Фотарэпартаж: адкрыцьцё выставы "19 сьнежня вачыма журналістаў"

Днямі ў Брусэлі адкрылася выстава "19 сьнежня вачыма журналістаў". Мерапрыемства арганізаванае "Офісам за дэмакратычную Беларусь" і Беларускай асацыяцыяй журналістаў (БАЖ) у супрацоўніцтве са Сталым прадстаўніцтвам Каралеўства Швэцыі ў Эўрапейскім Зьвязе.

Амбасадар Швэцыі ў ЭЗ Даг Хартэліюс у сваім прывітальным слове падкрэсьліў, як важна данесьці інфармацыю пра падзеі 19 сьнежня ў Менску да шырэйшай аўдыторыі, каб утрымаць увагу да сытуацыі ў Беларусі.

46 здымкаў сямі беларускіх фатографаў зафіксавалі важныя моманты пасьлявыбарнай беларускай рэчаіснасьці: тысячы мірных пратэстоўцаў на вуліцах Менску, узброены АМАП, разгон дэманстрацыі, жорстка зьбітыя ўдзельнікі акцыі і журналісты, сьведчаньні салідарнасьці — акцыі ля муроў вязьніц, сустрэчы вызваленых з-за кратаў.

Свае здымкі на выставу прадставілі Ксенія Авімава, Сяргей Балай, Дзьмітры Брушко, Вадзім Заміроўскі, Аляксандар Зянкоў, Уладзь Грыдзін і Аляксей Мацюшкоў.


Сяргей Балай падчас прэзэнтацыі

Беларускія фатакоры прэзэнтавалі швэдзкаму амбасадару ў ЭЗ першы каталёг "Прэс-фота Беларусі"

Кіраўнікі БАЖ Андрэй Бастунец і Жанна Літвіна разам з амбасадарам Швэцыі ў ЭЗ Дагам Хартэліюсам