Менскі гарадзкі суд прыняў да разгляду скаргу магілёўскай праваабаронцы з грамадзянскай кампаніі "Наш дом" Крысьціны Шацікавай. Актывістка патрабуе, каб Партызанскі суд Менску наноў разгледзеў адміністрацыйную справу супраць яе.
31 сьнежня Партызанскі суд пакараў Крысьціну Шацікаву штрафам у памеры трыццаці базавых велічыняў за ўдзел у акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасьці 19 сьнежня. Судовае паседжаньне праходзіла без адказьніцы. Пра пакараньне ёй паведамілі афіцыйным лістом.
Шацікава: "Яны асудзілі мяне за ўдзел, як яны лічаць, у несанкцыянаваным мітынгу. Я гэта абскарджваю, бо катэгарычна не хачу прызнаваць сябе вінаватай. Я не парушала ніякага заканадаўства. Акрамя таго, у Партызанскім судзе лічаць, што выканалі ўсе працэдуры, калі мяне выклікалі ў суд. Я з гэтым ня згодная. 22 сьнежня я была ў менскай бальніцы, а позву ў суд прынесьлі мне па месцы жыхарства ў Магілёў і ўручылі яе майму непаўналетняму сыну, якога змусілі расьпісацца за мяне. Я патрабую пакуль не адмены прысуду, а толькі перагляду справы. Я хачу, каб суд адбыўся толькі ў маёй прысутнасьці. Маю скаргу будуць разглядаць 4 лютага".
Крысьціну Шацікаву затрымалі на плошчы Незалежнасьці 19 сьнежня. Жорстка зьбілі. З ізалятара часовага ўтрыманьня на Акрэсьціна яе з моцным крывацёкам даставілі ў бальніцу. Там яна прабыла тры дні. Пасьля таго як даведалася, што зь лякарняў людзей вязуць назад у турму, настаяла, каб яе заўчасна выпісалі. У спадарыні Крысьціны двое непаўналетніх сыноў.