Сёньня экс-кандыдату ў прэзыдэнты Алесю Міхалевічу, які знаходзіцца пад падпіскай пра нявыезд пасьля выхаду зь СІЗА КДБ, патэлефанаваў міністар замежных спраў Чэхіі Карэл Шварцэнбэрг.
Паводле Міхалевіча, Шварцэнбэрг выказваў яму сваю падтрымку і спытаўся, што Эўразьвяз можа зрабіць для таго, каб беларускія палітвязьні як мага хутчэй выйшлі на волю.
«Мы вельмі прыязна і цікава паразмаўлялі. Я распавёў пра сёньняшнія свае заявы. Ён пажадаў мужнасьці і пажадаў трымацца. Ён паабяцаў, што са свайго боку будзе рабіць усё магчымае, каб эўрапейская супольнасьць даведалася пра тое, што робіцца ў Беларусі. Я зьвярнуўся з просьбай, каб максымальна засяродзіцца на тым, каб ААН адрэагавала на маю заяву і максымальна хутка прыслала сваю місію па пытаньнях парушэньняў правоў чалавека і катаваньнях».