Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь выпусьціў прэс-рэліз "Аб курсавай палітыцы", у якім абвяргае "чуткі" пра магчымую дэвальвацыю беларускага рубля.
Падаем тэкст гэтай заявы цалкам:
"У сувязі са зьяўленьнем у апошні час правакацыйных чутак аб магчымай рэзкай дэвальвацыі нацыянальнай валюты, якія атрымалі шырокае распаўсюджваньне дзякуючы асобным сродкам масавай інфармацыі і сеткі Інтэрнэт, Нацыянальны банк паведамляе, што дадзеныя чуткі ніякім чынам не адпавядаюць рэчаіснасьці. Акрамя таго, зьмены абменнага курсу беларускага рубля, якія выходзяць за рамкі парамэтраў, вызначаных Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на 2011 год, не плянуюцца і праводзіцца ня будуць.
Нацыянальны банк будзе ажыцьцяўляць палітыку курсаўтварэньня строга ў межах вызначанага калідора дапушчальных зьмяненьняў курсу беларускага рубля да кошыка замежных валют — плюс-мінус 8 працэнтаў у адносінах да значэньня курсу, якое склалася на пачатак 2011 году (1057,04 рубля), забясьпечваючы пры гэтым плаўнасьць і прадказальнасьць дынамікі курсу.
Пры гэтым двухбаковыя курсы беларускага рубля ў адносінах да замежных валют, што ўваходзяць у склад кошыка (даляр ЗША, эўра і расейскі рубель), будуць таксама зьмяняцца неістотна пад уплывам узаемных зьмяненьняў курсаў гэтых валют на сусьветных рынках.
У цяперашні час для забесьпячэньня ўстойлівасьці нацыянальнай валюты Нацыянальны банк валодае як усімі неабходнымі манэтарнымі інструмэнтамі, так і золатавалютнымі рэзэрвамі. Іх узровень цалкам дастатковы для падтрыманьня стабільнасьці беларускага рубля і дазваляе ў поўным аб'ёме задавальняць попыт на замежную валюту з боку насельніцтва, апэратыўна рэагаваць на каньюктурныя зьмены попыту на ўнутраным валютным рынку, гарантаваць плацяжы па зьнешніх абавязаньнях".
Нягледзячы на заявы Нацбанку, чэргі за валютай у банках толькі растуць.

Нягледзячы на атсутнасць валюты, адзьдзяленьні банку перапоўненыя