8 і 9 лютага са зьняволеным у СІЗА КДБ экс-кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі Андрэем Саньнікавым сустракаўся ягоны адвакат Павал Сапелка.
Саньнікаў пакуль не пачаў знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы, праводзяцца сьледчыя дзеяньні, сказаў Сапелка. Ён адмовіўся ад камэнтароў у сувязі з падпіскай аб таямніцы сьледзтва, перадае БелаПАН.
Другога свайго падабароннага - Паўла Севярынца, кіраўніка выбарчага штаба экс-кандыдата ў прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага - адвакат Сапелка не бачыў з 29 сьнежня.
"Не ўдаецца атрымаць зь ім спатканьне, а сьледчых дзеяньняў, якія патрабуюць маёй прысутнасьці, не праводзіцца", - сказаў адвакат.
Сапелка ўжо двойчы падаваў хадайніцтва аб зьмене меры стрыманьня сваім падабаронным.
"Для зьмены меры стрымання, на мой погляд, ёсць усе законныя падставы", - заявіў адвакат.