Вызваленыя пад хатні арышт журналістка Ірына Халіп і кандыдат на прэзыдэнта Ўладзімер Някляеў працягваюць заставацца ў жорсткіх рэжымных умовах. Спэцслужбы абмяжоўваюць кантакты са зьнешнім сьветам нават іхнім сямейнікам.
Адзінай крыніцай кантактаў з роднымі, сябрамі, паплечнікамі і журналістамі для Ірыны Халіп, зьняволенай ва ўласнай кватэры, на працягу двух дзён заставаліся ейныя бацькі. Уладзімер Халіп, у прыватнасьці, паведаміў што ягоная дачка ня мае абмежаваньняў хіба толькі ў кантактах з сынам, а ў кватэры пасяліліся два супрацоўнікі КДБ. Аднак сёньня адказваць на якія-колечы пытаньні Ўладзімер Халіп катэгарычна адмовіўся:
«Не, я не магу адказваць — зразумейце мяне».
Карэспандэнтка: «Да вас была адмысловая просьба пра гэта?»
«Катэгарычна — проста слоў няма ніякіх».
Карэспандэнтка: «Тыя людзі, якія знаходзяцца ў кватэры?»
«Я не магу даваць ніякіх камэнтароў — зразумейце мяне — я ж не магу ёй нашкодзіць».
Вольга Някляева — жонка вызваленага пад хатні арышт кандыдата на прэзыдэнта Ўладзімера Някляева — фармальных абмежаваньняў ня мае. Але яна адлучаецца з дому толькі дзеля пільных патрэбаў. Да прыкладу, каб набыць лекі для зьняволенага і дамагчыся візыту лекара, паведаміла Вольга Някляева:
«Вядома, яму зараз лепш, больш-менш нармалізуем ціск. Але яшчэ ня норма. Уладзімер Пракопавіч п’е пігулкі, якія заўсёды піў, і мерае ціск. Важна, каб доктар яго паглядзеў, і таму будзем пісаць пра гэта пракурору, каб дазволіў агляд лекараў. Тым больш што ў яго, акрамя таго, яшчэ моцна балела галава. Таксама, каб псыхалягічна прыйсьці ў норму, адпачывае, нешта запісвае. Прыходзілі людзі, прыносілі кветкі, я выходзіла забірала, бо ніхто ж іх у кватэру ня пусьціць. Ніякага страху ў людзей няма, а салідарнасьць ёсьць».
Вызваленая з «амэрыканкі» пад падпіску аб нявыезьдзе журналістка Натальля Радзіна сваё вымушанае знаходжаньне ў Кобрыне называе высылкай. Абяцанага візыту ўчастковага міліцыянта яна пакуль не дачакалася, але ведае, што спэцслужбы кантралююць яе і без дадатковых захадаў:
«Я так разумею, што яны чытаюць вашыя публікацыі і ведаюць, дзе я. Таму пастараюся зараз ня рухацца, каб не даваць падставаў для новых публікацыяў, хоць гэта і не за гарамі. А па-другое, яны ж мяне папярэдзілі, што будуць кантраляваць маё перамяшчэньне праз сотавую сувязь і ведаюць, што я ў Кобрыне. Адначасна мне сталі тэлефанаваць людзі і з Кобрына, і зь Берасьця, якіх я нават ня ведаю, а яны, аказваецца, хваляваліся і перажывалі за мяне, выказвалі словы падтрымкі і салідарнасьці. Сярод іх і звычайныя людзі, і настаўнікі, і нават чыноўнікі. Я нават не ўяўляла, што ў нас гэтулькі сьмелых і прыстойных людзей, якія менавіта на баку дэмакратычных сіл».
Яшчэ адзін зьвінавачаны ў крымінальнай справе аб падзеях 19 сьнежня і вызвалены з турмы пад падпіску аб нявыезьдзе, Сяргей Вазьняк, сёньня быў выкліканы на допыт у КДБ.