Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн скрытыкаваў Беларусь за парушэньне правоў чалавека. Байдэн закрануў беларускае пытаньне у часе візыту ў Малдову.
”Мы асуджаем беларускі ўрад. Эўрапейскі Зьвяз увёў санкцыі супраць гэтага ўраду. Мы заклікаем да неадкладнага вызваленьня ўсіх палітзьняволеных”, – сказаў Байдэн, выступаючы на плошчы Тэатра опэры і балету ў Кішынэве.
Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн, які наведаў Малдову з аднадзённым візытам, выказаў падтрымку памкненьням гэтай краіны да збліжэньня з Эўразьвязам.
Байдэн заклікаў Малдову змагацца з карупцыяй і праводзіць празаходнія дэмакратычныя рэформы.
Віцэ-прэзыдэнт ЗША, найвышэйшы афіцыйны прадстаўнік ЗША, які наведаў Малдову ад часу яе абвяшчэньня незалежнасьці ў 1991 г., сказаў людзям, якія яго віталі, што Вашынгтон “моцна падтрымлівае палітычныя і эканамічныя рэформы ў Малдове”.