Уладзімер Някляеў

Нарадзіўся 11 ліпеня 1946 году ў горадзе Смаргонь Гродзенскай вобласьці.

Першы раз ажаніўся ў 19 гадоў. Жонка Людміла была на 5 гадоў старэйшая за Ўладзімера і з дзіцём. Зь Людмілай Някляеў пражыў 35 гадоў. Акрамя дачкі Людмілы – Ілоны, у іх ёсьць таксама агульная дачка Ева.

Другая жонка Ўладзіміра Вольга на 20 гадоў маладзейшая за Ўладзімера Някляева.

Беларус. Праваслаўны.

Скончыў сярэднюю школу № 1 г. Смаргонь.

1961-1966 Менскі тэхнікум сувязі.

1969-1973 завочна навучаўся на філялягічным факультэце Менскага пэдагагічнага інстытуту.

1971-1972 Вучыўся на аддзяленьні паэзіі Літаратурнага інстытуту ў Маскве. Пакінуў інстытут і вярнуўся ў Менск.


1966 Працаваў па спэцыяльнасьці ва Ўладзівастоку, Тайшэт і Нарыльску.

1967-1971 Працаваў радыёмэханіка ў менскім тэлевізійным атэлье.

1972-1975 Літаратурны супрацоўнік рэдакцыі газэты «Знамя юности».

1975-1978 Рэдактар бюлетэня «Тэатральны Мінск».

1978 Член Саюзу пісьменьнікаў СССР.

1978-1987 Старэйшы рэдактар галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачаньня.

1987-1998 Галоўны рэдактар часопіса «Крыніца».

1996-1999 Галоўны рэдактар штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва».


Зьяўляўся членам Савету творчай і навуковай моладзі пры ЦК ЛКСМБ, членам Беларускага тэатральнага аб'яднаньня.

1998-2001 Старшыня праўленьня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.

1999 Зьехаў зь Беларусі ў Польшчу па палітычных матывах. Вярнуўся ў Менск у 2003 годзе.

2001 На 13-м пазачарговым зьезьдзе Саюзу беларускіх пісьменьнікаў напярэдадні выбараў прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь прапанаваў рэзалюцыю, у якой сьцьвярджаў, што дзеючы прэзыдэнт Аляксандр Лукашэнка незаконна ўтрымлівае ўладу і не мае права вылучаць сваю кандыдатуру.

2005-2009 Кіраўнік Беларускага ПЭН-цэнтру.

2010 Ініцыятар грамадзкай кампаніі «Кажы праўду".
Прэміі і ўзнагароды

1979 Прэмія Ленінскага камсамола за кнігу «Вынаходцы вятроў».

1986 Ордэн «Знак Пашаны» за ўклад у літаратуру.

1998 Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь імя Янкі Купалы (у галіне літаратуры) за кнігу вершаў і паэм «Прошча».

2009 Ляўрэат першай прэміі I Міжнароднага фэстывалю славянскай паэзіі «Сьпяваючыя пісьмёны".