У Жэнэве абмеркавалі праект адмысловай рэзалюцыі па Беларусі, якая будзе прапанавана на разгляд Рады па правах чалавека ААН. Яе асноўнае патрабаваньне — вызваліць палітвязьняў.
У Жэнэве сытуацыю ў Беларусі абмеркавалі на адмысловай канфэрэнцыі, а таксама падчас сустрэчы з прадстаўнікамі шэрагу нацыянальных дэлегацый у Радзе па правах чалавека ААН, якая праходзіла ў памяшканьні нарвэскага прадстаўніцтва.
У імпрэзах бралі ўдзел прадстаўнікі праваабарончага цэнтру «Вясна» і Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека, маскоўскага бюро праваабарончай арганізацыі Human Rights Watch, сеткі дамоў правоў чалавека і Міжнароднай назіральніцкай місіі за сытуацыяй у Беларусі, якая працуе ў Менску пасьля падзеяў 19 сьнежня.
Human Rights Watch прадставіла свой даклад па выніках візыту ў Менск сёлета ў лютым. Праваабаронцы падалі інфармацыю пра тое, што адбываецца ў Беларусі. Асноўнае абмеркаваньне вялося вакол праекту рэзалюцыі, якую мяркуецца падаць на разгляд Рады па правах чалавека ААН. Асноўным яе патрабаваньнем будзе вызваленьне ўсіх палітвязьняў у Беларусі.
У сустрэчах браў удзел праваабаронца Алесь Бяляцкі:
«Хутчэй за ўсё вылучэньне рэзалюцыі будзе праз два тыдні. А зараз ішло працоўнае абмеркаваньне. Прадстаўнікі нацыянальных дэлегацый цікавіліся апошнімі падзеямі ў Беларусі. Мы адзначылі, што сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі пагаршаецца. Пад каток рэпрэсій уладаў трапляюць новыя сацыяльныя групы. Мы гаварылі пра тое, што пяць адвакатаў за апошнія два тыдні былі пазбаўленыя ліцэнзій. І ўчорашні выпадак з Паўлам Сапелкам падкрэсьліў, што гэта тэндэнцыя дзяржавы, накіраваная на разбурэньне незалежнага інстытуту адвакатаў у Беларусі».
Паводле Алеся Бяляцкага, працэдура прыняцьця рэзалюцыі прадугледжвае кансэнсус і ў сувязі з гэтым ёсьць пытаньне, як будуць сябе паводзіць прадстаўнікі Расеі.
Бяляцкі: «Мы казалі, што пазыцыя МЗС Расеі на сёньняшні дзень дастаткова нэгатыўная адносна судзілішча, якое цяпер адбываецца ў Менску. Гэта тычыцца расейскіх грамадзянаў і, магчыма, упершыню перад расейскай дэлегацыяй у Радзе па правах чалавека паўстане выбар — што ж рабіць з гэтай рэзалюцыяй? Ці ўстрымацца пры галасаваньні, ці падтрымаць, ці, як яны рабілі раней, прагаласаваць супраць».