Фёдар Мірзаянаў стаў 38-м абвіначаным па справе "19 сьнежня"

Студэнт 3-га курсу Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Фёдар Мірзаянаў стаў 38-ым абвінавачаным па крымінальнай справе аб масавых беспарадках.

25 студзеня зранку да Мірзаянава дадому прыехалі супрацоўнікі КДБ, якія даставілі яго на допыт у следчае ўпраўленне па вуліцы Сапёраў у Менску. Па выніках допыту Фёдар быў узяты пад варту на 3 сутак. Ён знаходзіцца ў турме на вуліцы Акрэсьціна.

Фёдар Мірзаянаў за ўдзел у акцыі пратэсту 19 снежня ў Менску адбываў адміністратыўны арышт тэрмінам у 15 сутак у Жодзіна.

Малады чалавек не зьяўляецца сябрам партый ці дэмакратычных моладзевых арганізацый, паведамляе праваабарончы цэнтар Вясна.