На хатні адрас экс-кандыдата ў прэзыдэнты Алеся Міхалевіча прыйшоў ліст з Генэральнай пракуратуры. Яго выклікаюць у 10 гадзін 18 сакавіка для дачы тлумачэньняў да сьледчага Пусташылы.
28 лютага Міхалевіч напісаў заяву ў Генэральную пракуратуру пра катаваньні ў СІЗА КДБ. Праз тры дні Міхалевічу прыйшоў адказ, што зварот перанакіраваны ў Беларускую вайсковую пракуратуру, перадае "Наша ніва".
Генэральная пракуратура Беларусі правядзе праверку па заяве экс-кандыдата ў прэзыдэнты Алеся Міхалевіча, іншых асобаў і грамадзкіх аб'яднаньняў аб парушэньні ўмоваў утрыманьня ў СІЗА КДБ. Пра гэта Інтэрфаксу паведамілі сёньня ў Генпракуратуры. Там адзначылі, што генпракурор "для паўнаты і ўсебаковасьці дасьледаваньня довадаў" даручыў правядзеньне гэтай праверкі пракурорскім работнікам Генпракуратуры.
Алесь Міхалевіч уцёк ад беларускага КДБ і заявіў, што знаходзіцца за межамі Беларусі.