Алесь Атрошчанкаў у "амэрыканцы" сустрэўся з жонкай.
Сястру і жонку Алеся Міхалевіча ў КДБ не выклікалі.
Стан здароўя Ўладзімера Някляева ня робіцца лепшым.
Бацька актывіста Сяргея Марцалева спадзяецца на "добрыя навіны".
Паўтары гадзіны доўжылася размова актывіста штабу Саньнікава Алеся Атрошчанкава з жонкай Дар'яй Корсак у ізалятары КДБ.
"Паміж намі было шкло, у размове было забаронена закранаць палітычныя тэмы, а калі я пыталася пра ўмовы ўтрыманьня, Алесь паказваў, што пра гэта таксама лепш ня трэба", — сказала Дар'я Корсак "Свабодзе". І ўсё ж пэўныя высновы пра тое, як абыходзіліся з Алесем Атрошчанкавым у СІЗА КДБ цягам амаль трох месяцаў пасьля ягонага арышту, зрабіць магчыма:
"Мы не маглі зь ім размаўляць пра катаваньні, але з размовы я зразумела, што было вельмі цяжка. Толькі за некалькі дзён да суду, як я зразумела, гэта скончылася. І тут я ня ведаю і, пэўна, ён таксама ня ведае, гэта было зьвязана з судом ці з заявамі Міхалевіча пра катаваньні. Але факт, што ён вельмі чакае таго, каб яго перавялі ў калёнію. Казаў, што там і паветра сьвежае, і ўвогуле, магчыма, моцны маральны і фізычны ціск на яго быў у КДБ".
Паводле жонкі Алеся Атрошчанкава ён распавёў, што ў камэрах "амэрыканкі" вязьням паказваюць на відэа розныя дакумэнтальныя фільмы, у тым ліку пра КДБ. Пры гэтым вось такая побытавая дэталь, якая характарызуе ўзровень камфорту ў вязьніцы. У камэры, дзе трымаюць Атрошчанкава, няма прыбіральні, і кожны паход у туалет для вязьняў — "гэта падзея".
Алесь Атрошчанкаў пакараны судом на 4 гады зьняволеньня за ўдзел у масавых беспарадках. Прысуд пакуль не ўступіў у законную сілу, таму што быў абскарджаны ў касацыйным парадку. "Калі адбудзецца касацыя, яшчэ не прызначана", — паведаміла "Свабодзе" Дар'я Корсак.
15 сакавіка дадому да Алены Міхалевіч, сястры экс-кандыдата на прэзыдэнта Алеся Міхалевіча, прыйшоў супрацоўнік КДБ і пасьля размовы пра брата запрасіў Алену на размову ў КДБ. Алена Міхалевіч ісьці ў КДБ без афіцыйнай позвы адмовілася. Тады ў тэлефоннай размове ёй паведамілі, што дашлюць позву на раніцу 16 сакавіка. "Нічога не было", — паведаміла сёньня Алена Міхалевіч. Паводле Алены, у КДБ меліся выклікаць і Мілану Міхалевіч, жонку палітыка. "Позвы я не атрымлівала", — сказала Мілана "Свабодзе".
Стан здароўя экс-кандыдата на прэзыдэнта Ўладзімера Някляева не паляпшаецца.
"У сакавіку ў яго ўвесь час высокі ціск. Калі п'е пігулкі, то зьніжае ціск, а потым зноў ціск павышаецца. Стабільнасьці няма. Таксама ўвесь час баліць галава", — кажа жонка палітыка Вольга.
Паводле Вольгі Някляевай, ва ўмовах хатняга арышту эфэктыўнае лячэньне Някляева немагчымае. Таксама жонка Някляева зьвяртае ўвагу на тое, што яму не дазваляюць прайсьці комплекснае мэдычнае абсьледаваньне.
Два тыдні таму ў Някляева меўся быць допыт у КДБ, але палітыку зрабілася блага, да яго нават выклікалі хуткую дапамогу. "З таго часу допытаў не было", — кажа Вольга.
Бацька актывіста штабу Някляева Паўла Вінаградава Юрый паведаміў пра ліст, які атрымаў днямі ад сына:
"Піша, што даўно да яго ніхто не прыходзіў. Ня тое што сьледчы, але і апэратыўнікі", — кажа Юрый Вінаградаў.
Калі павінна скончыцца расьсьледаваньне справы аб падзеях 19-га сьнежня? Адвакат Тамара Сідарэнка кажа, што ёй пра тэрміны заканчэньня справы нічога невядома:
"Адкуль я магу гэта ведаць? Як адвакат я арыентуюся толькі на пастанову аб меры стрыманьня. Яна заканчваецца ў траўні. Калі ня скончаць сьледзтва ў траўні, значыць, працягнуць", — кажа Тамара Сідарэнка, якая абараняе Ўладзімера Някляева.