Маладыя гамельчукі пісалі дыктоўку ў Славянскай бібліятэцы

Яўген Якавенка

Гомельскае гарадзкое Таварыства беларускай мовы пры падтрымцы Славянскай бібліятэкі зладзіла сёньня дыктоўку па беларускай мове.

Сябра ТБМ і прыхільнік стваранай партыі «Беларуская хрысьціянаская дэмакратыя» Яўген Якавенка кажа, што пісаць дыктоўку ў бібліятэку прыйшлі звыш трох дзясяткаў маладых людзей — пераважна студэнтаў і навучэнцаў розных адукацыйных установаў гораду. Пра дыктоўку яны даведаліся з інфармацыі ў сацыяльных сетках і з асабістых кантактаў.

Удзельнікам дыктоўкі прапанаваны верш Максіма Багдановіча «Я хацеў бы спаткацца з вамі на вуліцы...» й невялікі ягоны публіцыстычны твор «Хто мы такія»?

Выбар твораў са спадчыны Максіма Багдановіча зьвязаны з 120-годзьдзем зь дня народзінаў гэтага вялікага нацыянальнага паэта.