакамі, а яшчэ іншыя – генэраламі паспалітага рушэньня. Але як бы іх ні называць, зусім ясна, што яны не былі дэмакратамі паводле разуменьня айцоў амэрыканскай дэмакратыі. Яны былі людзьмі, якія жылі ў Аўганістане і займаліся тым, што лічыцца ў гэтай краіне даволі нармальным. Найлепшая рэч, якую мы маглі зрабіць, гэта супрацоўнічаць зь імі. Яны былі супраць талібаў, яны былі супраць Аль-Каіды, і паколькі мы працавалі зь імі пасьпяхова – кажучы "мы", я маю на ўвазе ЦРУ і спэцыяльныя сілы Дэпартамэнту абароны – дык талібы і Аль-Каіда былі выдвараныя з Аўганістану даволі хутка.
РС: Давайце пяройдзем да Іраку. У сваёй кніжцы вы прымяншаеце значэньне закідаў, што вы маглі б зрабіць болей, каб пазьбегчы грабяжоў і марадэрства пасьля інвазіі. Ці ня можна было гэтага пазьбегчы, расставіўшы амэрыканскіх вайскоўцаў перад паасобнымі міністэрствамі?
Рамсфэлд: Я ня ведаю адказу на гэтае пытаньне. Я думаю, што грабяжы былі праблемай, якой галоўнае камандаваньне спадзявалася. Садам Хусэйн выпусьціў з турмаў 100 тысяч вязьняў. Ён заклікаў да джыхаду і джыхадысты прыбылі з Ірану, Сырыі ды розных іншых краінаў з суседзтва. Гэта вялізная краіна, людзі ў ёй былі рэпрэсаваныя, таму яны ўрываліся ва ўрадавыя будынкі і палацы Садама Хусэйна, вырывалі электраправодкі, каб здабыць медзь. Прыгадайце грабяжы, якія адбываліся ў Нямеччыне, калі зазірнуць у мінулае. Кожны раз, калі зьмяняецца ўлада, наступае пераходны пэрыяд, і ён заўсёды недасканалы, гэта непазьбежна, гэта гістарычна пацьверджаны факт, так было заўсёды.
РС: Калі б вы былі міністарам абароны цяпер, што вы параілі б прэзыдэнту Бараку Абаму адносна таго, што адбываецца ў Лібіі?
Рамсфэлд: Я маю ўражаньне, што цяперашні міністар абароны Рэбэрт Гейтс дае прэзыдэнту адпаведныя парады – што існуе шмат прычынаў, каб быць асьцярожнымі і не сьпяшацца толькі таму, што людзі выступаюць на тэлебачаньні і кажуць, "давайце ўвядзем зону, вольную ад палётаў", "давайце ўвядзем зону, вольную ад грузавікоў", "давайце ўвядзем зону, вольную ад танкаў". Усё значна больш складана. Я пагаджаюся з тымі парадамі міністра Гейтса, пра якія я чытаў.
РС: Вас крытыкавалі за тое, што вы не прызнаяце сваіх памылак. Вось вы цяпер маеце нагоду, каб назваць сваю найбольш сур’ёзную памылку на пасадзе міністра абароны ў адміністрацыі Буша.
Рамсфэлд: Ведаеце, гэта пытаньне, якое любяць ставіць усе журналісты. І яны заўсёды яго ставяць, і я адказваў на яго ўжо сотні разоў. У сваёй кніжцы я згадваю пра шэраг рэчаў, якіх я шкадую, або пра такія, якія можна было б зрабіць лепей. Я думаю, што мне найцяжэй успрымаецца факт, што вайна – гэта правал замежнай палітыкі, і што кожны раз, калі чалавек на высокай пасадзе пагаджаецца на вайну, гэта цягне за сабою страту чалавечых жыцьцяў. Гэта цягне за сабою калецтвы, драматычныя зьмены ў жыцьці людзей і іх сем’яў. І гэта дужа вялікі цяжар.