“Усё баіцца часу, але нават час баіцца пірамід” – кажа эгіпецкая прымаўка. І сапраўды, піраміды – сымбаль нязьменнасьці самай старажытнай, разам з кітайскай, цывілізацыі на Зямлі. Але і там, здаецца, нешта мяняецца. Але ці мяняецца насамрэч?
Ня буду хлусіць, што маўляў, правёў тыднёвы адпачынак у Эгіпце ў разгар рэвалюцыі і ўсё там зразумеў. Не, не зразумеў, але хіба што больш выразна ўбачыў сёе-тое наконт Беларусі ў эгіпецкім люстэрку. Гледзячы на чужое, лепш спазнаеш сваё, балазе сваю рэвалюцыю аддзяляе ад эгіпецкай адзін месяц.
Рэвалюцыя не паўсюль
Гэты кантраст кідаецца ў вочы незаангажаванаму назіральніку падчас усіх рэвалюцыяў: на галоўным пляцы, у сталіцы віруюць жарсьці, ліецца кроў, а на суседняй вуліцы, не кажучы ўжо пра правінцыю і курортную зону – цішыня, працуюць крамы і кавярні, маці гуляюць з дзецьмі. Ніякай рэвалюцыі.
Вось і я, адпачываючы ў Хургадзе, адчуваў подых рэвалюцыі толькі ўскосна: у Інтэрнэце, які быў адключаны амаль да апошняга дня, у скасаванай зь меркаваньняў бясьпекі экскурсіі ды ў вайсковым патрулі з расчэхленым кулямётам калі офіса банку. Нават пацьвярджэньня інфармацыі, што ў Хургадзе, як і ў іншых гарадах краіны, пачало стварацца народнае апалчэньне для барацьбы са злодзеямі, таксама на свае вочы ня бачыў.
Хаця можа проста пашанцавала (ці не пашанцавала – у сэнсе ўражаньняў). Бо рэвалюцыя – як лясны пажар, пачалося ўсё ў сталіцы, у Каіры, але потым хваля перакінулася ў Александрыю, Суэц, Луксор, ахапіўшы фактычна ўсе буйныя гарады. І няма гарантыяў, што заўтра яна ня дойдзе і да курортнай зоны. Стыхія.
І ўсё ж паўсюль
І ў размовах з людзьмі яна сапраўды адчуваецца паўсюль. На ветравой шыбіне таксі, якое везла мяне да гатэля – партрэт Мубарака. Мудры гід Мухамад, які гаворыць на пяці мовах, кажа: “Ды не, Мубарак у прынцыпе быў някепскі, але трэба яму сыходзіць, бо гэтага хоча народ. Кепска, зразумела, што людзей забіваюць, што вось вы, турысты, бяжыце ад нас, але цяжарнасьць і роды дзіця – гэта таксама цяжка. Але потым добра”. А гандляр крамкі, дзе я купляў кнігу пра Эгіпет, на правакацыйнае пытаньне, чаму ж ён не на рэвалюцыі супраць Мубарака ці за, адказаў: “Ды яны вар’яты. Дубінкай атрымаю, свой бізнэс страчу – хіба я дурань”.
Рэвалюцыя – гэта ня толькі натоўп на плошчы і бойкі з паліцыяй, гэта і сутыкненьне, раўнадзейная гэтых самых розных, часам супрацьлеглых меркаваньняў.
7 хвілін і 11 дзён
Як з гонарам казаў Лукашэнка, 19 сьнежня АМАПу хапіла 7 хвілінаў, каб разагнаць рэвалюцыйны натоўп. На наступны дзень на плошчу Незалежнасьці прыйшло пару дзясяткаў чалавек.
У Каіры пасьля першага дня маніфэстацый былі ня толькі зьбітыя, арыштаваныя і параненыя, але нават і забітыя. Але на наступны дзень і далей на плошчы Каіру, а потым і іншых гарадоў Эгіпту ўпарта выходзілі дзясяткі і сотні тысяч людзей.
Відаць, не адкрыю таямніцу, калі скажу, што аўтарытарныя дэспаты – не будысты ні ў Беларусі, ні ў Эгіпце, ні ў Тунісе, ні дзе яшчэ. Ужыць сілу для захаваньня сваёй улады за імі, паводле выразу Лукашэнкі, “не заржавеет”.
Але ці заўсёды гэта атрымліваецца і ці заўсёды дапамагае? У Эгіпце, вось, ня надта. Бо калі народ гатовы несьці ахвяры, калі яго не спыняюць дубінкі і нават кулі, то ...і не спыняюць. І гэтую рашучасьць адчувае і супрацьлеглы бок.
І вось міністар абароны, якога называлі “пудзелем Мубарака”, заяўляе, што войска будзе ахоўваць банкі і іншыя аб’екты грамадзянскай інфраструктуры, але ня будзе ўмешвацца ў палітычны канфлікт ні на чыім баку.
Зразумела, што ў іншай сытуацыі такога “нэўтрала” Мубарак зьняў бы з пасады ў момант, а то і пагоны сарваў бы і пасадзіў у турму. Але сытуацыя ня іншая, а тая самая, у якой Мубараку даводзіцца радавацца хаця б нэўтральнасьці свайго “пудзеля”.
Сказанае – зусім не ў папрок людзям, якія выйшлі на плошчу ў Менску 19 сьнежня. Гэта проста факт: аўтарытарная ўлада саступае, або нават і прайграе, пачынае крышыцца і сыпацца, толькі сутыкнуўшыся зь велізарнай сілай – сілай духу і сілай кулакоў. А не сутыкнуўшыся... ну і не саступае.
Натоўп на натоўп
Асаблівасьцю Эгіпту, адрозьненьнем тамтэйшых падзеяў і ад беларускіх, і наагул ад усходнеэўрапейскіх, і ад нядаўніх туніскіх стала тое, што ўлада празь некалькі дзён пасьля пачатку хваляваньняў змабілізавала на вуліцу сваіх прыхільнікаў. І многія эксцэсы апошніх дзён, у прыватнасьці, зьбіцьцё замежных журналістаў – на сумленьні гэтых праўрадавых дэманстрацыяў.
З пункту гледжаньня ўлады крок даволі разумны. Гэта і відавочная дэманстрацыя таго, што ўлада ўсё ж не згубіла народнай падтрымкі, і магчымасьць сьпісаць брутальнасьць сутыкненьняў на народную стыхію, і нават вобраз улады, як адзінага гаранта стабільнасьці і ўратавальніка ад грамадзянскай вайны.
Але ёсьць і відавочныя хібы гэтага рашэньня. Аўтарытарная ўлада грунтуецца не на актыўнай мабілізацыі, а на пасіўнай падтрымцы маўклівай большасьці. Людзі могуць і падтрымліваць уладу як найменшае зло, але зусім ня схільныя ахвяраваць сабой за яе. Да таго ж заклік да наўпроставай народнай падтрымкі разбурае створаную ўладай карціну сьвету – калі супраць “купкі адмарозкаў” не дапамагае ні паліцыя, ні АМАП, дык можа з уладай нешта ня так, а не з “адмарозкамі”?
Прычыны і падставы
Тут прыгадваецца анэкдот пра размову прэм’ера нейкай краіны зь міністрам эканомікі. Ты разумееш, што адбываецца ў нашай эканоміцы? – Я зараз табе растлумачу. – Ды не, растлумачыць я і сам магу.
Чаму эгіпцяне, якія 30 гадоў цярпелі аўтарытарную ўладу Мубарака, а раней Садата, а раней Насэра, зь іх шматвяковой традыцыяй падпарадкаваньня ўладзе фараонаў, раптам паўсталі?
Няма браку тлумачэньняў – ад кансьпіралягічных вэрсіяў аб “руках” Вашынгтону, Масквы, Ізраілю, ісламісцкага інтэрнацыяналу, да развагаў наконт эканамічных цяжкасьцяў, высокага ўзроўню беспрацоўя і карупцыі, вось і ў Аляксандра Лукашэнкі ёсьць свая вэрсія, маўляў, галадуха настала ў Эгіпце. Словам, “я табе зараз растлумачу”.
З гэтымі вэрсіямі можна спрачацца, ніякай галадухі насамрэч у Эгіпце не назіраецца, ВУП вось за 2010 год вырас на 6%. Краіна, безумоўна, бедная, але ня самая бедная ў рэгіёне. Яна і ўсе 30 гадоў кіраваньня Мубарака не была багатай і квітнеючай. Ну а кансьпіралёгія – заўсёды сумнеўнае тлумачэньне, тым больш, што ў выпадку Эгіпту зусім не зразумела, каму з замежных гульцоў патрэбныя забурэньні і зьмены ў краіне пірамідаў.
Гэта я да таго, што пэўнага, уцямнага адказу пра прычыны рэвалюцыі няма. А іх і ніколі насамрэч няма. Ёсьць падгонка рацыянальных аргумэнтаў пад факт, які ўжо адбыўся – калі народ паўстаў, то пэўна былі важкія падставы. А паколькі падставы для незадаволенасьці ёсьць у любой краіне, то аргумэнты і знаходзяцца.
Калі трымацца фактаў, то відаць важнасьць ролі прыкладу. Арабскія краіны – розныя, у кожнай свае праблемы, адрозьніваюцца і палітычныя сыстэмы, і стан эканомік. Але пасьля туніскай рэвалюцыі чамусьці адначасна загарэліся і Эгіпет, і Емэн, і Ярданія. Такія “вёсны народаў”, каскады рэвалюцый назіраліся ў Эўропе, цяпер назіраюцца ў Афрыцы і Азіі.
Які іх мэханізм? Ну, відаць, назапашваецца пасіянарная энэргія, стома ад стабільнасьці, перапаўняецца “чара цярпеньня”. Чаму цяпер? Як казалі раней, на долю кожнага пакаленьня выпадае свая вайна. Можа і з рэвалюцыямі тое самае?
Чым сэрца супакоіцца?
А гэта – яшчэ адна загадка, адказу на якую ня ведае ніхто. У сувязі зь менскай плошчай 19 сьнежня шмат казалася пра тое, што ў апазыцыі не было пляну, ці плян быў, але не такі, што плян быў насамрэч уладаў, а дурная апазыцыя на яго павялася. З апазыцыяй і яе плянамі атрымалася магчыма і сапраўды ня надта, але вось у эгіпецкіх рэвалюцыянэраў ніякага пляну не было наагул – выйсьці ды пратэставаць, вось і ўвесь плян. І ўсе выбітныя дзеячы апазыцыі насамрэч ідуць за падзеямі, за натоўпам, а не вядуць яго.
Што спараджае вялікія перасьцярогі. У найноўшай гісторыі першай рэвалюцыяй такога кшталту ў ісламскім сьвеце была іранская 1979 году. І ўсё дарэчы было гэтак жа прыгожа: рэвалюцыйны натоўп, моладзь з палымянымі вачыма, паліцыя, якая разьбягаецца, дэспат, які ўцякае з краіны. Потым стала менш прыгожа: эканамічныя рэформы і палітыка вэстэрнізацыі, якую вёў дэспат, былі згорнутыя, усталявался сярэднявечная тэакратыя. Па волі рэвалюцыйнага народу, заўважым. А адкуль наагул вынікае, што рэвалюцыя – гэта больш свабоды і ўжо тым больш бліжэй да Захаду? Адно з другога не вынікае.
Шмат аналітыкаў цяпер, здаецца, угаворваюць самі сябе, маўляў, у Эгіпце такога ня будзе, маўляў, не такія ўжо эгіпцяне і рэлігійныя. Дык іранцы да 1979 году таксама былі ня надта. Але радасныя канстатацыі, што ўдзельнікі рэвалюцыйных падзеяў не належаць ні да якіх партыяў, перасьцярогі хутчэй умацоўваюць. Яны не належаць, але самая ўплывовая партыя краіны – “Браты-мусульмане”. Мубарак загнаў яе ў падпольле, але “браты” маюць разгалінаваную структуру, сродкі, міжнародныя сувязі. Яны нават асабліва ня ўдзельнічаюць у пратэстах, чакаючы свайго часу.
Пра рэвалюцыю і мову
“Браты-мусульмане” прапаноўваюць саюз куміру каірскай інтэлігенцыі Мухамаду Эль-Барадэі, небеспадстаўна спадзеючыся, што той акажацца ў найлепшым для сябе выпадку пераходнай фігурай.
Бо хаця рэвалюцыя была калі не арганізаваная, то ініцыяваная маладымі інтэлектуаламі, яе ўдарная сіла, людзі на плошчах – гэта пераважна гарадзкія нізы і беспрацоўная моладзь. Як сказаў мне прыгаданы гід:“А што Барадэі? Паўжыцьця пражыў у Амэрыцы, жонка амэрыканка, выступаў тут, скончыў словамі – ready (анг. гатовы). Дык яго паўкраіны не зразумела”.
А ў ісламістаў з мовай усё ў парадку.
Таму магчыма зараз увесь сьвет прыглядаецца да прызначанага Мубаракам віцэ-прэзыдэнтам шэфа спэцслужбы Амара Сулеймана. Сьвецкі чалавек у пагонах прынамсі для Захаду лепшы, чым эгіпецкае выданьне Хамэйні і Ахмадзінэжада.
Бо ісламісцкі сцэнар будзе мець незьлічоныя наступствы: Эгіпет мала таго, што самая густанаселеная краіна арабскага сьвету, гэта заканадаўца інтэлектуальнай, духоўнай моды для гэтага сьвету. Як Насэр стаў у пэўным сэнсе бацькам арабскага нацыяналізму, так і пераможца цяперашняй рэвалюцыі можа стаць бацькам ... ну паглядзім чаго.
Справа ў тым, што перашкодзіць такому разьвіцьцю падзеяў даволі складана. Банальная ісьціна, што народ сам абірае свой лёс, знаходзіць практычнае ўвасабленьне на вуліцах эгіпецкіх гарадоў.
Час можа і сапраўды баіцца пірамід. А ўсё астатняе баіцца часу. Які немагчыма зрушыць, калі ён здаецца нерухомым і нязьменным, як піраміды, і які немагчыма спыніць, калі ён пачынае свой імклівы бег у невядомую будучыню.