Сёньня ў Менску прайшло паседжаньне Нацыянальнай каардынацыйнай рады дэмакратычнай апазыцыі.
Удзельнік сустрэчы, намесьнік старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Леў Марголін паведаміў "Свабодзе", што ахвотных працаваць разам зьбіраецца ўсё болей. Цяпер — ужо больш за 25 арганізацыяў. Разам з апазыцыйнымі палітычнымі партыямі агульнай справай займаюцца моладзевыя арганізацыі, прадстаўнікі чарнобыльцаў, аўганцаў, пэнсіянэраў.
Нацыянальная каардынацыйная рада дэмакратычнай апазыцыі, якую стварылі 9 студзеня, вызначыла шэсьць кірункаў, дзе можна супольна прыкласьці сілы:
Сёньня былі абмеркаваныя першыя вынікі працы па кірунках. Цягам трох бліжэйшых дзён кожная з шасьці працоўных груп вызначыцца са сваімі прыярытэтамі.

- салідарнасьць
- аднаўленьне, стварэньне і разьвіцьцё інфраструктуры
- падрыхтоўка да выбараў у Палату прадстаўнікоў
- інфармацыйная кампанія
- масавыя мерапрыемствы
- праца з мэтавай аўдыторыяй