У Горадні распачаўся кірмаш народных майстроў «Казюкі». Ён праводзіцца дзясяты раз, будзе працягвацца два дні. Назва сьвята «Казюкі» паходзіць ад сьвятога Казіміра — патрона Вялікага княства Літоўскага і заступніка рамесьнікаў. Ён быў сынам караля Казімера ІV Ягелончыка, памёр у Горадні ў Старым замку 4 сакавіка 1484 году, яму было 26 гадоў. Пахавалі яго, аднак, у Вільні.
Сёлета «Казюкі» ў Горадні адбываюцца на новым месцы, на большай пляцоўцы — на плошчы Савецкай, былой — Стэфана Баторыя, перад катэдральным касьцёлам. Сёньня выступаюць народныя ансамблі, і пераважна гучаць песьні на польскай мове. На адкрыцьці гучалі польская мова, літоўская, беларуская. Начальства нагадала, што ў Горадні нямала рамесьнікаў і жывуць прадстаўнікі больш як васьмідзесяці нацыянальнасьцяў. Апроч вырабаў народных майстроў, на «Казюках» сёлета прадаюць жывую рыбу, а таксама юшку. Стаіць нават старая салдацкая паходная кухня, гарадзенцы падыходзяць, ім наліваюць палонікам юшку.
Што думаюць пра «Казюкі», таксама пра сьвятога Казіміра гарадзенскія гісторыкі?
Сяргей Піваварчык: «Для мяне сьвяты Казімір найперш — тая асоба, якая зьвязана з нашым горадам. Мы гарадзенцы, і для нас заўсёды цікавыя тыя постаці, якія нейкім чынам далучыліся да гісторыі нашага гораду. Сьвяты Казімір памёр у нашым горадзе — тут вось непадалёк — і ён патрон рамесьнікаў. Постаці, якія былі забытыя ў часы нашай такой несьвядомасьці, яны вяртаюцца да нас вось праз такія кірмашы таксама, на веснавое сьвята. Гэта вельмі добра, людзі чакаюць яго, праз гэтае сьвята ў нашае жыцьцё прыходзіць сьвяты Казімір са сваёй гісторыяй, якая закончылася на нашай гарадзенскай зямлі».
Кірмаш на «Казюкі» любіць наведваць гісторык Тацяна Маліноўская:
«Казюкі» заўжды было добрым сьвятам, вельмі старая нашая традыцыя, тое, што падтрымоўвала нашы народныя промыслы, майстроў, папулярызавала нацыянальную культуру і адметнасьць. Прыемна, што яна адрадзілася ў нас у Горадні. Але сёньня мне ня вельмі спадабалася, таму што спалучылі прадуктовы кірмаш, што звычайна робіцца перад сьвятамі, з «Казюкамі». «Казюкі» заўжды былі для народных майстроў, а тут — рыба, мяса, рулеты. Больш за тое: я вам скажу, што многіх майстроў няма. Я хаджу кожны год і купляю ў іх рэчы, майстроў няма! Я ня ведаю, чым гэта патлумачыць. Можа на трэць, калі не напалову менш вырабаў народных промыслаў… А мы заўжды чакалі гэтага сьвята, тым больш сьвяты Казімір — гэта апякун Вялікага княства Літоўскага і чыё жыцьцё было зьвязана з нашым горадам».

Стары замак — тут 4 сакавіка 1484 году памёр каралевіч Казімір, якога Папа рымскі Леон (Леў) Х кананізаваў у 1521 годзе.