Кангрэсмэн Крыс Сьміт (рэспубліканец, Нью Джэрзі) накіраваў у Камітэт па замежных справах Палаты прадстаўнікоў "Акт аб дэмакратыі ў Беларусі 2004" з мэтай яго прадоўжаньня (reauthorization), паведамляе сайт WashingtonWatch. Новая вэрсія дакумэнту называецца "The Belarus Democracy Reauthorization Act of 2011".
Найбольш істотныя папраўкі да тэксту акту з 2004 году, дзеяньне якога было прадоўжанае ў 2006 і 2008 гг., уключаюць: а) рэкамэндацыю прэзыдэнту ЗША падтрымаць вяшчаньне Радыё Свабода, Голасу Амэрыкі, Эўрапейскага радыё для Беларусі і Белсату; б) рэкамэндацыю прэзыдэнту выдзяляць адпаведныя сумы грошай на падтрымку дэмакратыі ў Беларусі ў 2012-2014 гг.
Акрамя Крыса Сьміта, спонсарамі цяперашняга законапраекту зьяўляюцца кангрэсмэны Фрэнк Вулф (рэспубліканец, Вірджынія), Дэн Бартан (рэспубліканец, Індыяна) і Дэйна Рорбакер (рэспубліканец, Каліфорнія).
Пра што гаворыцца ў "Акце аб дэмакратыі Беларусі 2004".