Гомельскі грамадзкі актывіст, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі й руху «За свабоду» Аляксандар Процка зьвярнуўся ў суд з пазовам да Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі.
Процка: «Зыск пра абарону гонару й годнасьці я падаў сёньня ў Цэнтральны суд Менску ў інтарэсах дачкі Галіны. Яшчэ 19 жніўня тэлерадыёкампанія абнародавала відэаматэрыял — у ім мая дачка названа «сутэнёрам, які перапраўляў беларускіх дзяўчат за мяжу для занятку прастытуцыяй».
Паводле заяўніка, у згаданым відэаматэрыяле паказана таксама інтэрв’ю супрацоўніка галоўнай управы барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй МУС Андрэя Сарокі. Ён заявіў, што «ўдзельніца арганізаванай групы — гэта дзяўчына, якая раней займалася прастытуцыяй…, а цяпер сама займаецца вярбоўкай». Падчас інтэрв’ю паказвалі дачку актывіста ў канданках.
Аляксандар Процка лічыць, што тэлерадыёкампанія распаўсюдзіла пра ягоную дачку зьвесткі, у якіх беспадстаўна абвінаваціла яе ў зьдзяйсьненьні цяжкага крымінальнага злачынства. Апрача таго, бяздоказна распаўсюдзіла зьвесткі пра яе «занятак прастытуцыяй у Турцыі».
«Гэта звычайная выдумка й паклёп на незамужнюю дзяўчыну», — лічыць Процка.
У пазове ён зьвяртае ўвагу на тое, што афіцыйнае абвінавачваньне супраць дачкі вынесена толькі 20 жніўня — на суткі пазьней ад выхаду ў этэр відэасюжэту. Галіна й зараз не прызнае гэтага абвінавачваньня, а ў справе абвешчаны трохмесячны перапынак дзеля правядзеньня экспэртызы.
Спадар Процка просіць суд абавязаць Нацыянальную дзяржаўную тэлерадыёкампанію абвергнуць аспрэчаныя зьвесткі, прынесьці прабачэньне дачцы Галіне, а таксама спагнаць з тэлерадыёкампаніі на яе карысьць 105 мільёнаў рублёў кампэнсацыі маральнай шкоды і ўсе судовыя выдаткі.