Жонка экс-кандыдата ў прэзыдэнты Алеся Міхалевіча Мілана заявіла, што не зьбіраецца зьяжджаць зь Беларусі.
"Ехаць я нікуды не зьбіраюся. Новых візаў у маім пашпарце няма", сказала Інтэрфаксу Мілана Міхалевіч.
Яна таксама паведаміла, што ня ведае, дзе знаходзіцца Алесь Міхалевіч.
"Новых паведамленьняў ад яго не паступала. Дзе знаходзіцца Алесь, я ня ведаю. А гадаць ці строіць меркаваньні я ня буду. Тым больш што ён сам мяне пра гэта прасіў, калі мы апошні раз зь ім зьвязваліся".
У сваім аўдыёзвароце 16 сакавіка Алесь Міхалевіч паведаміў, што знаходзіцца па-за межамі Беларусі і што зь ім усё добра.
Алесь Міхалевіч абвінавачаны па справе аб падзеях 19 сьнежня. 19 лютага яго выпусьцілі зь СІЗА КДБ пад падпіску аб нявыезьдзе. Пасьля гэтага Міхалевіч заявіў, што ў КДБ яго катавалі. У ноч на 14 сакавіка Алесь Міхалевіч паведаміў праз "скайп" сваім сябрам, а потым у сваім блогу, што знаходзіцца па-за зонай дасягальнасьці КДБ.