Урад дэкляруе, што ўзьняў штомесячныя плацяжы за жыльлёва-камунальныя паслугі ў сярэднім на 5 даляраў.
Новыя тарыфы на жыльлёва-камунальныя паслугі ўстаноўленыя ў Беларусі зь 1 лютага. Зьмяненьне тарыфаў прадугледжана пастановай Савета Міністраў № 138, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.
"Плацяжы насельніцтва за жыльлёва-камунальныя паслугі (у разьліку на сям'ю з трох чалавек, якая жыве ў двухпакаёвай кватэры агульнай плошчай 48 кв.м, пры нарматыўным спажываньні жыльлёва-камунальных паслуг) павялічаныя ў сярэднім на $ 5",-- растлумачылі ў Міністэрстве эканомікі.
Больш за ўсё падрос тарыф на халоднае водазабесьпячэньне, які павялічыўся на 21,2% і склаў Br467, 5 за 1 куб.м
Дакумэнтам урада таксама зацьверджаны цэны для насельніцтва на прыродны і звадкаваны газ. Так, цэны на прыродны газ, які выкарыстоўваецца ў жылых дамах і кватэрах, а таксама ў садовых доміках (дачах) членаў садовых таварыстваў, устаноўлены ў памеры Br307, 7 за 1 куб.м у ацяпляльны пэрыяд і Br848, 7 за 1 куб.м у летні пэрыяд.
Пастанова ўраду № 138 прынятая ў адпаведнасьці з указам А. Лукашэнкі № 604 "Аб мерах па павышэньню эфэктыўнасьці працы жыльлёва-камунальнай гаспадаркі" і ўступіла ў сілу з 1 лютага 2011 года.