Сёньня каля 21-й гадзіны зь ізалятару КДБ пад падпіску пра нявыезд выпусьцілі намесьніцу старшыні «Маладога фронту» 20-цігадовую Насту Палажанку.
Пра яе вызваленьне бацьку Насты Ўладзімеру Палажанку паведаміў сьледчы. Ён папрасіў прыехаць і забраць Насту. Палажанкі кажуць, што гэтае паведамленьне сталася поўнай нечаканасьцю для абоіх. Цяпер яна знаходзіцца дома.Павіншаваць кветкамі і цукеркамі яе прыйшлі маладафронтаўцы Мікола Дземідзенка, Тацяна Шапуцька і іншыя.
«Усё ў парадку. Мне не было на што скардзіцца. Я больш турбавалася не за сябе, а за сяброў на волі і ў суседніх камэрах». «Дзеля тых людзей, якія застаюцца за кратамі, я мушу трошкі прыкусіць язычок».
Наста кажа, што на волі ў яе шмат спраў, яна хоча найперш даведацца, у якім стане яе сябры і арганізацыя:
«Я нічога ня ведаю, што адбывалася на свабодзе. Я маю вялікі інфрамацыйны голад».
За ўвесь час знаходжаньня ў турме яна толькі некалькі разоў атрымала лісты ад свайго таты.
Наста падкрэсьліла, што ёй невядомая лёгіка, паводле якой кагосьці выпускаюць пад падпіску аб нявыезьдзе, а кагосьці пакідаюць у СІЗА. Яна адцеміла, што не падпісвала ніякіх лістоў ці прашэньняў.
Насту Палажанку арыштавалі 20 снежня і трымалі ў сьледчым ізалятары КДБ.
Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» прызнала яе вязьнем сумленьня.

Наста распавяла «Свабодзе», што не мае права разгалошваць падрабязнасьці сваёй крымінальнай справы, дэталі свайго знаходжаньня ў «амэрыканцы» яна апісвае неахвотна: