Associated Press напісала пра прадажных заходніх палітыкаў, якія працуюць на дэспатаў. Адзін зь іх на акладзе ў казахскага аўтакрата. Іншы ўхваліў выбары чалавека, якога называюць апошнім дыктатарам Эўропы. Трэці супярэчыў свайму ўласнаму прэзыдэнту, заявіўшы, што Хосьні Мубарак павінен застацца ля ўлады ў Эгіпце, – піша агенцтва Associated Press.
Што гэтыя людзі маюць агульнага? Усе яны былі лідэрамі або высокапастаўленымі чыноўнікамі ў заходніх урадах, што рэзка крытыкавалі рэжымы, якія цяпер прадстаўляюць яны альбо іх партнэры.
Паколькі цяпер лідэры ў Эўропе і Злучаных Штатах прымаюць рашэньні аб санкцыях супраць клану Кадафі і гарантуюць падтрымку блізкаўсходнім дэмакратычным рухам, гэты канфлікт інтарэсаў усё больш прыцягвае ўвагу, – піша Associated Press.
Многія лідэры і высокапастаўленыя чыноўнікі працавалі ў інтарэсах замежных урадаў, дзеяньні якіх яны, магчыма, не ўхвалялі, калі знаходзіліся ля ўлады.
У Аўстрыі экс-канцлер Альфрэд Гузэнбауэр працуе ў якасьці кансультанта прэзыдэнта Казахстану Нурсултана Назарбаева, у той час як былы віцэ-канцлер Хуберт Горбах падчас нядаўняй паездкі ў Беларусь, спансаванай беларускім урадам, пахваліў тамтэйшыя выбары як «адпаведныя заходнеэўрапейскім стандартам».
Аляксандар Лукашэнка шырока вядомы як чалавек, які сыстэматычна парушае правы чалавека, і яго часта называюць «апошнім дыктатарам Эўропы».
Але Горбах не адзіны сярод былых высокапастаўленых эўрапейскіх чыноўнікаў, які хваліць Лукашэнку. Паляк Анджэй Лепер, былы намесьнік прэм'ер-міністра, цяпер займаецца усталяваньнем і разьвіцьцём дзелавых кантактаў паміж Польшчай, Украінай і Беларусьсю і называе беларускія выбары «адпаведнымі прынцыпам дэмакратыі».
Associated Press узгадвае былога нямецкага канцлера Герхарда Шродэра, які лабіраваў інтарэсы расейскай дзяржаўнай кампаніі “Газпром” і адстаўнога амэрыканскага дыплямата Фрэнка Візнэра, чыя юрыдычная фірма працавала на ўрад Эгіпту. “У заходніх краінах сытуацыя, калі былыя ўрадавыя чыноўнікі пераходзяць на працу да кліентаў, якія не падзяляюць дэмакратычных каштоўнасьцяў, выклікае пытаньні. Ці здраджваюць яны прынцыпам сваёй краіны? Ці знаходзяцца яны на дзяржаўнай службе перадусім дзеля выгады, якая чакае іх з пераходам у прыватны сэктар?” – задаецца пытаньне ў артыкуле.
У Аўстрыі Горбах і Гузэнбауэр сказалі Associated Press, што яны ня згодныя з домысламі ў сродках масавай інфармацыі аб тым, што яны нібыта прадаліся, усхваляючы дыктатараў, чыя антыдэмакратычная палітыка і парушэньні правоў чалавека добра вядомыя.
Лукашэнка знаходзіцца ва ўладзе больш за 16 гадоў, ажыцьцяўляючы поўны кантроль за палітыкай, прамысловасьцю і СМІ ў сваёй дзесяцімільённай краіне. Але Горбач, чыя кансалтынгавая кампанія імкнецца пашырыць сваё прадстаўніцтва ў Беларусі і іншых былых савецкіх рэспубліках, ставіць пад сумнеў высновы міжнародных назіральнікаў, што ў сьнежні Лукашэнка зноў сфальшаваў выбары. Ён заяўляе, што тое, што ён бачыў на выбарчых участках у ноч выбараў, паказала «прагрэсіўны рух нацыі ў кірунку да дэмакратычных прынцыпаў».
Асуджаючы «гвалт ва ўсіх яго формах», Горбах, які быў госьцем ўраду Беларусі ў якасьці назіральніка за выбарамі, сказаў, што ён знаходзіўся ў сваім гатэльным нумары пасьля выбараў і ня бачыў і ня чуў ніякіх прыкмет жорсткага падаўленьня спэцназам дэманстрантаў, якія пратэставалі супраць вынікаў галасаваньня . «Тое, што я бачыў, не было процізаконным», – заяўляе ён.
Гузенбауэр, між тым, мяркуе, што ён аказвае заходняму грамадзтву паслугу ў рамках прасоўваньня дэмакратыі і імпарту заходніх каштоўнасьцяў, выконваючы платныя кансалтынгавыя задачы для Назарбаева, пажыцьцёвага прэзыдэнта Казахстану.
Ён сказаў, што некаторыя людзі стаяць у баку і заломваюць рукі, жахаючыся адсутнасьці свабод, у той час як іншыя актыўна спрабуюць зьмяніць сытуацыю да лепшага.
«Я дакладна належу да другой групы», – сказаў ён.