Партыя БНФ не зьбіраецца пакідаць сваю сядзібу ў цэнтры Менску і рыхтуецца да акцыі кругласутачнага негвалтоўнага супраціву.
31 сакавіка сканчаецца час арэнды Партыяй БНФ цэнтральнага офісу па адрасе праспэкт Машэрава (раней Варвашэні), 8.
Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч у інтэрвію "Нашай ніве" заявіў, што арганізацыя не зьбіраецца сыходзіць зь сядзібы:
"Мы рыхтуем абарону. Гэта будзе негвалтоўны, але супраціў. Мы арганізуем дружыну, якая будзе кругласуткава дзяжурыць у будынку. Гэта будуць сябры нашай партыі. Апроч таго, мы заклікаем грамадзкасьць да салідарнасьці — бараніць "выспу свабоды" ў цэнтры Менску, якая на працягу апошніх гадоў стала месцам правядзеньня агромністай колькасьці культурніцкіх мерапрыемстваў".
28 сакавіка партыя мае зьвярнуцца ў суд, каб абскардзіць рашэньне ЖРЭА аб высяленьні яе з памяшканьня.
ЖРЭА адмаўляецца працягваць дамову ў сувязі з тым, што ў партыі былі "сыстэматычныя пратэрміноўкі па аплаце арэнды".
Партыя лічыць абвіначваньні ў "сыстэматычных пратэрміноўках" неабгрунтаванымі.