Фотакарэспандэнтку Ксенію Авімаву выклікалі на допыт па падзеях 19 сьнежня

Раніцай 28 лютага ў кватэру, дзе жыве Авімава, прыйшлі два супрацоўнікі ўпраўлення ўнутраных спраў на транспарце і выклікалі на допыт у сувязі з падзеямі 19 сьнежня.

Міліцыянты прапанавалі Авімавай падвезьці яе да сьледчага ўпраўленьня на вуліцу Сапёраў, аднак дзяўчына паабяцала, што прыйдзе туды сама.

Пра гэта паведамляе прэсавая служба БАЖ.