Ленінскі раённы суд Магілёва прызнаў вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікетаваньні 16 студзеня студэнта другога курсу гістарычнага факультэту Дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Куляшова Максіма Анцыповіча.
Судзьдзя Ірына Сарока аштрафавала яго на пятнаццаць базавых велічыняў — гэта 525 тысяч рублёў.
16 студзеня Максім Анцыповіч разам зь яшчэ васьмю актывістамі ўдзельнічаў у Магілёве ў акцыі салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі на пешаходнай вуліцы Ленінскай. Ён трымаў партрэт зьняволенага актывіста Зьмітра Дашкевіча й раздаваў мінакам газэтку "Ня бойцеся!"
Супраць студэнта ў судзе сьведчылі двое міліцыянтаў — Харытонаў і Церашонак. Іх паказаньні судзьдзя выкарыстала за пацьверджаньне віны актывіста.
Максім Анцыповіч стаў пятым удзельнікам акцыі салідарнасьці якога пакаралі за яе. 7 сутак адміністрацыйнага арышту адседзеў за акцыю актывіст "Маладога фронту" й партыі БНФ Валянцін Лабачоў, 5 сутак — сябра партыі БНФ Сяргей Нягацін. Ленінскі суд Магілёва вынес папярэджаньне за акцыю й беспартыйнай шматдзетнай маці Натальлі Шкадун. 17 студзеня, на наступны дзень пасьля правядзеньня акцыі салідарнасьці, быў затрыманы журналіст Яўген Васьковіч — таксама ўдзельнік акцыі салідарнасьці. Ён дагэтуль у турме. Яму інкрымінуюць злоснае хуліганства. Спачатку тэрмін зьняволеньня абмежавалі 10 суткамі, а потым працягнулі яшчэ на два месяцы.